Беларускія футбольныя клубы ўжо зарабілі больш за 3 мільёны еўра на траіх паводле вынікаў першых двух кваліфікацыйных раўндаў еўракубкаў, паведамляе БелТА.

Каманда «МЛ Віцебск». Фота: «Беларускі футбол»
Найбольшы прызавы фонд пакуль атрымаў чэмпіён краіны «МЛ Віцебск», які выйшаў у трэці раўнд кваліфікацыі Лігі канферэнцый. Ад УЕФА клуб атрымае 1,335 мільёна еўра.
Мінскае «Дынама», якое таксама паспяхова пераадолела два кваліфікацыйныя этапы Лігі канферэнцый, ужо гарантавала сабе 1,075 мільёна еўра.
Барысаўскі БАТЭ завяршыў выступленне ў еўракубках, але таксама атрымае 700 тысяч еўра.
Па выніках двух раўндаў беларускія клубы прынеслі краіне 1,833 рэйтынгавага бала. У табліцы каэфіцыентаў УЕФА Беларусь цяпер займае 44‑е месца з агульным паказчыкам 8,208 бала. Калі пасля заканчэння цяперашняга еўракубкавага сезона краіна захавае месца ў першай пяцідзясятцы рэйтынгу, то ў двух наступных сезонах Беларусь будзе прадстаўленая ў еўракубках чатырма клубамі.
У трэцім кваліфікацыйным раўндзе Лігі канферэнцый «МЛ Віцебск» 6 жніўня сустрэнецца ў Баня-Луцы з баснійскім «Борацам». Мінскае «Дынама» ў гэты ж дзень на выездзе згуляе супраць партугальскай «Брагі».
Матчы ў адказ адбудуцца 13 жніўня. Намінальна хатнюю сустрэчу «МЛ Віцебск» правядзе ў венгерскім Мезёкёвешдзе, а мінскае «Дынама» прыме саперніка ў балгарскай Старой Загоры.


| # | Наименование новости | Тональность | Информативность | Дата публикации |
|---|---|---|---|---|
| 1 | Беларускія клубы з мінімальным лікам прайгралі ў еўракубках | 0 | 10 | 06-08-2026 |
| 2 | Акрэслілася кола магчымых супернікаў, якія могуць трапіцца беларускім клубам у плэй-оф Лігі канферэнцый | 0 | 17.69 | 03-08-2026 |
| 3 | Вызначыліcя магчымыя супернікі беларускіх клубаў у плэй-оф Лігі канферэнцый | 0 | 21.11 | 03-08-2026 |
| 4 | В новом еврокубковом сезоне Беларусь будет представлена тремя командами | 0 | 5 | 01-07-2026 |
| 5 | У Беларусі ніяк не могуць паказаць сусветны хіт — давялося вяртаць грошы за квіткі | 0 | 10 | 22-06-2026 |
| 6 | БАТЭ абверг чуткі пра продаж Капскім клуба | 0 | 10 | 06-08-2026 |
| 7 | Министр спорта Белоруссии считает, что два белорусских клуба могли бы участвовать в РПЛ | 0 | 0 | 20-06-2025 |
| 8 | Белоруссия в 2021 году выплатила по внешним долгам почти $2 млрд | 0 | 0 | 10-12-2021 |
| 9 | Беларусы выкупілі рэдкую гравюру Берасця XVII стагоддзя | 0 | 10 | 14-08-2026 |
| 10 | В КГБ Белоруссии заявили, что на дестабилизацию в стране выделили сотни миллионов долларов | 0 | 0 | 26-05-2021 |