Французская экспертка па парфумерыі Клеманс Пель падзялілася з BBC парадамі аб тым, як купляць духі па-французску.

Фота: vecteezy.com
Сапраўдная парыжанка пазбягае цяжкіх і складаных пахаў, аддаючы перавагу прынцыпу «менш — гэта больш».
Сёння ў трэндзе «чыстыя» водары: пах свежай бялізны, злёгку мыльныя ноты або тыя, што нагадваюць дзіцячую прысыпку і натуральны пах скуры.
Парфума павінна ствараць атмасферу нязмушанасці, а не заяўляць пра сябе за кіламетр.
Мастацтва нанясення: дзе і якФранцужанкі наносяць водар толькі на кропкі пульсу, каб цяпло цела дапамагала яму раскрыцца.
Како Шанэль раіла наносіць парфуму там, дзе вы чакаеце пацалунку, таму галоўнае месца — за вушамі (менавіта туды трапляе позірк і нос суразмоўцы пры традыцыйным французскім вітанні).
Пры гэтым катэгарычна забараняецца расціраць запясці адно аб адно — лічыцца, што гэта псуе структуру паху.
Культура выбаруПарыжская парфумерная крама — гэта месца для дыялогу. Не варта кідацца да флаконаў і чапаць усё запар — лепш пачаць размову з прадаўцом, які выступіць вашым куратарам.
Экспертка раіць тэставаць не больш за 3—5 водараў за візіт, каб не перагрузіць нюх, і абавязкова чакаць каля 20 хвілін, пакуль водар асядзе на скуры.


Галоўнае
| # | Наименование новости | Тональность | Информативность | Дата публикации |
|---|---|---|---|---|
| 1 | Што каштоўнейшае для людзей, сэкс ці блізкасць? Даследчыкі пераконваюць, што блізкасць перамагае, бо яе нельга купіць | 0 | 7.66 | 15-02-2026 |
| 2 | Які памер пінжака правільны? Гід для мужчын | 0 | 10 | 04-03-2026 |
| 3 | У Мінску прадаюць незвычайную аднапакаёўку | 0 | 10 | 06-06-2026 |
| 4 | Баліць спіна? Прычына можа быць у тым, як вы сядзіце | 0 | 8.1 | 31-05-2026 |
| 5 | За какую сумму вы покупаете(-ли) ссылки (статейные) | 0 | 0 | 26-06-2026 |
| 6 | Подскажите что за партнерка | 0 | 0 | 29-12-2025 |
| 7 | Как не позволить магазинам на вас заработать? | 0 | 0 | 11-11-2019 |
| 8 | Как заработать на бирже? | 0 | 0 | 18-11-2019 |
| 9 | Посоветуйте партнерку пожалуйста, пойду рефом. бренд, прерол, баннер, стикер и тд | 0 | 2 | 10-11-2025 |
| 10 | Как не попасть в финансовую пирамиду? | 0 | 0 | 19-12-2019 |