Вход на сайт

Просмотр новости

Найдите то, что Вас интересует

У Беларусі махляры выкарыстоўваць жаданьне людзей выехаць за мяжу на заробкі

Дата публикации: 20-08-2026 12:20:48

Тэлефонныя званкі махляроў ад імя дзяржаўных структураў, у тым ліку сілавых, выйшлі на першае месца сярод кібэрзлачынстваў. Апрача таго людзям прапануюць выехаць на заробкі.

Основное содержимое страницы с новостью.

Як паведаміў тэлеграм-канал менскай міліцыі, у Фрунзэнскае РУУС зьвярнуўся 44-гадовы жыхар Менска са скаргай на фіктыўных працадаўцаў.

Мянчук стаў ахвярай махлярскай схемы пры ўладкаваньні на працу за мяжой. На відэа ў сацсетках ён убачыў рэкляму працы ў Нарвэгіі нафтавіком, перайшоў па спасылцы і зьвязаўся з фальшывым прадстаўніком кампаніі. Яму пераканаўча апісалі ўмовы працаўладкаваньня і працэс афармленьня дакумэнтаў, далі спасылку для запаўненьня асабістых зьвестак і паведамілі, што трэба аплаціць дзяржаўны збор за афармленьне папер. Мянчук у некалькі этапаў пералічыў больш за 3500 рублёў. І толькі пасьля гэтага зьвярнуўся да сілавікоў, паведаміла менская міліцыя.

Як напісаў тэлеграм-канал МУС Беларусі, толькі за апошні дзень людзі паведамілі пра 300 тэлефонных званкоў ад махляроў, зарэгістраваныя 22 злачынствы з выкарыстаньнем кампутарных тэхналёгій.

Штодзённа МУС блякуе некалькі фальшывых інтэрнэт-рэсурсаў, якія дзейнічаюць ад імя банкаў, інвэстараў, дзяржаўных органаў.

Як яшчэ працуюць махляры

Апрача таго ў Беларусі ашуканцы прапануюць інвэстыцыі ў акцыі буйных прадпрыемстваў і банкаў. У тым ліку абяцалі даходы ад акцый «Беларуськалію», інвэстыцыйная плятформа якога нібыта запушчаная пад эгідай ураду Беларусі, а таксама кампаній БелАЗ, «Беларуснафта» і «Гродна Азот».

Прадстаўнік Сьледчага камітэту Беларусі Аляксандар Сухадольскі раскрыў гэтую схему: ствараецца прыгожы сайт або мабільная аплікацыя, якія прафэсійна выглядаюць. Часьцяком ашуканцы капіююць дызайн вядомых банкаў ці брокераў. Далей арганізуецца актыўная рэкляма ў сацыяльных сетках, тэлеграм-каналах, YouTube, Instagram і TikTok.

Ахвяра рэгіструецца і ўносіць невялікую суму для спробы. У асабістым кабінэце паказваюць фэйкавы прыбытак. Графікі растуць, балянс павялічваецца на вачах. Ашуканцы дазваляюць вывесьці невялікую суму назад, каб стварыць давер і стымуляваць укласьці больш. Потым ідзе эскаляцыя. Мэнэджар тэлефануе, піша ў чат ці Telegram, стварае адчуваньне тэрміновасьці: «У вас выдатныя вынікі, давайце павялічым інвэстыцыі, пакуль не закрылася акно магчымасьцяў».

Ахвяру ўгаворваюць укласьці ўсе ашчаджэньні, узяць крэдыт ці прадаць маёмасьць. Калі сума на рахунку становіцца значнай, узьнікаюць праблемы.

Патрабуюць дадатковых выплатаў, блякуючы вывад грошай пад рознымі падставамі. Далей сайт або акаўнт мэнэджара раптоўна «зьнікае». Вынік — поўная страта ўсіх укладзеных сродкаў.

«Палітызацыя» махляроў у Беларусі

Сілавыя органы Беларусі таксама паведамляюць, што махляры таксама выкарыстоўваюць штучны інтэлект для сваіх схемаў выманьваньня грошай. Пры гэтым махляры часта выступаюць ад імя сілавых структураў, пагражаючы вобшукам і арыштам. Яны выкарыстоўваюць імёны вядомых асобаў, каб выклікаць у людзей давер.

Як паведаміў Сьледчы камітэт Беларусі, у Сьветлагорску чалавек паверыў махлярам і вырашыў «супрацоўнічаць з Камітэтам дзяржаўнага кантролю».

У Нясьвіжы зламысьнікі выдавалі сябе за супрацоўнікаў КДБ, банку і пошты і пагражалі грамадзянам крымінальным перасьледам за «спрыяньне тэрарызму».

У іншым выпадку малады чалавек, упэўнены, што стаў «рэгіянальным прадстаўніком КДБ», забраў нібыта «на праверку» 84 тысячы рублёў у браслаўскай пэнсіянэркі.

У Менску фіктыўны «супрацоўнік Сьледчага камітэту» прымусіў пэнсіянэра аддаць ашчаджэньні кур’еру, якая сама думала, што дапамагае пэнсіянэрам з інваліднасьцю «ўнікнуць крымінальнага перасьледу», перадае тэлеграм-канал МУС Беларусі.

Летась сілавікі завяршылі крымінальную справу супраць удзельнікаў некалькіх кол-цэнтраў. Міжнародная злачынная арганізацыя складалася з трох структурных падразьдзелаў, якія дзейнічалі на тэрыторыі Беларусі, Расеі і Кыргызстану. Каб паўдзельнічаць у псэўдаінвэстыцыйнай праграме, некаторыя грамадзяне прадавалі дамы і кватэры, залазілі ў вялізныя даўгі. Сьледчы камітэт правёў расьсьледаваньне справы на 55 кіраўнікоў і ўдзельнікаў міжнароднай злачыннай арганізацыі. Ад дзеяньняў махляроў пацярпелі дзясяткі тысяч чалавек зь Беларусі, Расеі, Казахстану і іншых дзяржаваў.

Схожие новости

#Наименование новостиТональностьИнформативностьДата публикации
1Міліцыя выявіла ў кватэрах беларусаў шмат абсталяваньня для махлярскіх кол-цэнтраў012.7121-08-2026
2Амаль 300 экстрэмістаў, 47 тэрарыстаў. Як у Беларусі сёлета абнавіліся сьпісы «ворагаў дзяржавы»015.1418-08-2026
3Мігранты з Узбекістана, якія толькі прыехалі, папрасілі вярнуць іх з Беларусі: абяцаных заробкаў няма08.6215-07-2026
4В Беларуси 500 аграриев отправят на границу с Украиной за плохую работу в поле011.2420-08-2026
5На Віцебшчыну і Магілёўшчыну ідуць навальніцы, залевы і град: абвешчаны аранжавы ўзровень небясьпекі08.6912-07-2026
6Лукашенко: среди прибывших в Белоруссию украинцев многие оседают в стране0024-05-2025
7В Белоруссии заявили о попытках латвийских пограничников насильно выдворить мигрантов0015-08-2021
8Лукашенко захотел отправить некоторых белорусов на охрану границы с Украиной0521-07-2026
9СТВ: в Белоруссии 500 недобросовестных аграриев отправят на военные сборы011.2520-08-2026
10Цяляты ў тачцы, пакатушкі на роварах і краявіды Віцебшчыны. Як узбэцкія рабочыя абжываюцца ў Беларусі09.1331-07-2026

Классификация: Общество. Схожих патентов: 0. Схожих новостей: 10. Тональность: 0. Информативность: 7.35. Источник: www.svaboda.org.