Гукі не былі падобныя да звычайнага шуму рухавіка шахедаў, паведамляе «Флагшток».

Ілюстрацыйны здымак: Гомель досвіткам 20 жніўня. Фота з Threads
Гамельчукі ў сацсетках абмяркоўваюць, што адбылося ранкам 20 жніўня ў Цэнтральным раёне горада.
Паводле паведамленняў карыстальнікаў, каля 05:25 іх разбудзілі нетыповыя вельмі гучныя гукі ў небе. Зыходзячы з апісанняў відавочцаў, можна выказаць здагадку, што фіксаваўся гук пралёту дрона і выбух, альбо пралёт знішчальніка.
«Разбудзіў страшны трэск і грукат», «быў гук, нейкі дзікі трэск», «раздаўся грукат над домам», — так гамельчукі апісваюць тое, што адбылося.
Паводле іх слоў, такія гукі чулі жыхары дамоў на вуліцы Кожара ў Старым Аэрадроме, а таксама ў суседняй Валатаве (17-і, 18‑і мікрараёны), у Старой Валатаве. Некаторыя карыстальнікі сцвярджаюць, што пазналі гук пралёту знішчальніка.
Прыкметна, што гэтай ноччу над горадам не фіксаваўся гук «як у мотаролера», які стаў звыклым для Гомельшчыны, — характарны шум «Герань-136», найбольш распаўсюджанага ўдарнага БПЛА расійскага вытворчасці.
Якраз у гэты час працягвалася масаваная паветраная атака Расіі па тэрыторыі Украіны. «Флагшток» прааналізаваў паведамленні ўкраінскіх маніторынгавых каналаў і Паветраных сіл УСУ. Пра выпадкі залётаў БПЛА на тэрыторыю Беларусі не паведамлялася, але вядома, што расійскія рэактыўныя дроны рухаліся ўздоўж беларуска-ўкраінскай мяжы (ад Добрушскага да Брагінскага раёнаў).
Чарговая група расійскіх рэактыўных дронаў перасоўвалася ўздоўж мяжы прыблізна з 4 да 5 раніцы. Таксама ў гэты час на Кіеў і Барыспаль ляцелі ракеты з поўначы і ўсходу.
Украіна таксама запускала БПЛА па тэрыторыі Расіі, але гэта адбывалася значна раней — каля 23:00 19 жніўня.
Магчыма, гэтай раніцай гамельчукі сталі сведкамі спробы збіцця рэактыўнага БПЛА над горадам — удалай ці няўдалай.

| # | Наименование новости | Тональность | Информативность | Дата публикации |
|---|---|---|---|---|
| 1 | Чатыры раёны Гомельшчыны пацярпелі ад моцнага ветру | 0 | 10 | 21-08-2026 |
| 2 | У гомельскім парку кот упаляваў вавёрку ВІДЭА | 0 | 10 | 20-08-2026 |
| 3 | Шквал, моцны вецер і град нарабілі бяды гэтай ноччу | 0 | 10 | 07-08-2026 |
| 4 | «Пачаў мяне душыць». Мінчукі пабіліся пад офісам забудоўшчыка праз ільготны крэдыт | 0 | 10 | 10-08-2026 |
| 5 | «Мацаюць і залазяць пад спадніцу». Роспачны маналог актрысы, якая працавала жывой скульптурай на вуліцах Мінска | 0 | 10 | 04-02-2019 |
| 6 | Новы трэнд у вясельнай модзе: на змену сукенцы прыходзіць касцюм са спадніцай | 0 | 10 | 09-06-2026 |
| 7 | «Над галавой лятае па 20 тон». Брат і сястра з Беларусі расказалі, колькі зарабляюць у порце польскай Гдыні | 0 | 15.56 | 06-08-2026 |
| 8 | Гомель накрыла залева ВІДЭА | 0 | 10 | 10-07-2026 |
| 9 | На Беларусь абрынуўся ўраганны вецер | 0 | 10 | 15-07-2026 |