У Івацэвіцкі РАУС звярнуўся 53‑гадовы мужчына, які паведаміў, што невядомы чалавек нанёс яму цялесныя пашкоджанні.

Скрыншот з відэа
Мужчына ехаў на ровары па дарозе каля адной з вёсак Івацэвіцкага раёна. У гэты момант міма яго на легкавым аўтамабілі праязджаў 21‑гадовы жыхар суседняй вёскі, які нідзе не працуе і раней ужо трапляў у поле зроку сілавікоў. У машыне разам з ім знаходзілася знаёмая.
Малады чалавек апусціў шкло з боку пасажырскага месца і без усялякай прычыны зрабіў па раварысту не менш за тры стрэлы з пнеўматычнага пісталета. Мужчыну абстралялі металічнымі шарыкамі.
Супрацоўнікам міліцыі хлопец растлумачыў, што набыў пнеўматычны пісталет і камплектуючыя да яго ў адной з інтэрнэт-крам. Па незнаёмым чалавеку ён страляў, паводле яго слоў, проста дзеля забавы.
Падчас ператрусу па месцы жыхарства падазраванага міліцыянеры знайшлі і канфіскавалі пнеўматычны пісталет, сем металічных балонаў і пластыкавую ёмістасць з металічнымі шарыкамі.
У дачыненні да маладога чалавека распачалі крымінальную справу за асабліва злоснае хуліганства. Яго ўзялі пад варту. Максімальнае пакаранне па гэтым артыкуле — да 10 гадоў пазбаўлення волі.

| # | Наименование новости | Тональность | Информативность | Дата публикации |
|---|---|---|---|---|
| 1 | У Варшаве пасялілі чалавекападобнага робата — ён ганяе дзікоў і размаўляе з народам | 0 | 10 | 17-04-2026 |
| 2 | У Мінску мужчына памёр ад перадазіроўкі метадонам | 0 | 10 | 17-08-2026 |
| 3 | Беларус зрабіў прапанову каханай каля знакамітага фантана Трэві ў Рыме — пад апладысменты дзясяткаў турыстаў | 0 | 10 | 12-06-2026 |
| 4 | Васьмігадовы раварыст трапіў пад аўтамабіль у Мазыры | 0 | 10 | 17-08-2026 |
| 5 | У Барысаўскім раёне падлеткі скралі два веласіпеды, каб купіць матацыкл | 0 | 10 | 20-08-2026 |
| 6 | У Лідзе пад сценамі завода раскапалі крыпты з саркафагамі | 0 | 10 | 18-07-2026 |
| 7 | Юные копейчане веселятся на праздниках двора | 5 | 3 | 19-06-2026 |
| 8 | Юные копейчане фестивалили в городском парке | 0 | 2 | 18-06-2026 |
| 9 | Бриг под алыми парусами прошел по Неве на празднике выпускников | 5 | 3 | 27-06-2026 |