Вход на сайт

Просмотр новости

Найдите то, что Вас интересует

Хроніка перасьледу 20 жніўня: пачатак завочнага суду супраць 5 «каліноўцаў»; выдавецтва «Тэхналёгія» прызналі «экстрэмісцкім»

Дата публикации: 20-08-2026 11:23:00

Свабода вядзе храналёгію судоў, затрыманьняў, іншага перасьледу з палітычных матываў у Беларусі.

Основное содержимое страницы с новостью.

Свабода вядзе храналёгію судоў, затрыманьняў, іншага перасьледу з палітычных матываў у Беларусі.

У Беларусі «экстрэмісцкай арганізацыяй» прызналі выдавецтва «Тэхналёгія»

Такое рашэньне прыняў Эканамічны суд горада Менска 10 чэрвеня, піша "Вясна".

Беларускае выдавецтва «Тэхналёгія» – адно зь вядомых прыватных выдавецтваў, якое выпусьціла шмат кніг на беларускай мове, у тым ліку гістарычныя, навукова-папулярныя і мастацкія выданьні.

У лютым 2026 году «Тэхналёгія» паведаміла аб прыпыненьні працы. Гэта адбылося на фоне ціску на беларускіх выдаўцоў і кнігараспаўсюднікаў. Раней паведамлялася пра затрыманьні дырэктара выдавецтва Вацлава Багдановіча, яго жонкі Алены і дзьвюх дачок.

Пачынаецца завочны суд супраць пяці «каліноўцаў»

Менскі гарадзкі суд пачынае разгляд крымінальнай справы ў парадку спэцыяльнай вытворчасьці (завочна) ў дачыненьні да пяці прадстаўнікоў і ўдзельнікаў «Палка імя Каліноўскага», піша «Вясна».

Завочна судзяць 37-гадовага Мікалая Бойку, 31-гадовага Юрыя Макітава, 56-гадовую былую палітзьняволеную Натальлю Нікіціну, 28-гадовую Крысьціну Станкевіч і 41-гадовага Міхаіла Чупрынскага.

Паводле ранейшых зьвестак «Вясны», сьледчыя дзеяньні пачаліся 25 траўня 2026 году, а цяпер справу ўжо перадалі Генэральнаму пракурору для накіраваньня ў суд.

Ім інкрымінаваныя: арт. 285 КК (удзел у злачыннай арганізацыі), арт. 357 КК (змова з мэтай захопу ўлады), арт.361-1 КК (удзел у экстрэмісцкім фармаваньні), арт. 361-3 КК (удзел на тэрыторыі замежнай дзяржавы ва ўзброеным фармаваньні ці ўзброеным канфлікце, ваенных дзеяньнях, вярбоўка або падрыхтоўка асобаў да такога ўдзелу), арт. 290-5 КК (удзел у тэрарыстычнай арганізацыі) і іншыя артыкулы.

У сьпіс «экстрэмісцкіх матэрыялаў» дадалі сайт і сацыяльныя сеткі альянсу «Зялёная Беларусь» і беларускага ІТ-выданьня dev.by
  1. «Зялёная Беларусь»(Сайт, Instagram, Telegram, Threads, TikTok, YouTube)
  2. Devby / dev.by (Сайт, Telegram, Telegram-бот @devby_insight_bot, Telegram-бот @hello_devby_bot)
  3. diana_kukisheva (D I A N A) (Instagram)
  4. diya__info (Diya_info) (Instagram)
  5. homel_region (Всё о Гомеле) (Instagram)
  6. krocolila (TikTok)
  7. margarita.levchuk.official (Margarita Levchuk) (Threads)
  8. ЖЫВЕ БЕЛАРУСЬ!! (TikTok)
  9. Можем объяснить (Telegram)
  10. Николай Лепешко / @kolianikatia (Instagram, TikTok)
  11. НОС (Telegram)
  12. Смяротнае пакаранне ў Беларусі (Telegram)
  13. Соловьиный Помёт (Telegram)
Чаму гэта важна

У Беларусі жорсткія рэпрэсіі пачаліся пасьля прэзыдэнцкіх выбараў 2020 году, калі па ўсёй краіне прайшлі масавыя акцыі пратэсту супраць фальсыфікацыі іх вынікаў. Пад палітычна матываваны перасьлед трапілі ўдзельнікі пратэстаў, цэлыя прафэсійныя групы і грамадзкія арганізацыі.

Згодна з дасьледаваньнем ініцыятывы BelPol, агульная колькасьць рэпрэсаваных у Беларусі з траўня 2020 году, калі пачалася прэзыдэнцкая выбарчая кампанія, па красавік 2026 году складае ня менш за 500 тысяч.

Паводле зьвестак праваабаронцаў, за кратамі ў Беларусі знаходзяцца больш за 850 палітычных зьняволеных. Кожны месяц такі статус атрымліваюць па 30–50 новых вязьняў.

Тэмы гэтага артыкулу

Схожие новости

#Наименование новостиТональностьИнформативностьДата публикации
1Хроніка перасьледу 21 жніўня: у «Сьпіс экстрэмістаў» дадалі музыку Міхалка012.421-08-2026
2Хроніка перасьледу 18 жніўня: у Беларусі затрымалі літоўскага бізнэсоўца, які кіраваў мэблевымі заводамі011.2618-08-2026
3Як выдвараныя зь Беларусі экс-палітвязьні жывуць у разлуцы са сваімі сем’ямі. ВІДЭА013.0619-08-2026
4Кіраўнік хунты ў Менску. Лекарка Лукашэнкі ў раскошы. Беларусак правераць на бясплодзьдзе08.1520-08-2026
5Аляксандар Мілінкевіч: палітык, які мог зьмяніць Беларусь. Спэцвыпуск «ПіКа Свабоды»06.6611-08-2026
6Кіраўнік хунты ў Менску. Лекарка Лукашэнкі ў раскошы. Беларусак правераць на бясплодзьдзе. Навіны 20 жніўня08.2920-08-2026
7Ужо сёньня: пяць гадоў таму ў Беларусі пачалася масавая ліквідацыя недзяржаўных арганізацый012.7122-07-2026
8Класкоўскі: У беларускай палітыцы цяпер безчасоўе, чорны пэрыяд08.316-08-2026
9Тлумачым з Гурневічам. Чаму ўборачную ў Беларусі ператвараюць у цырк08.9506-08-2026
10«Лёс тых, хто вярнуўся, быў трагічны». 100 гадоў таму беларускія палітэмігранты прызналі Менск «адзіным цэнтрам»010.3312-10-2025

Классификация: Происшествия. Схожих патентов: 0. Схожих новостей: 10. Тональность: 0. Информативность: 16.64. Источник: www.svaboda.org.