У 2022 годзе магілёўскі гурт Akute выпусціў свой шосты і на гэты момант апошні альбом «Напалову тут». З таго часу — поўная цішыня. Што ж здарылася з гуртам — задаюцца пытаннем фанаты.

Раман Жыгараў і Стась Мытнік. Фота: @akutemusic / Instagram
«Гурт на паўзе», — распавялі «Нашай Ніве» абазнаныя крыніцы.
Пры гэтым вакаліст і гітарыст Стась Мытнік сабраў пад сябе новы праект — яго канцэпцыя і назва пакуль трымаюцца ў сакрэце. Але ўжо вядома, што, у адрозненне ад Akute, ён рускамоўны.
Прынамсі, на рускай мове гучыць кавалак першага злітага ў сеціва трэка. Па першым уражанні ад яго падаецца, што працягваеш слухаць стары добры дыска-дэкаданс ад Akute, але ўжо не з беларускай лірыкай і з новымі тварамі на фоне.
Наколькі зацягнецца паўза ў дзейнасці Akute, няясна — тым больш, галоўныя рухавікі працэсаў цяпер жывуць у розных краінах, што ўскладняе творчае супрацоўніцтва. Стась застаецца ў Беларусі, а Раман Жыгараў знаходзіцца ў Польшчы. Туды ж пераехала і экс-бубначка Vicky Fates, партыі якой сёння можна пачуць у групе Biaz Nazvy. Але цешыць, што пра канец Akute гаворкі пакуль не ідзе.


Галоўнае
| # | Наименование новости | Тональность | Информативность | Дата публикации |
|---|---|---|---|---|
| 1 | Беларуская спявачка Рыта Дакота выступіць на фестывалі з «харошымі рускімі» | 0 | 10 | 10-08-2026 |
| 2 | Беларуска перавяла 6 гадоў таму «нямецкаму музыканту» 60 тысяч еўра і толькі цяпер звярнулася ў міліцыю | 0 | 22.5 | 17-08-2026 |
| 3 | Стала вядома, чые парэшткі знайшлі беларускія турысты ў гарах Казахстана | 0 | 10 | 20-08-2026 |
| 4 | Ніколь Кідман станцавала пад хіт беларускага гурта | 0 | 10 | 03-06-2026 |
| 5 | У Акцябрскім раёне рабочага забіла пры распілоўванні дрэва | 0 | 10 | 19-08-2026 |
| 6 | У Санкт-Пецярбургу ў вадзе знайшлі цела з адсечанай рукою. Аказалася, гэта экс-басіст гурта «Кукрыніксы» | 0 | 24.29 | 20-08-2026 |
| 7 | Першая віцэ-міс Беларусі выйшла замуж ФОТЫ | 0 | 10 | 03-08-2026 |
| 8 | Певица Акула о зрителях на концертах: "Частенько прошу убрать телефоны и не снимать" | 0 | 6.73 | 13-08-2026 |
| 9 | Znate li tko je ovo? Predstavljala nas je na Eurosongu, a danas živi u Beču i nedavno je rodila | 0 | 8.01 | 25-07-2026 |