Камедыя «Вельмі страшнае кіно 6» (Scary Movie 6) выйшла на экраны ў пачатку чэрвеня, фільм з рускай агучкай паказалі ўжо ў Расіі і Казахстане. А вось беларусы могуць гэты хіт і не пабачыць.

Кадр з фільма. Фота: Entertainment Weekly
«Вельмі страшнае кіно 6» — чарговая частка вялікай кінафраншызы, якая пачалася яшчэ ў 2000‑м. Кожны з гэтых фільмаў — гэта пародыя на вядомыя хорары і адначасова сатыра на скандалы, падзеі і проста мемы апошніх гадоў.
Незразумела, што з гэтага засмуціла беларускія ўлады, але шостая частка серыі ўсё ніяк не можа выйсці ў нашых кінатэатрах.
Сусветная прэм'ера «Вельмі страшнага кіно 6» адбылася 5 чэрвеня 2026 года, 18 чэрвеня фільм выйшаў у Расіі. Кіно не толькі акупілася, яно паказала зборы на ўзроўні касавага хіта — 200 мільёнаў даляраў пры 30 мільёнах даляраў, выдаткаваных на здымкі. Водгукі крытыкаў, праўда, негатыўныя, але ж пры такіх зборах наўрад ці гэта засмуціць прадзюсараў.
У Беларусі планавалі паказаць фільм яшчэ на мінулым тыдні — напрыклад, сетка кінатэатраў Mooon планавала прэм'еру на 20 чэрвеня. Але ж 19 чэрвеня ў сацсетках кінатэатраў напісалі, што прэм'ера пераносіцца «з прычын, якія не залежаць ад Mooon». Гледачам, якія ўжо набылі квіткі, прапанавалі вярнуць за іх грошы.
У іншых кінатэатрах сітуацыя не лепшая. На сайтах па продажы квіткоў стаяць фармальныя аб'явы пра сеансы 22 чэрвеня, але ж квіткі на іх вы не набудзеце — на сайце будзе напісана нешта накшталт «падзей па вашым запыце не знойдзена» або «продаж на гэтае мерапрыемства скончаны». Часам можна набыць квіткі на іншыя дні, але ж невядома, ці не давядзецца вяртаць і іх.
У кінатэатрах тлумачаць, што чакаюць адказу ад Міністэрства культуры, бо стужку яшчэ не дадалі ў рэестр дазволенага кіно.


| # | Наименование новости | Тональность | Информативность | Дата публикации |
|---|---|---|---|---|
| 1 | У Беларусі зноў растуць цэны на паліва | 0 | 10 | 07-07-2026 |
| 2 | Беларускія клубы ўжо зарабілі ў сёлетніх еўракубках больш за тры мільёны еўра | 0 | 10 | 01-08-2026 |
| 3 | Нейрасеткі ўсё яшчэ спатыкаюцца на беларускім маўленні. Беларусы хочуць падарыць штучнаму інтэлекту ідэальны голас | 0 | 10 | 19-04-2026 |
| 4 | В Белоруссии запретили продажу пиротехники | 0 | 0 | 12-08-2020 |
| 5 | У Беларусі паляўнічыя забілі вельмі рэдкага чорнага воўка | 0 | 10 | 20-08-2026 |
| 6 | «Вельмі страшнага кіно 6» не будзе — сусветны хіт усё-ткі знялі з беларускага пракату. Чаму? | 0 | 24.29 | 25-06-2026 |
| 7 | Ніколь Кідман станцавала пад хіт беларускага гурта | 0 | 10 | 03-06-2026 |
| 8 | Беларускі савецкі мадэрнізм збіраюць на адной анлайн-карце | 0 | 24.29 | 05-08-2026 |
| 9 | Група рызыкі падчас спякоты: каму трэба панепакоіцца? | 0 | 5 | 14-07-2026 |
| 10 | ЕАБР: рост рэальных зарплат паскорыўся ў Беларусі | 0 | 5 | 11-07-2026 |