Вход на сайт

Просмотр новости

Найдите то, что Вас интересует

«Людзі баяцца заказваць». Прадавец з Wildberries страціў больш за $10 тысяч, але не сыходзіць

Дата публикации: 20-08-2026 08:06:45



Основное содержимое страницы с новостью.

Яўген з жонкай зарабляюць на маркетплэйсах. На складах Wildberries у іх згарэла 40 000 рублёў (гэта толькі сабекошт) — пляцоўка выплаціла кампенсацыю — 2 500 рублёў. Але сыходзіць яны не маюць намеру. Devby.io пагаварыў з селерам пра страты і планы.

«Для сярэдняга бізнэсу гэта істотная страта»

— Мы працуем з Wildberries з 2024 года. Пачыналі з мінімальных укладанняў і невялікіх аб'ёмаў — па сутнасці, тэставалі пляцоўку і наладжвалі працэсы без сур'ёзнай нагрузкі на бюджэт. Сёння наш месячны абарот дасягнуў 500 тысяч рублёў. Такі рост стаў магчымым дзякуючы дакладнай стратэгіі, кантролю рызык і фокусу на стабільнай якасці прадукту — і нават у цяперашніх няпростых умовах нам удаецца захоўваць дынаміку.

Пра першы пажар на складзе ў Электрасталі мы даведаліся з навін. Тады, паводле зводак, выгарала ад 75 да 100 тысяч кв.м. Мы перш за ўсё аператыўна правялі інвентарызацыю і зафіксавалі рэшткі, каб дакладна разумець аб'ём страт і мець дакументальную базу для далейшых дзеянняў.

На тым складзе ў нас знаходзілася каля 400 адзінак тавару — на суму 20 тысяч беларускіх рублёў па сабекошце. Для сярэдняга бізнэсу гэта істотная страта: такія страты адчувальна ўплываюць на абарот і патрабуюць пераразмеркавання рэсурсаў, каб не зніжаць тэмпы працы.

Пазней у пажарах пацярпеў таксама тавар, які захоўваўся на складах ва Уладзімірскай і Тульскай абласцях. Агульная сума нашых страт вырасла да 40 тысяч рублёў па сабекошце.

«Зараз мы цалкам перайшлі на продажы са сваіх складоў»

Мы працягнулі працаваць у штатным рэжыме без збояў. Фінансавых партнёраў у нас няма — увесь тавар мы набывалі за ўласныя сродкі, і гэта дае нам гнуткасць у прыняцці рашэнняў, мы ні ад каго не залежым.

У канцы ліпеня Wildberries кампенсавала нам 2,5 тысячы рублёў дзвюма ратамі (нагадаю, агульная сума страт у 16 разоў большая). Але мы планавалі атрымаць з гэтых тавараў прыбытак на 120 тысяч — таму кампенсацыя пакрывае толькі нязначную частку ўпушчанай выгады. Больш выплат ад Wildberries не паступала.

Цяпер мы цалкам перайшлі на продажы са сваіх складоў. Так, па асобных таварах продажы знізіліся — шмат у чым з-за хуткасці дастаўкі. Пры гэтым праблема тэрмінаў дастаўкі — агульная для Wildberries сёння і закранае многіх селераў.

Пазіцыі нашых картак удалося захаваць на ранейшым узроўні, — і ў цэлым прыбытак і попыт працягваюць расці. Хоць па асобных пазіцыях назіраецца зніжэнне продажу прыкладна на 10%.

«Універсальнай «кнопкі бяспекі» на Wildberries больш няма»

Ці плануем мы і далей супрацоўнічаць з Wildberries на цяперашніх умовах — так, вядома. У нашай кампаніі ёсць уласныя складскія памяшканні для размяшчэння тавараў — а гэта дае нам неабходны запас трываласці і магчымасць гнутка кіраваць рэшткамі.

