Вход на сайт

Просмотр новости

Найдите то, что Вас интересует

Улады абвясьцілі экс-гульцоў зборнай Беларусі ў вышук. Што пра іх вядома

Дата публикации: 20-08-2026 07:03:58

Улады Беларусі абвясьцілі ў вышук 31-гадовага Мікалая Золатава, колішняга гульца футбольнай зборнай краіны, які цяпер знаходзіцца ў Малдове.

Основное содержимое страницы с новостью.

Улады Беларусі абвясьцілі ў вышук 31-гадовага Мікалая Золатава, колішняга гульца футбольнай зборнай краіны, які цяпер знаходзіцца ў Малдове.

Як паведаміла выданьне «Трыбуна», у вышук яго дадалі 7 ліпеня — шукаюць сілавікі Віцебскай вобласьці нібыта па крымінальнай справе.

Мікалай Золатаў у складзе зборнай Беларусі правёў 14 гульняў, апошні раз у 2021 годзе.

Раней футбаліст трапіў у «чорны сьпіс» колішняга міністра спорту Сяргея Кавальчука праз крытыку ўладаў і асуджэньне вайны ва Ўкраіне.

Але, каб вярнуцца ў зборную і чэмпіянат Беларусі, ён «шчыра раскаяўся».

«Шмат няправільнага і непатрэбнага я сказаў на эмоцыях у мінулыя гады, за што я шчыра раскайваюся. Немагчыма перадаць словамі пачуцьці, якія адчуваеш падчас выкананьня гімну перада пачаткам матчу», — працытавала Золатава выданьне.

У лютым 2022 году футбаліст сустрэў поўнамаштабнае ваеннае ўварваньне Расеі пад Кіевам. У той час ён граў за клюб «Колас» Кіеўскай вобласьці і выходзіў на поле з украінскім сьцягам. У сакавіку 2022-га футбаліст заклікаў ня верыць лукашэнкаўскаму тэлебачаньню і падтрымліваць украінскі народ.

«Тут, на тэрыторыі Ўкраіны, ідзе вайна. Вайна не з нацыяналістамі і бандэраўцамі. Ідзе генацыд. Ня трэба быць геніем, каб разумець, што Пуцін сваімі загадамі адпраўляе хлопчыкаў паміраць за свае амбіцыі, за свае хваравітыя фантазіі», — пісаў Золатаў на сваёй старонцы ў Instagram. А той свой допіс завершыў словамі «Жыве Беларусь! Слава Украине!». Цяпер тая публікацыя неадступная.

Цяпер фубаліст грае ў камандзе аднаго з футбольных клюбоў Малдовы.

У вышуку яшчэ адзін футбаліст

Выданьне таксама паведаміла, што ў вышук абвясьцілі і колішняга брамніка зборнай Беларусі Генадзя Туміловіча.

Яго імя дадалі ў базу Міністэрства ўнутраных спраў Расеі 19 жніўня — менскія сілавікі шукаюць яго паводле крымінальнай справы.

Вядомы беларускі футбаліст і трэнэр Генадзь Туміловіч жыве ў Ізраілі. Ён згуляў за зборную Беларусі 32 матчы, а ў 2001 годзе яго назвалі лепшым футбалістам Беларусі.

Брамнік неаднаразова крытыкаваў улады і спартовых чыноўнікаў Беларусі яшчэ да падзей 2020 году.

Чаму гэта важна

У Беларусі жорсткія рэпрэсіі пачаліся пасьля прэзыдэнцкіх выбараў 2020 году, калі па ўсёй краіне прайшлі масавыя акцыі пратэсту супраць фальсыфікацыі іх вынікаў. Пад палітычна матываваны перасьлед трапілі ўдзельнікі пратэстаў, цэлыя прафэсійныя групы і грамадзкія арганізацыі.

Згодна з дасьледаваньнем ініцыятывы BelPol, агульная колькасьць рэпрэсаваных у Беларусі з траўня 2020 году, калі пачалася прэзыдэнцкая выбарчая кампанія, па красавік 2026 году складае ня менш за 500 тысяч.

Паводле зьвестак праваабаронцаў, за кратамі ў Беларусі знаходзяцца больш за 850 палітычных зьняволеных. Кожны месяц такі статус атрымліваюць па 30–50 новых вязьняў.

Спартоўцы таксама сталі адной з груп, якую перасьледавалі ўлады пасьля 2020 году, калі больш за 200 дзеячаў спорт падпісалі акрыты ліст супраць гвалту. Сотні атлетаў пазбавіліся месцаў у нацыянальных камандах, заробкаў, кантрактаў і магчымасьці трэніравацца. Дзясяткі спартоўцаў прайшлі праз адміністрацыйныя арышты або сталі фігурантамі крымінальных спраў. Многія зь іх вымушаныя былі зьехаць зь Беларусі праз пагрозу пазбаўленьня волі.

Тэмы гэтага артыкулу

Схожие новости

#Наименование новостиТональностьИнформативностьДата публикации
1Футбаліст зборнай Беларусі Мікалай Золатаў абвешчаны ў вышук МУС01020-08-2026
2Пасля працяглай хваробы памёр 31‑гадовы беларускі футбаліст01008-08-2026
3СМИ: белорусскую баскетболистку Елену Левченко арестовали на 15 суток0030-09-2020
4Міліцыя выявіла ў кватэрах беларусаў шмат абсталяваньня для махлярскіх кол-цэнтраў012.7121-08-2026
5Хто застанецца ў гісторыі Беларусі? Сабаленка, Мілінкевіч, Курс. Вынікі тыдня012.5614-08-2026
6Аляксандар Мілінкевіч: палітык, які мог зьмяніць Беларусь. Спэцвыпуск «ПіКа Свабоды»06.6611-08-2026
7Вольга Зазулінская: Трэба заслужыць давер беларусаў ва Ўкраіне07.2615-08-2026
8Былы беларускі міліцыянер шукае «пародзістую прыгажуню». Называе сябе мільянерам, а сам судзіцца з былой жонкай за аліменты01013-05-2026
9Беларускі дзюдаіст чатыры гады таму пакінуў Беларусь і не згубіўся ў новай краіне01019-08-2026

Классификация: Спорт. Схожих патентов: 0. Схожих новостей: 9. Тональность: 0. Информативность: 8.37. Источник: www.svaboda.org.