За першую палову года ў Расіі прадалі 28,8 тысячы аўтамабіляў Belgee.

Belgee X50. Фота: belgee-mkad.by
За першыя шэсць месяцаў 2026 года ў Расіі прадалі больш за 28,8 тысячы аўтамабіляў Belgee — гэта на 61,6% больш, чым за такі ж перыяд мінулага года, паведамляе расійскае агенцтва «Автостат».
З такімі лічбамі беларускі брэнд трапіў у топ-5 па продажах на рынку суседняй краіны, маючы амаль 5% рынку. Наперадзе — Lada (больш за 152 тысячы машын, чвэрць рынку) і Haval (звыш 84 тысячы, амаль 14%).
Толькі за чэрвень у Расіі прадалі 5,09 тысячы «Белджы» — на чвэрць больш, чым годам раней. А абноўлены кросавер Belgee X50+, які толькі ў чэрвені выйшаў на расійскі рынак, з першага месяца ўскочыў у топ-10 — разышлася 2681 машына.
У той жа час з чэрвеня «Белджы» спыніла пастаўкі ў Расію красоверaў папярэдняга пакалення Belgee X50.
Лідарамі чэрвеня па продажах у Расіі сталі Haval Jolion (7870 адзінак), Tenet T7 (6798) і традыцыйная Lada Vesta (5666).


| # | Наименование новости | Тональность | Информативность | Дата публикации |
|---|---|---|---|---|
| 1 | Топ-10 самых папулярных песень у Беларусі за апошнія гады: у рэйтынгу толькі расійскія выканаўцы — Z-нікі і «маўчуны» | 0 | 14.39 | 16-08-2026 |
| 2 | Даниил Медведев сохранил пятое место в рейтинге ATP | 0 | 0 | 10-02-2020 |
| 3 | Беларусь апусцілася ў сусветным рэйтынгу вытворцаў піва | 0 | 10 | 11-08-2026 |
| 4 | Сборная России поднялась на 38-ю строчку в рейтинге ФИФА | 0 | 0 | 07-04-2021 |
| 5 | Беларусь увайшла ў тройку лідараў па імпарце малюскаў з Расіі | 0 | 5 | 15-07-2026 |
| 6 | Андрей Белоусов назвал сенсацией вхождение Башкирии в ТОП-5 нацрейтинга инвестклимата АСИ | 0 | 0 | 04-06-2021 |
| 7 | Сборная России опустилась на 46-е место в рейтинге ФИФА | 0 | 0 | 25-07-2019 |
| 8 | Выдавецтва «Тэхналогія» прызналі «экстрэмісцкай арганізацыяй» | 0 | 10 | 20-08-2026 |
| 9 | В России определили самый популярный люксовый автомобиль | 0 | 5 | 15-07-2026 |
| 10 | Самыми популярными зарубежными направлениями у россиян стали Армения и Италия | 0 | 0 | 19-08-2019 |