Туфлі для джазу становяцца галоўным абутковым трэндам лета.

Дэрбі ад Soeur Orso. Фота брэнду
Спачатку адбылося адраджэнне балетак, пасля балетных красовак, а цяпер на першы план выходзяць туфлі для джаза (джазоўкі), піша Harper’s Bazaar.
Іх называюць па-рознаму: оксфарды, дэрбі ці лоферы на шнуроўцы. Аднак усе яны маюць агульныя рысы: яны сядзяць на назе як пальчатка, маюць шнуроўку спераду і ледзь прыкметны шырокі абцас.
Оксфарды Zizi ад брэнда Repetto, упершыню выпушчаныя ў 1970‑я гады, перажываюць новы бум дзякуючы нядаўнім калабарацыям гэтага танцавальнага брэнда з супермадэллю Каяй Гербер.

Оксфарды Zizi ад брэнда Repetto. Фота брэнду
Адразу пасля таго, як белыя оксфарды з'явіліся на паказах вясна-лета 2025 такіх брэндаў, як Chanel, Ujoh, Pasqualetti і Moschino, пісьменніца Леандра Медзін Коэн у сваім блогу на Substack назвала іх «пераемнікамі туфляў Мэры Джэйн і наступным вірусным абуткам на плоскай падэшве».

Джазоўкі ад Zara. Фота брэнду
Пасля таго як мадэлі на шнуроўцы сталі асновай дэбютнага паказу дызайнера Майкла Райдэра для Celine, гэты сілуэт імкліва распрадаецца. У калекцыях вясна-лета 2026 на подыумах з'явілася мноства розных колераў — ярка-чырвоны, кобальтавы і жоўты — разам з традыцыйнымі чорным і белым.

Джазоўкі ад Celine. Фота брэнду
А зусім нядаўна актрыса Шарліз Тэрон абула крэмавыя джазоўкі для прэс-туру ў Нью-Ёрку, што выклікала ажыятаж у інтэрнэце і канчаткова замацавала іх вяртанне ў моду.


Галоўнае
| # | Наименование новости | Тональность | Информативность | Дата публикации |
|---|---|---|---|---|
| 1 | Новая мода — «вушы эльфа». Што гэтае такое, як выглядае і як таго дасягнуць | 0 | 8.52 | 09-05-2026 |
| 2 | Гэтая сумка вярнулася ў моду — і, здаецца, надоўга | 0 | 10 | 02-03-2026 |
| 3 | Арына Сабаленка з'явілася на вечарыне ў модным футры з тыгровым прынтам | 0 | 10 | 19-03-2026 |
| 4 | У модзе новая эра бландзінак | 0 | 10 | 05-04-2026 |
| 5 | Разберем схему касаемо движения по большому опорному пункту. В какой ... | 0 | 0 | 23-02-2025 |
| 6 | Российский рынок акций начал торги ростом индексов на 0,6-0,9% | 0 | 0 | 19-02-2020 |
| 7 | The 5 flying car projects closest to reality | 0 | 0 | 21-08-2020 |
| 8 | Клиенты Сбербанка на Урале могут снять наличные более чем в 400 сельских магазинах | 0 | 0 | 17-02-2020 |
| 9 | Paddington in Peru - Nederlands (1CD ) - ondertitels | 0 | 0 | 02-03-2025 |
| 10 | «Р7» запускает оплату облачного офиса по подписке | 0 | 0 | 08-04-2022 |