Трэнд на адзенне і аксесуары са старых рэчаў працягвае набіраць усё большую папулярнасць. Некаторыя дызайнеры ствараюць сапраўдныя шэдэўры з таго, што іншыя адправілі б на сметнік.

Такія вось торбачкі з вінтажных мужчынскіх гальштукаў дызайнерка Таццяна Голубева прадае за 180 рублёў. Фота: інстаграм @galubka_by
Топы з абрусаў і торбы з гальштукаўСабралі топ апсайклінг-вырабаў ад беларускіх майстроў.
Брэнд Galubka, створаны Таццянай Голубевай, пачынаўся са складаных шматслойных кашуль і аверсайз-лонгсліваў. Пазней яна таксама дадала да сваіх эксперыментаў хусткі і топы з бабуліных сурвэтак. А зусім нядаўна пачала шыць торбачкі з гальштукаў.
Большую частку «сыравіны» майстрыца знаходзіць у сэканд-хэндах, звяртаючы ўвагу толькі на рэчы ў добрым стане.
Далікатная «сурвэтачная» калекцыя ад брэнда PLUMАдзенне ад Plum славіцца сваімі ўнікальнымі рэчамі — большасць з іх непаўторныя і прапаноўваюцца ў адзіным экзэмпляры. Так выйшла і з капсулай One-of-a-Kind з рэчамі, сшытымі з вінтажных тканін. Нешта з іх раней было сурвэткамі і накідкамі з непаўторнай вышыўкай.
Цэны на такія камплекты вар’іруюцца ад 150 да 300 даляраў.

Фота: сайт plumplum.co
Брэнд TSUDA таксама не прайшоў міма моды на традыцыйны, часам вясковы вайб. Тут можна знайсці і кімано, і манішкі, і фартухі, і штаны, і хусткі — і ўсё гэта створанае з фіранак.
Такія рэчы дадаюць вобразам шматслойнасці і арыгінальнасці, адразу звяртаючы на сябе ўвагу. Цэны на вырабы стартуюць ад 69 даляраў.

Спалучэнне празрыстых фартухоў з джынсамі ці спартыўнымі штанамі ў трэндзе ўжо не першы сезон. Фота: tsudaproject.com
Мастачка Марыя Аўдзяюк з Брэста шые прышпільныя цацкі і шоперы са старога адзення і тканін, што заляжаліся ў бабулі.
Атрымліваюцца вельмі арыгінальныя і яркія торбы з разнастайнымі сюжэтамі — напрыклад, з вясковай хаткай пад вішняй, італьянскім пейзажам ці матывацыйным пасылам «Усё магчыма».

Фота: інстаграм @mari.mirima
Кошт шопераў: 90 рублёў.
Кашалькі з пластыкавых пакетаўМінчук Артур ужо некалькі гадоў развівае свой эка-брэнд Iriskin.ecolab — ён з галавой нырнуў у справу надання другога жыцця матэрыялам, пра якія большасць з нас нават не падумала б, што яны на нешта прыдатныя.
Хлопец шые неардынарныя кашалькі і вокладкі на пашпарты з пакункаў ад кавы і пластыкавых пакетаў, шоперы з рэкламных банераў і нават торбы і заплечнікі з батутнай сеткі.

Фота: інстаграм @iriskin.ecolab
Для Артура ўсё гэта не проста азарт і шырокае (плюс досыць бюджэтнае) поле для творчых эксперыментаў, але і ўласны ўнёсак у экалогію.
Цэны — у залежнасці ад складанасці рэчаў (ад 25 да 200 рублёў).
Бомберы з савецкіх посцілакМінчанка Крысціна Жаўрыд стварае верхняе адзенне з посцілак, якія ў найлепшым выпадку раней віселі на сценах ці ўпрыгожвалі ложкі ў інтэр’ерах, а ў горшым — проста ляжалі мёртвым грузам у шафах некалькі дзясяткаў гадоў.

Фота: інстаграм @pridumala_kris
На посцілкі розных колераў, а таксама габелены дзяўчына палюе на сайтах кшталту «Куфра». Набытую базу рупліва мые, а пасля сядае за шыццё — усё робіцца рукамі, таму і цэны на гатовыя вырабы ад 150 даляраў.
Пры гэтым бомберы раскупляюць вельмі хутка, як унутры Беларусі, так і за мяжой.

Крысціна са сваім татам ва ўласнаручна пашытых куртках

| # | Наименование новости | Тональность | Информативность | Дата публикации |
|---|---|---|---|---|
| 1 | На барахолках перапрадаюць папулярныя чыпсы Lay’s. Нацэнка ў два разы | 0 | 10 | 21-08-2026 |
| 2 | У Мінску прадаюць сталінку з вінтажным дафамінавым інтэр'ерам | 0 | 10 | 14-06-2026 |
| 3 | Дрэва з вавёркай ды анёл з грудзямі. У Мінску прадаюць сталінку, дзе можна здымаць фэнтэзі | 0 | 8.71 | 28-06-2026 |
| 4 | Топ-10 самых папулярных песень у Беларусі за апошнія гады: у рэйтынгу толькі расійскія выканаўцы — Z-нікі і «маўчуны» | 0 | 14.39 | 16-08-2026 |
| 5 | Вызначыліcя магчымыя супернікі беларускіх клубаў у плэй-оф Лігі канферэнцый | 0 | 21.11 | 03-08-2026 |
| 6 | ИДЕАЛЬНЫЕ БУЛОЧКИ ДЛЯ БУРГЕРОВ 🍔 Сразу же сделаем легкие Чикенбургеры, ... | 5 | 3 | 02-07-2026 |
| 7 | ИДЕАЛЬНЫЕ БУЛОЧКИ ДЛЯ БУРГЕРОВ 🍔 Сразу же сделаем легкие Чикенбургеры, ... | 0 | 4.95 | 01-08-2026 |
| 8 | Аградроны на беларускіх палях: як беспілотнікі змяняюць сельскую гаспадарку | 0 | 10 | 08-07-2026 |
| 9 | Зорка і бык Луіс Альберта: беларусы згадваюць мянушкі кароў у сваіх вёсках | 0 | 10 | 23-07-2026 |
| 10 | Люксавыя брэнды страцілі мільёны кліентаў — у асноўным гэта моладзь | 0 | 10 | 31-01-2026 |