Калі ў расійскай версіі пракату трэк замянілі на Рыяну, то ў Беларусі зрабілі інакш.

Фота: Sony Pictures / Marvel Studios via Gizmodo
«Чалавек-павук: Новы дзень» выйшаў у сусветны пракат 31 ліпеня і сабраў амаль 2 мільярды даляраў. Але ж не абышлося без скандалаў: украінскі пракатчык «Планета Кіно» прыбраў з фільма песню «Манаполія» ад расійскай спявачкі Манетачкі. Не перашкодзіла і тое, што Манетачка адкрыта падтрымлівае Украіну.
Праз некалькі дзён стала вядома, што песню прыбралі і з расійскай версіі фільма — яе замянілі на трэк Рыяны S&M. А што ў Беларусі?
«Чалавек-павук: Новы дзень» выйшаў у Беларусі 13 жніўня, і ўжо на наступны дзень у сацсетках сталі расказваць пра лёс той самай песні. Мяркуючы з каментароў людзей, яе не пачулі і ў Беларусі. Песня гучыць у моманце, калі галоўны герой шукае месца сустрэчы з гераіняй, якая мае рускія карані, і беларусы гэтую сцэну не ўбачылі:
«Выразаная сцэна з песняй Манетачкі на Брайтан-Біч».
«Учора не зразумела, як Павук адразу ў лазні апынуўся. Думала, задумалася і прагледзела».
Новы «Чалавек-павук» збірае ў Беларусі поўныя залы. Кінатэатры вымушаныя дадаваць новыя сеансы, каб квіткі дасталіся ўсім.


| # | Наименование новости | Тональность | Информативность | Дата публикации |
|---|---|---|---|---|
| 1 | Нейрасеткі ўсё яшчэ спатыкаюцца на беларускім маўленні. Беларусы хочуць падарыць штучнаму інтэлекту ідэальны голас | 0 | 10 | 19-04-2026 |
| 2 | Беларусы спрачаюцца, як правільна пісаць: «крындж» ці «крынж» | 0 | 10 | 15-02-2026 |
| 3 | «Чытаеш гэтыя страчаныя назвы — проста песня» | 0 | 10 | 26-06-2026 |
| 4 | Беларусь згадалі ў папулярным шпіёнскім серыяле — ізноў | 0 | 10 | 27-06-2026 |
| 5 | Ніколь Кідман станцавала пад хіт беларускага гурта | 0 | 10 | 03-06-2026 |
| 6 | Источник: нарушений закона в песне Манижи нет | 0 | 0 | 18-03-2021 |
| 7 | Расіяне знялі копію «Вельмі дзіўных спраў». Частку сцэн здымалі ў Вілейцы і Светлагорску | 0 | 10 | 02-05-2026 |
| 8 | Былы КВЗшнік з БДУ пісаў сцэнарый для галоўнага кінакрынджу года. Нават Мінкульт дагэтуль не можа ўзгадніць гэтага пачварнага «Калабка» | 0 | 10 | 08-08-2026 |
| 9 | В Севастополе сняли клип с участием детей Донбасса к годовщине Крымской весны | 0 | 0 | 18-03-2022 |
| 10 | Зорка і бык Луіс Альберта: беларусы згадваюць мянушкі кароў у сваіх вёсках | 0 | 10 | 23-07-2026 |