У выдавецтве «Янушкевіч» выйшла восьмая кніга вершаў паэта і перакладчыка Ігара Кулікова «Горад N.», дзе сабраныя творы, напісаныя ў 2024—2026 гадах. Зборнік апавядае пра абжыванне і пражыванне прасторы і часу ў трох сталіцах (Менску, Вільні і Варшаве), а таксама іншых гарадах і мясцінах Зямлі, піша bellit.info.

Сам аўтар прэзентуе кнігу так:
«Гэтая кніга пра Менск, Вільню, Варшаву ды іншыя гарады й мястэчкі, якія патрапіліся аўтару на дарозе ў нетутэйшую далечыню. Гэта зборнік не столькі вершаў, колькі моўных здымкаў, спроба зафіксаваць прастору і час: свае — каб запабегчы немінучаму адчужэнню ва ўмовах нерадзімы, чужыя — каб абжыць і прыпадобніць новыя месцы да сваіх, не прысвоіць іх, але хаця б зрабіць утульнейшымі.
Моўныя фота дапаўняюцца фота звычайнымі, якія ня толькі размаўляюць з суседнімі тэкстамі, але і самі па сабе складаюцца ў невялікую кнігу ў кнізе. Бальшыня матэрыялу была створана ўжо не ў Беларусі, і толькі некаторыя вершы і здымкі паходзяць яшчэ з даэміграцыі — у пэўным сэнсе гэта кніга выдадзена навыперадкі з забыццём як вонкавы носьбіт памяці пра тое важнае, што дазваляе заставацца на плаве быцця. Толькі важнасць гэтая, няхай і часта тужлівая і балючая, насамрэч бязважкая, як сонечнае святло, бо асвятляе будучы дзень».
У кнізе змешчаны таксама пераклад аднаго верша літоўскага паэта Генрыкаса Радаўскаса.
Набыць навінку можна ў кнігарні «Кнігаўка» ў Варшаве, а таксама замовіць на Allegro.pl і Knihauka.com.


Галоўнае
| # | Наименование новости | Тональность | Информативность | Дата публикации |
|---|---|---|---|---|
| 1 | Выйшла новае выданне «Імёнаў Свабоды» Уладзіміра Арлова | 0 | 10 | 16-04-2026 |
| 2 | Выйшла кніга пра Якуба Коласа ў Парыжы | 0 | 10 | 28-03-2026 |
| 3 | Багаевская: День 18 дек, Вт | 0 | 0 | 17-12-2018 |
| 4 | Дмитрий Борисов Стихи Любовь Такая разная То сладость То война ... | 0 | 0 | 21-02-2025 |
| 5 | ISL | Bengaluru will be keen on regaining consistency as it faces Mohammedan | 0 | 0 | 10-01-2025 |
| 6 | COP26 made incremental progress but failed to deliver on ‘transformational’ change, negotiators say | 0 | 0 | 15-11-2021 |
| 7 | Trump says he will posthumously pardon baseball legend Pete Rose | 0 | 0 | 01-03-2025 |
| 8 | 0 | 0 | 08-03-2023 | |
| 9 | Lakers defeat Grizzlies after Anthony Davis injury scare | 0 | 0 | 22-02-2020 |
| 10 | Легенде региональной журналистики Исааку Розенфельду исполнилось 75 лет | 0 | 0 | 20-10-2021 |