Якую выснову мы зрабілі: на жаль, універсальнай «кнопкі бяспекі» на Wildberries больш няма. Унутранае страхаванне маркетплэйса кампенсуе толькі тавары ў дарозе да пакупніка і абмежавана лімітам 100 тысяч рублёў на адзін інцыдэнт. Знешнія страхавыя кампаніі практычна не прымаюць на страхаванне рызыкі, звязаныя з беспілотнікамі, для складскіх памяшканняў.

Адзіная рэальная абарона сёння — гэта інфраструктурная незалежнасць.

«Для МНС даведка аб пажары не лічыцца»

Ці можна легальна спісаць страты ў бухгалтарскім уліку — безумоўна. Цяпер Wildberries масава рассылае даведкі аб форс-мажоры ў асабістыя кабінеты прадаўцоў.

Аднак для беларускіх селераў гэтага недастаткова: даведка толькі пацвярджае факт пажару і здымае адказнасць з маркетплэйса, але для беларускага Міністэрства падаткаў і збораў яна не лічыцца першасным уліковым дакументам для спісання страт.

Каб легальна спісаць згарэлы тавар у расходы і не плаціць падатак за «паветра», селеру ў Беларусі неабходна на падставе гэтай даведкі правесці ўнутраную інвентарызацыю і абавязкова выгрузіць з асабістага кабінета дэталізаваную справаздачу з канкрэтнымі артыкуламі і коштам знішчанага тавару. Толькі гэты пакет дакументаў абароніць бізнэс падчас падатковай праверкі.

«Падтрымка часта блытаецца ў правілах і спрабуе прымяняць да нас расійскія законы»

Пра камунікацыю з падтрымкай Wildberries пішуць усе — гэта агульны боль рынку. Перадузятага стаўлення да сябе ў сувязі з тым, што мы беларусы, мы не адчуваем. Падтрымка аднолькава рабатызаваная для ўсіх, а адказы часта прыходзяць шаблонныя, па скрыптах.

Аднак у нас свая спецыфіка і складанасці: мы працуем праз беларускую юрыдычную асобу (ІМВБ) і мясцовую аферту. З-за гэтага падтрымка часта блытаецца ў правілах і спрабуе прымяняць да нас расійскія законы і стандарты, цалкам забываючы пра патрабаванні нашага МНС. Любыя нестандартныя пытанні або фінансавыя зверкі ў беларускіх прадаўцоў заўсёды займаюць у разы больш часу — і гэта сістэмная праблема, а не прыватны выпадак.

«У судзе ключавая бітва разгорнецца вакол пунктаў аб форс-мажоры»

Ці думаем мы судзіцца з Wildberries? Мы ўжо напісалі дасудовыя прэтэнзіі, таму прававы механізм запушчаны, і цяпер мы чакаем афіцыйнага адказу ва ўстаноўлены законам тэрмін.

Што тычыцца судоў з Wildberries — гэта дакладна не ўтопія. Практыка паказвае, што селеры рэгулярна выйграюць справы, калі гаворка ідзе пра знішчэнне або страту іх тавару. Суд ацэньвае не маштаб кампаніі, а дакументы, і наша пазіцыя цяпер юрыдычна цалкам падмацаваная.

Калі маркетплэйс дашле адмову або праігнаруе нас, мы будзем падаваць пазоў. У судзе ключавая бітва разгорнецца вакол пунктаў аб форс-мажоры: важна даказаць, што ўмовы дагавора не дазваляюць цалкам перакладаць рызыкі на прадаўца, асабліва калі гаворка ідзе пра захаванасць тавару на складах маркетплэйса. Працэс будзе доўгім, але гэта законны спосаб вярнуць свае грошы.

«Wildberries — гэта каласальныя аб'ёмы продажаў пры высокіх рызыках, Ozon — больш камфортнае асяроддзе»

Мы працуем не толькі з Wildberries, але і з Ozon. На Emall пакуль не плануем выходзіць.

