У Беларусі хочуць паскорыць прыбіранне з вуліц і іншых тэрыторый кінутых і неэксплуатаваных аўтамабіляў. Аляксандр Лукашэнка падпісаў змены ва ўказ аб зборы, захоўванні і наступнай утылізацыі такога транспарту.

Здымак ілюстрацыйны. Фота: magnific.com
Змены павінны спрасціць працу выканкамаў і арганізацый, якія займаюцца кінутымі машынамі, а таксама скараціць час, неабходны для прызнання транспарту безгаспадарным.
Паводле новых правіл, да неэксплуатаваных транспартных сродкаў будуць адносіць не толькі аўтамабілі, але і няспраўныя самаходныя машыны — напрыклад, трактары і падобную тэхніку, калі яны пакінутыя па-за межамі прыдамавых тэрыторый прыватных дамоў і спецыяльных стаянак.
Мясцовыя ўлады змогуць надзяляць адпаведнымі паўнамоцтвамі арганізацыі, якія будуць займацца такім транспартам. Яны, як і выканкамы, атрымаюць магчымасць высвятляць, каму належыць кінутая машына або хто мае да яе дачыненне.
Для гэтага будуць выкарыстоўваць розныя звесткі: пра магчымых уладальнікаў, страхаванне транспартнага сродку, праходжанне тэхагляду, а таксама выплаты штрафаў. Выяўленым асобам будуць накіроўваць адпаведныя паведамленні.
Асноўная змена тычыцца тэрмінаў. Раней заяву ў суд аб прызнанні транспартнага сродку безгаспадарным і перадачы яго ва ўласнасць адпаведнай адміністрацыйна-тэрытарыяльнай адзінкі трэба было падаваць праз 30 дзён. Цяпер гэты тэрмін скарочаны да 10 дзён.
Такім чынам, працэдура павінна стаць значна хутчэйшай, а кінутыя аўтамабілі, трактары і іншая нікому не патрэбная тэхніка — хутчэй знікаць з вуліц і іншых грамадскіх тэрыторый.


| # | Наименование новости | Тональность | Информативность | Дата публикации |
|---|---|---|---|---|
| 1 | У Беларусі павялічаць колькасць станцый для зарадкі электрамабіляў | 0 | 10 | 10-08-2026 |
| 2 | Запрацавала «адно акно» для ўладальнікаў электрамабіляў | 0 | 10 | 05-06-2026 |
| 3 | Тестирование беспилотных автомобилей планируется запустить на ЦКАД | 0 | 0 | 13-10-2020 |
| 4 | Парушальнікам правілаў паркоўкі ў Мінску больш не будуць класці жоўтыя паперкі на аўто | 0 | 10 | 07-08-2026 |
| 5 | У Калінкавічах дарожнікі закідалі аўтамабіль бітумнай крошкай | 0 | 10 | 08-07-2026 |
| 6 | У Мінску заўважылі амерыканскі аўтамабіль саракавых гадоў на хаду | 0 | 10 | 04-08-2026 |
| 7 | Sollers планирует запустить каршеринг только на электрических автомобилях во Владивостоке | 0 | 0 | 03-09-2021 |
| 8 | Як замяніць старыя сапсаваныя аўтамабільныя нумары на новыя | 0 | 10 | 12-06-2026 |
| 9 | Па Мінску раз'язджае Volkswagen Polo, ад якога дрыжаць вокны | 0 | 10 | 28-07-2026 |
| 10 | Ушедшие из России производители рекомендовали парковать их машины подальше от домов | 0 | 5 | 13-07-2026 |