Вход на сайт

Просмотр новости

Найдите то, что Вас интересует

Дзяжурны настаўнік і два міліцыянты: як праходзіць “шмон” у віцебскіх школах

Дата публикации: 09-09-2026 09:30:01

Памятаеце віцебскую гіназію №1, дзе трэснула сцяна? Пасля гэтага будынак 1937-га года знеслі а на яго месцы пабудавалі новы гмах. Адразу – з “пунктам аховы” на ўваходзе, дзе сядзіць чалавек у міліцэйскай форм. Але гэтага аказалася мала: у адпаведнасці з распараджэннем уладаў, з 1 верасня непасрэдна перад заняткамі праводзяць асабісты догляд навучэнцаў. У сувязі з гэтым дзяцей просяць прыходзіць у школу мінімум на 15 хвілін раней, бо працэдура не вельмі хуткая.

Основное содержимое страницы с новостью.

Памятаеце віцебскую гіназію №1, дзе трэснула сцяна? Пасля гэтага будынак 1937-га года знеслі а на яго месцы пабудавалі новы гмах. Адразу – з “пунктам аховы” на ўваходзе, дзе сядзіць чалавек у міліцэйскай форм. Але гэтага аказалася мала: у адпаведнасці з распараджэннем уладаў, з 1 верасня непасрэдна перад заняткамі праводзяць асабісты догляд навучэнцаў. У сувязі з гэтым дзяцей просяць прыходзіць у школу мінімум на 15 хвілін раней, бо працэдура не вельмі хуткая.

Гімназістаў сустракаюць двое міліцыянтаў і дзяжурны настаўнік у якасці афіцыйнага прадстаўніка непоўнагадовага. Маўляў,  яго прысутнасць стварае “псіхалагічна бяспечную атмасферу”, асабліва для вучняў малодшых класаў. Так, даглядаюць усіх, незалежна ад узросту і нават ад таго, што гімназія №1 лічыцца элітнай навучальнай установай у Віцебску!

Вучань абавязаны асабіста расшпіліць пляцак або сумку, міліцыяны пасвецяць унутр ліхтарыкам і агледзяць змесціва. Калі нешта падасцца падазроным, папросяць вынуць рэчы для больш пільнага агляду. Як сцвярджае начальнік віцебскага абласнога упраўлення Дэпартамента аховы Сяргей Мурашкін,  агляд праводзіцца не татальна, а вябарачна, бо міліцыянты ведаюць, на каго з вучняў варта звярнуць асаблівую ўвагу. Паводле якіх крытэрыяў выяўляюць “нядобранадзейных”, не паведамляецца. Як сцвярджае прадстаўнік ведамства, пасля 1-га верасня ў віцебскіх школьнікаў было выяўлена некалькі вэйпаў і электронных цыгарэт.  

Святлана Гудкова

Схожие новости

#Наименование новостиТональностьИнформативностьДата публикации
1Біяграфію Язэпа Драздовіча паспрабавалі зрабіць аргументам за «народнае адзінства»08.5509-09-2026
2Яшчэ трое ўраджэнцаў Віцебшчыны трапілі ў "экстрэмісцкі" спіс МУС09.3904-09-2026
3Міліцыя назвала прозвішчы тых, каго лічыць удзельнікамі “экстрэмісцкага фармавання” “Наш Дом”, створанага ў Віцебску06.3403-09-2026
4Таццяну Веціарэц з Оршы прызналі палітычнай зняволенай010.6910-09-2026
5У Лёзне і Дуброўне сілавікі шукаюць невядомых з заплечнікамі і джыпы, якія маюць намер прарвацца праз мяжу04.3103-09-2026
6У школе №1 Баранавічах вучням забаранілі яркія прычоскі і манікюр015.8430-08-2026
7Урад Беларусі ўвёў зьмены ў школьнае харчаваньне з 1 верасьня015.7305-08-2026
8Учора ў базу вышуку на тэрыторыі Беларусі і РФ абвясцілі траіх віцяблян06.8210-09-2026
9В правительстве Беларуси оценили подготовку к учебному году013.4104-08-2026
10Міністэрства адукацыі зацьвердзіла праграму новага факультатыву для школаў01004-08-2026

Классификация: . Схожих патентов: 0. Схожих новостей: 10. Тональность: 0. Информативность: 8.18. Источник: viciebskspring.org.