Калі параўноўваць пляцоўкі, Ozon прыцягвае сваёй прадказальнасцю і «цывілізаванасцю» працэсаў. Там наладжаная адэкватная падтрымка, дзейнічаюць празрыстыя правілы, а ўнутраная аналітыка дае зразумелыя і карысныя даныя — гэта значна спрашчае кіраванне продажамі. Галоўны мінус пляцоўкі — высокі кошт прасоўвання: без платнай рэкламы прадаваць там сёння практычна немагчыма.

На Wildberries мне падабаецца велізарны аб'ём трафіку і высокая хуткасць продажаў. Калі тавар запатрабаваны, ён здольны «ўзляцець» сам па сабе — без каласальных маркетынгавых бюджэтаў.

Аднак адваротны бок гэтай дынамікі — абсалютная неабароненасць прадаўца. Пастаянныя хаатычныя штрафы, збоі ў прыёмцы, а цяпер і сітуацыя з пажарамі, калі платформа фактычна перакладае ўсе рызыкі на плечы прадаўцоў, — ствараюць атмасферу пастаяннага стрэсу.

Так што Wildberries, па сутнасці, — гэта каласальныя аб'ёмы продажаў пры высокіх рызыках і адчуванні «гульні без правілаў». Ozon — больш камфортнае і тэхналагічнае асяроддзе, але за гэты камфорт даводзіцца плаціць павышанымі камісіямі і сур'ёзнымі выдаткамі на рэкламу.

Улічваючы, што склады Wildberries цяпер маюць вялікую рызыку для абаротнага капіталу, мы максімальна скарацілі адгрузкі на склады маркетплэйса.

«Людзі баяцца заказваць на Wildberries тэхніку або дарагое адзенне: ёсць рызыка, што згарэла»

Змены ў настроях пакупнікоў Wildberries прыкметныя, хоць да глабальнага байкоту пляцоўкі справа не дайшла.

Паводле назіранняў і водгукаў кліентаў і знаёмых, я б вылучыў тры асноўныя трэнды.

Пакупнікі сталі значна спакайней ставіцца да затрымак дастаўкі. Усе бачаць навіны пра пажары, разумеюць маштаб лагістычнага калапсу і гатовыя чакаць свае заказы даўжэй за звычайнае — без залішняга негатыву.

З'явіўся выяўлены страх перадаплаты пры куплі дарагіх тавараў. Людзі асцерагаюцца заказваць на Wildberries тэхніку або дарагое адзенне: ёсць рызыка, што тавар згарыць або згубіцца, а вяртанне грошай можа зацягнуцца на месяцы.

Назіраецца частковы адток аўдыторыі да канкурэнтаў. Базавыя і недарагія тавары (напрыклад, бытавую хімію і ўсялякія дробязі для дома) пакупнікі па-ранейшаму актыўна заказваюць на Wildberries. Але пры выбары сур'ёзных пакупак людзі ўсё часцей аддаюць перавагу Ozon або іншым маркетплэйсам — проста каб мінімізаваць рызыкі.

Цяпер чытаюць
Як 35‑гадовая Наталі Харп стала любімай асістэнткай Дональда Трампа

«Бабулькі хутка пачнуць біцца». Людзі займаюць чаргу па прадукты аўталаўкi з шостай раніцы

У лесе пад Берлінам знайшлі тайнік са зброяй. Разведка Германіі лічыць, што яна прызначалася для забойстваў па заказе Расіі11

У Суле перапахавалі астанкі апошніх уладальнікаў маёнтка Ленскіх22

УСУ з Wildberries перайшлі на Ozon55

У Інданезіі некалькі чалавек публічна адлупцавалі за сэкс па-за шлюбам77

Дзяўчына моцна апяклася падчас адпачынку, але хуткая да яе не паехала. Чаму?66

Пра што маўчыць Аляксей Францкевіч, якому Польшча закрыла ўезд на 10 гадоў7474

Пра што маўчыць Аляксей Францкевіч, якому Польшча закрыла ўезд на 10 гадоў74

Пра што маўчыць Аляксей Францкевіч, якому Польшча закрыла ўезд на 10 гадоў
У Суле перапахавалі астанкі апошніх уладальнікаў маёнтка Ленскіх22

