Дар’я Луцкевіч — стваральніца брэнда Label D — адзіная беларуска, чые працы трапілі на прэстыжную міжнародную выставу. Яна працуе з беларускім мораным дубам, якому некалькі тысяч гадоў. Здабываюць такі матэрыял у Дняпры.

Дар’я Луцкевіч. Фота: Threads
Мастачка падзялілася ў Threads фотаздымкамі з месца падзей: «Гэта я ў Мілане на адкрыцці выставы сучаснага ювелірнага мастацтва, адзіная з Беларусі. Ну скажыце, што вы мной ганарыцеся, беларусікі?!».

Фота: Threads
Да гэтага працы Дар'і выстаўляліся ў Мадрыдзе на юбілейнай дзясятай выставе сучаснага мастацтва.
Дар’я стварыла брэнд Label D у 2012 годзе. У адным з інтэрв’ю дызайнерка распавядала, што глабальна змяніла сферу дзейнасці выпадкова. Па адукацыі яна — настаўніца англійскай і італьянскай моў.

Каралі з моранага дубу ад Дар'і. Фота: darialutskevich.com

Каралі з моранага дубу ад Дар'і. Фота: darialutskevich.com

Каралі з моранага дубу ад Дар'і. Фота: darialutskevich.com
Бацька Дар’і — інжынер, але ўсё жыццё ў вольны час рабіў нешта з дрэвам. Калі дзяўчына вучылася на першым курсе Лінгвістычнага ўніверсітэта, той набыў сабе такарны станок.
Дар’я адразу папрасіла зрабіць яго бранзалет, потым яшчэ некалькі, размалявала іх, прадала… Але ж яна бачыла, што бацьку нецікава рабіць упрыгажэнні, таму пачала вучыцца сама — каб не марнаваць яго час.
Спачатку ў ход ішлі вішня, ліпа — карацей, тое, што было пад рукой. З мораным дубам Дар’я пазнаёмілася пазней. І літаральна адразу ўлюбілася ў гэты матэрыял — чорны колер падаваўся вельмі стылёвым. Самаму старому моранаму дубу, які трапіў у рукі дызайнеркі, было 5 тысяч гадоў. А дасталі яго з дна Дняпра.


Галоўнае
| # | Наименование новости | Тональность | Информативность | Дата публикации |
|---|---|---|---|---|
| 1 | Эпоха адраджэння і апсайклінг — у Варшаве прайшоў модны паказ новых калекцый беларускіх дызайнераў | 0 | 10 | 29-04-2026 |
| 2 | В Казани открылась выставка молодых художников Белоруссии | 0 | 0 | 18-08-2022 |
| 3 | На "Иннопроме" в Минске представили экспозиции ДНР и ЛНР | 0 | 0 | 29-09-2025 |
| 4 | В Москве открылась выставка дизайнерских елей | 0 | 0 | 26-12-2022 |
| 5 | На Кузнецком Мосту открылась выставка дизайнерских елей | 0 | 0 | 15-12-2025 |
| 6 | В Белграде проходит выставка российского фотографа Горячева | 0 | 0 | 05-06-2019 |
| 7 | Китайско-Белорусское торгово-экономическое сотрудничество открыло будущее | 0 | 0 | 01-07-2019 |
| 8 | В Москве открылась выставка "Трын*Трава. Современный русский стиль" | 0 | 0 | 11-10-2022 |
| 9 | Выставка молдавской художницы Николеты Стати открывается в Москве | 0 | 0 | 09-09-2021 |
| 10 | Рост цэн на срэбра прымусіў папулярнага вытворцу ювелірных вырабаў Pandora перайсці на плаціну | 1 | 8.52 | 06-02-2026 |