Вход на сайт

Просмотр новости

Найдите то, что Вас интересует

Аршанскі райвыканкам зняў з уліку два помнікі прыроды. Наўрад ці гэта паспрыяе развіццю турызму

Дата публикации: 22-08-2026 06:08:22

У адпаведнасці  з рашэннем Аршанскага райвыканкама №1114 ад 22 чэрвеня 2026 года, спыняецца функцыянаванне батанічнага помніка прыроды мясцовага значэння Дэндрасад і геалагічнага Аланцьеўская града. Прычына — неадпаведнасць крытэрыям абвяшчэння помнікаў прыроды. Асаблівы пацярпець можа Дэндрасад, бо ён асабліва вымагае догляду. да таго ж гэта не толькі помнік прыроды, але і сведчанне чалавечага таленту і руплівай працы на карысць роднага краю.

Основное содержимое страницы с новостью.

У адпаведнасці  з рашэннем Аршанскага райвыканкама №1114 ад 22 чэрвеня 2026 года, спыняецца функцыянаванне батанічнага помніка прыроды мясцовага значэння Дэндрасад і геалагічнага Аланцьеўская града. Прычына — неадпаведнасць крытэрыям абвяшчэння помнікаў прыроды. Асаблівы пацярпець можа Дэндрасад, бо ён асабліва вымагае догляду. да таго ж гэта не толькі помнік прыроды, але і сведчанне чалавечага таленту і руплівай працы на карысць роднага краю.

Дэндрасад, або Копыскі дэндрапарк, —гэта  нікальны рукатворны куток прыроды на плошчы больш за 6 гектараў. Мала хто ведае, што падчас Другой сусветнай вайны на гэтым месцы ішлі жорсткія баі. Зямля была цалкам зрыта акопамі і варонкамі ад снарадаў. Пазней іх разраўнялі, а ў 1985 годзе былы леснічы Максім Крыно выступіў ініцыятарам стварэння тут экзатычнага парка.

Ідэя ўвасобілася ў жыццё: уся тэрыторыя была размежавана на 8 батанічных секцый, якія прадстаўляюць флору розных рэгіёнаў і кантынентаў: Беларусь, Еўропу, Сібір, Далёкі Усход, Сярэднюю Азію, Крым — Каўказ і Паўночную Амерыку.

У калекцыі налічваецца ад 160 да 250 відаў і разнавіднасцяў рэдкіх дрэў і кустоў. Асноўныя алеі шырынёй да 5 метраў утвораны пасадкамі туі заходняй, каштана конскага, каліны чырвонай і елі калючай. Самым багатым з'яўляецца сямейства Ружакветных (амаль 50 відаў) і Сасновых.

Для Аршанскага рэгіёна Дэндрасад даўно стаў важнай кропкай на турыстычнай мапе як каштоўны турыстычны і адукацыйны аб'ект. Сюды прыязджаюць не толькі аматары спакойнага адпачынку, але і арганізаваныя экскурсіі школьнікаў, студэнтаў і батанікаў. Для зручнасці турыстаў каля кожнага экзота ўсталявана таблічка з яго батанічным пашпартам. Акрамя альтанак і казачных драўляных скульптур, побач з садам абсталяваны домік паляўнічага і пасека, а таксама вышка з відэакамерай для агляду ляснога фонду і самога пасёлка.

Аднак эксперты і мясцовыя жыхары занепакоены тым, што зняцце з уліку як помніка прыроды можа прывесці да сумных наступстваў і нашкодзіць аб'екту. Перш за ўсё, адбываецца страта юрыдычнай абароны, бо без статусу тэрыторыя больш не ахоўваецца законам ад высякання, змянення ландшафту ці перадачы зямлі пад іншыя патрэбы. Гэта адкрывае шлях для камерцыйнай забудовы ці гаспадарчай дзейнасці, бо на гэтым месцы цяпер дазволена будаваць інфраструктурныя ці прамысловыя аб'екты, што можа цалкам знішчыць экасістэму.

Таксама магчымы заняпад інфраструктуры з-за знікнення мэтавага фінансавання на догляд за рэдкімі раслінамі, рамонт альтанак і абнаўленне батанічных таблічак, што зробіць парк непрыдатным для турызму. Нарэшце, існуе пагроза знішчэння калекцыі, паколькі без нагляду спецыялістаў унікальныя экзоты могуць загінуць ад хвароб, шкоднікаў або вандалізму.

Другі аб'ект, Аланцьеўская града, — гэта ўнікальны геалагічны аб'ект ледавіковага паходжання каля вёскі Аланцьева. Сфарміраваная 15–20 тысяч гадоў таму града цікавая як маштабны панарамны пункт вышынёй 237,4 метра над узроўнем мора.

Ігар Адынец

Схожие новости

#Наименование новостиТональностьИнформативностьДата публикации
1Да трох гадоў за адзін каментар06.7325-08-2026
2В КЧР досрочно расчистят русло реки Архыз для защиты 35 га турзон от паводков0021-09-2023
3Решение XLVI заседания Совета ГО Брянка от 28.07.2026 № 2 о внесении изменений в положение об увековечении памяти о выдающихся личностях, защитниках Отчества и исторических событиях на территории округа016.1929-07-2026
4Постановление администрации Новопсковского округа о признании утратившим силу постановления от 10.07.2026 № 339026.6728-07-2026
5В Калужской области завели уголовное дело после демонтажа памятного знака0029-05-2025
6Хуснуллин считает возможным восстановление дома культуры в Артемовске0028-04-2023
7В Переяславе Киевской области снесли памятник 300-летию воссоединения Украины и России0007-07-2022
8Сторожевую башню Боспорского царства включат в пешие маршруты в Абрау-Дюрсо0021-01-2022
9Связывающую Херсонщину и Крым трассу намерены обновить до конца 2026 года0018-09-2025

Классификация: В стране. Схожих патентов: 0. Схожих новостей: 9. Тональность: 0. Информативность: 8.27. Источник: viciebskspring.org.