УСУ з Wildberries перайшлі на Ozon55

У Інданезіі некалькі чалавек публічна адлупцавалі за сэкс па-за шлюбам77

Мужчына сам сабе прыгатаваў кактэйль. Гэта каштавала яму жыцця11

Дзяўчына моцна апяклася падчас адпачынку, але хуткая да яе не паехала. Чаму?66

Дзяўчына моцна апяклася падчас адпачынку, але хуткая да яе не паехала. Чаму?6
«13 000 BYN за 40 дзён». Беларускі камбайнёр расказаў пра свой заробак3030

«13 000 BYN за 40 дзён». Беларускі камбайнёр расказаў пра свой заробак30
Forbes уключыў двух беларусаў у топ самых багатых імігрантаў у ЗША22

Forbes уключыў двух беларусаў у топ самых багатых імігрантаў у ЗША2
У Мінску са зброяй абрабавалі ювелірную краму88

У Мінску са зброяй абрабавалі ювелірную краму8
З‘явілася інфармацыя пра смерць акцёра Паўла Канька, але сваякі кажуць, што ён у рэанімацыі

З‘явілася інфармацыя пра смерць акцёра Паўла Канька, але сваякі кажуць, што ён у рэанімацыі
У Францыі знік 41‑гадовы беларус Сяргей Сярмяжка. Шукаюць ужо два тыдні33

У Францыі знік 41‑гадовы беларус Сяргей Сярмяжка. Шукаюць ужо два тыдні3
Навумчык паразважаў, як разгортвалася б гісторыя, калі б Кебіч перамог у 1994‑м3030

Навумчык паразважаў, як разгортвалася б гісторыя, калі б Кебіч перамог у 1994‑м30
Хуткаснае чыгуначнае злучэнне дазволіць даехаць з Мінска да аэрапорта за 30 хвілін22

Хуткаснае чыгуначнае злучэнне дазволіць даехаць з Мінска да аэрапорта за 30 хвілін2
Памёр найстарэйшы зняволены ў ЗША. Ён правёў у турме 75 гадоў

Памёр найстарэйшы зняволены ў ЗША. Ён правёў у турме 75 гадоў
Наўроцкі за год пры ўладзе выдаў беларусам у 83 разы менш польскіх пашпартоў, чым Дуда4444

Наўроцкі за год пры ўладзе выдаў беларусам у 83 разы менш польскіх пашпартоў, чым Дуда44
Што вядома пра страты Расіі ва Украіне на канец жніўня?99

Што вядома пра страты Расіі ва Украіне на канец жніўня?9
Беларусбанк перагледзеў умовы суперкрэдыту на новабудоўлі, што выдаецца пад 1%44

Беларусбанк перагледзеў умовы суперкрэдыту на новабудоўлі, што выдаецца пад 1%4
На аўташоу ў Лідзе ледзь не загінуў адзін з самых знакамітых каскадзёраў Беларусі — яго відэа сабралі амаль паўмільярда праглядаў. Што з ім цяпер?88

На аўташоу ў Лідзе ледзь не загінуў адзін з самых знакамітых каскадзёраў Беларусі — яго відэа сабралі амаль паўмільярда праглядаў. Што з ім цяпер?8
Ці здымае Беларусь вяршкі з паліўнага крызісу ў Расіі? Ёсць нюансы11

Ці здымае Беларусь вяршкі з паліўнага крызісу ў Расіі? Ёсць нюансы1
У Гродне збіраюцца аднавіць палац князёў Масальскіх, не разбураючы гістарычную камяніцу, якая была пабудаваная на тым месцы пазней77

