Вход на сайт

Просмотр новости

Найдите то, что Вас интересует

Сьмяротнае ДТЗ зь беларусамі ў Грузіі. Кіроўца ня меў правоў на перавозку столькіх пасажыраў

Дата публикации: 15-08-2026 15:27:11

Грузінская пракуратура выставіла абвінавачаньне кіроўцу, які 12 жніўня не ўтрымаў свой мікрааўтобус на дарозе і той упаў у цясьніну. У выніку загінулі 4 беларусы, яшчэ 16 чалавек атрымалі траўмы.

Основное содержимое страницы с новостью.

Грузінская пракуратура выставіла абвінавачаньне кіроўцу, які 12 жніўня не ўтрымаў свой мікрааўтобус на дарозе і той упаў у цясьніну. У выніку загінулі 4 беларусы, яшчэ 16 чалавек атрымалі траўмы.

Паводле сьледчых, кіроўца ня меў правоў адпаведнай катэгорыі для перавозкі такой колькасьці пасажыраў.

Яго затрымалі і абвінавацілі ў парушэньні правілаў бясьпекі руху, што прывяло да сьмерці больш як двух чалавек. Максымальнае пакараньне за такое злачынства — 10 гадоў зьняволеньня.

Пракуратура ўжо зьвярнулася ў суд, каб на час сьледзтва кіроўцу пакінулі пад вартай.

Што папярэднічала

За апошні час гэта другая аўтакатастрофа ў Грузіі, у якой загінулі грамадзяне Беларусі.

Сёлета 25 ліпеня ў Батумі ў выніку сутыкненьня турыстычнага мікрааўтобуса з беларускімі пасажырамі і легкавіка загінулі два грамадзяніна Беларусі — 43-гадовая жанчына і мужчына 63 гадоў. Яшчэ 12 чалавек атрымалі рознай цяжкасьці траўмы.

Паводле відавочцаў, удар быў настолькі моцны, што некаторыя пасажыры выпалі з салёну. Ад удару мікрааўтобус перакуліўся, а легкавік урэзаўся ў будынак Батумскага ўнівэрсытэту мастацтваў.

МУС Грузіі вядзе сьледзтва, каб выявіць прычыны аварыі і вінаватых у ёй.

Тэмы гэтага артыкулу

Схожие новости

#Наименование новостиТональностьИнформативностьДата публикации
1У Грузіі зь лякарняў выпісалі яшчэ восем беларусаў, пацярпелых у аварыі014.2216-08-2026
2У Грузіі загінуў яшчэ адзін беларус. Целы загінулых у аўтакатастрофе грамадзян Беларусі прывезьлі ў Менск08.1917-08-2026
3В ДТП в Грузии погибли четверо граждан Белоруссии08.4813-08-2026
4В Грузии задержали водителя микроавтобуса, в ДТП с которым погибли белорусы013.8113-08-2026
5«Дапамогі чакалі 20-30 хвілін». Сьведка аварыі ў Грузіі, дзе загінулі чацьвёра беларусаў, расказаў падрабязнасьці01013-08-2026
6Двое белорусов погибли в ДТП с микроавтобусом в грузинском Батуми08.9825-07-2026
7В Грузии задержали водителя микроавтобуса после ДТП с туристами из Белоруссии08.5513-08-2026
8В Грузии автобус с туристами из Белоруссии попал в ДТП, есть погибшие0825-07-2026
9МИД Белоруссии: Четверо белорусов погибли в ДТП с микроавтобусом в Грузии08.9813-08-2026
10Микроавтобус с 19 белорусами рухнул в ущелье в Грузии07.3413-08-2026

Классификация: Происшествия. Схожих патентов: 0. Схожих новостей: 10. Тональность: 0. Информативность: 15.14. Источник: www.svaboda.org.