Еўрапейскі вяшчальны саюз (EBU) адступіў ад звычайных правіл конкурсу і дазволіў прадстаўніцы Фінляндыі Ліндзе Лампеніюс выконваць партыю на скрыпцы ўжывую падчас выступу. Звычайна на «Еўрабачанні» жывыя інструменты на сцэне забароненыя, бо гэта ўскладняе тэхнічную арганізацыю шоу і хуткую змену нумароў, паведамляе Yle.

Лінда Лампеніюс са скрыпкай. Фота: Х/Eurovision News
Лінда Лампеніюс выступае разам са спеваком Піце Парканенам з песняй Liekinheitin («Агнямёт»). Паводле агульных правіл, вакал павінен быць жывым, але інструментальныя партыі звычайна ідуць у запісе, а артысты толькі імітуюць ігру.
EBU тлумачыць, што забарона на жывыя інструменты звязаная з тым, што сцэну трэба хутка перабудоўваць паміж выступамі.
Аднак гэтым разам пасля рэпетыцый арганізатары ўбачылі, што фінскі нумар можна выканаць без тэхнічных праблем, таму дазволілі і жывое выкананне скрыпкі. Канчатковае рашэнне прынялі пасля другой рэпетыцыі.
EBU таксама адзначыла, што такія выключэнні магчымыя, калі яны абгрунтаваныя мастацкай задумай і не парушаюць ход шоу.
Юбілейнае, 70‑е «Еўрабачанне» сёлета пройдзе ў Вене. Паўфіналы запланаваныя на 12 і 14 мая, фінал — на 16 мая 2026 года. У конкурсе возьмуць удзел 35 краін, з якіх 30 будуць змагацца ў паўфіналах. Фінскі дуэт выступіць у першым паўфінале 12 мая.


Галоўнае
| # | Наименование новости | Тональность | Информативность | Дата публикации |
|---|---|---|---|---|
| 1 | Стало известно о неумении украинских пленных пользоваться оружием | 0 | 10 | 01-08-2026 |
| 2 | Мінздароўя дало рэкамендацыі наконт ліхаманкі Эболы для тых, хто выязджае за мяжу | 0 | 10 | 28-05-2026 |
| 3 | Шэсць зліткаў золата аддаў дзесяцігадовы школьнік за «свабоду» бацькоў | 0 | 10 | 19-08-2026 |
| 4 | У Лідзе пад сценамі завода раскапалі крыпты з саркафагамі | 0 | 10 | 18-07-2026 |
| 5 | У Акцябрскім раёне рабочага забіла пры распілоўванні дрэва | 0 | 10 | 19-08-2026 |
| 6 | На Украине издали указ, разрешающий выдавать оружие ветеранам органов внутренних дел | 0 | 0 | 24-02-2022 |
| 7 | Беларускае паходжанне тавару цяпер трэба даказваць баламі | 0 | 10 | 07-07-2026 |
| 8 | Кабмин Украины разрешил Силам территориальной обороны использовать личное охотничье оружие | 0 | 0 | 20-01-2022 |
| 9 | Пленные ВСУ не умеют пользоваться оружием | 0 | 6.05 | 01-08-2026 |