У Гродне збіраюцца аднавіць палац князёў Масальскіх, не разбураючы гістарычную камяніцу, якая была пабудаваная на тым месцы пазней7
Рэкорднае абмяленне Дуная агаліла падмуркі моста імператара Канстанціна Вялікага — найдаўжэйшага моста антычнасці11

Рэкорднае абмяленне Дуная агаліла падмуркі моста імператара Канстанціна Вялікага — найдаўжэйшага моста антычнасці1
Стала вядома, чые парэшткі знайшлі беларускія турысты ў гарах Казахстана11

Стала вядома, чые парэшткі знайшлі беларускія турысты ў гарах Казахстана1
Кіеў рыхтаваў другое «Павуцінне» супраць аэрапортаў Масквы, але план спынілі99

Кіеў рыхтаваў другое «Павуцінне» супраць аэрапортаў Масквы, але план спынілі9
Украінцы, якія ваявалі за Расію і былі ўзятыя ў палон, расказалі, чаму працягваюць яе любіць1111

Украінцы, якія ваявалі за Расію і былі ўзятыя ў палон, расказалі, чаму працягваюць яе любіць11
Дзевяць чалавек памерлі ў Брэсце і Мінску — усім ім уводзілі адныя і тыя ж лекі. У прэпараце знайшлі бактэрыі1919

Дзевяць чалавек памерлі ў Брэсце і Мінску — усім ім уводзілі адныя і тыя ж лекі. У прэпараце знайшлі бактэрыі19

Усе навіны →

У Лагойскім раёне мужчыну забіла дрэвам каля намёта2

Каву з жалудоў па старадаўнім рэцэпце вараць у Астраўцы14

На дне цясніны Курумду ў Кыргызстане знайшлі тры целы

Двух французаў ашукалі з дапамогай «беларускіх рублёў»: ахвярам аддавалі старыя беларускія грошы ў абмен на еўра1

Кватэры з абсталяваннем для махлярскіх кол-цэнтраў выявілі ў трох абласных цэнтрах1

«Страхавалі кватэру, каб быць спакойнымі, а ў выніку…» Аднапакаёўку мінчан сур’ёзна затапіла

На аўташоу ў Лідзе ледзь не загінуў адзін з самых знакамітых каскадзёраў Беларусі — яго відэа сабралі амаль паўмільярда праглядаў. Што з ім цяпер?8

Жыхара Гомеля пазбавілі выплат за сына, які загінуў на фронце

Украіна папрасіла Ілана Маска дазволіць выкарыстанне Starlink для нанясення ўдараў па тэрыторыі Расіі на глыбіню да 200 кіламетраў3

Схожие новости

#Наименование новостиТональностьИнформативностьДата публикации
1«Люди боятся заказывать». Селлер с Wildberries потерял больше $10К, но не уходит01020-08-2026
2«Мая праца згарэла». Беларускія бізнэсы страцілі тавар на складах Wildberries, але маюць больш шанцаў на кампенсацыю, чым расіяне08.9219-07-2026
3Беларускі бізнэс просіць улады дапамагчы пацярпелым прадаўцам Wildberries01004-08-2026
4Бабуля з Мінска пагаварыла з іншай бабуляй пра мімозу — і страціла больш за 10 тысяч рублёў014.6514-08-2026
5На Wildberries моцна выраслі продажы тавараў з беларускімі матывамі01020-08-2026
6Вось якое хараство за 40 мільёнаў даляраў прадае сябар-трэнер Лукашэнкі03031-07-2026
7Сотрудник Wildberries честно рассказал, сколько зарабатывает: "Цены взлетят в космос ...-2311-07-2026
8Прокуратура Москвы проведет проверку после блокировки средств поставщиков Wildberries0026-05-2023
9Рецидивист присвоил товары, от которых отказывались покупатели маркетплейса016.2509-08-2026

Классификация: . Схожих патентов: 0. Схожих новостей: 9. Тональность: 0. Информативность: 17.14. Источник: nashaniva.com.