На сусветным рынку малочнай прадукцыі адбылося самае рэзкае падзенне цэн за апошнія два гады. Па выніках чарговых таргоў Global Dairy Trade (GDT) індэкс знізіўся на 4,9%. Аднак ёсць і выключэнні.

Беларускі малаказавод. Ілюстрацыйнае фота: «Наша Ніва»
На міжнароднай платформе Global Dairy Trade (GDT), якая лічыцца галоўным арыенцірам для сусветнага малочнага рынку, сярэдні індэкс цэн знізіўся на 4,9%. Гэта стала самым рэзкім аднаразовым падзеннем за апошнія два гады. Пры гэтым актыўнасць купцоў не зменшылася: аб'ём таргоў вырас на 2,4% і склаў 26,3 тысячы тон прадукцыі, а сярэдняўзважаная цана ўсіх прададзеных кантрактаў апусцілася да 3793 долараў за тону.
У мінусе апынуліся амаль усе асноўныя віды малочнай прадукцыі. Як паведамляе MilkNews, найбольш патаннела сухое абястлушчанае малако — яго сярэдняя цана знізілася на 7%. Асабліва моцна патаннелі кантракты з пастаўкай у лістападзе — на 10,6%. Але гэты прадукт усё яшчэ каштуе даражэй, чым год таму: у параўнанні з пачаткам ліпеня 2025 года яго цана вышэйшая на 15,3%.
Сухое цэльнае малако, галоўны тавар таргоў GDT, патаннела на 4,4%. У гадавым вымярэнні зніжэнне склала 11,2%. Цэны знізіліся для ўсіх тэрмінаў паставак, найбольш — для кастрычніцкіх кантрактаў.

У сярэднім на 5% патаннела і масла. У параўнанні з мінулым годам яго кошт ніжэйшы амаль на трэць (-29,1%).
Абязводжаны малочны тлушч таксама страціў у кошце — 3,9%, а сыр страціў 12,3% і цяпер каштуе на 19,8% менш, чым год таму.
На агульным фоне былі і выключэнні. Выраслі цэны на мацарэлу (+3,8%), сухія знятлушчаныя вяршкі (+8,2%) і лактозу (+3,6%).
Разам з тым сам індэкс GDT цяпер прыкладна на 10% ніжэйшы за ўзровень аналагічнага перыяду мінулага года. Аналітыкі звязваюць зніжэнне цэн з ростам вытворчасці малака ў асноўных краінах-экспарцёрках на фоне адносна слабога попыту.
З сярэдзіны сакавіка індэкс GDT ужо страціў каля 12%, прычым шэсць з васьмі апошніх таргоў завяршыліся зніжэннем цэн. Калі такая тэндэнцыя захаваецца, гэта можа паўплываць на прагнозы закупных цэн на малако для фермераў у сезоне 2027 года.
Разам з тым эксперты адзначаюць, што цяперашні ціск на цэны можа быць часовым. Спякота ў Еўропе і развіццё з'явы Эль-Ніньё ў Ціхім акіяне могуць прывесці да скарачэння вытворчасці малака ў шэрагу рэгіёнаў і тым самым аслабіць лішак прапановы на сусветным рынку.
На сёння ў «Едастаўцы» масла «Стары Менск» прадаюць па 16,25 рублёў у пераліку за кілаграм. Кефір у бутэльцы ці тэтрапаку, тлустасцю 2,5%, прадаецца ад 2,50 рубля за літр.

| # | Наименование новости | Тональность | Информативность | Дата публикации |
|---|---|---|---|---|
| 1 | З-за росту цэн на нафту можа падаражэць і таннае адзенне з мас-маркету | 0 | 26.67 | 30-03-2026 |
| 2 | Урад значна скараціў пералік тавараў, на якія рэгулююцца цэны | 0 | 10 | 10-07-2026 |
| 3 | Золотой запас России сократился до минимума | 0 | 5 | 20-07-2026 |
| 4 | IGC: Global grain output to fall for first time in four years | 0 | 5 | 21-05-2026 |
| 5 | Вылов любимой россиянами рыбы опустился до крайне низких значений | 0 | 10 | 27-07-2026 |
| 6 | На Кубани в сельхозполях упал дрон | 0 | 0 | 28-05-2023 |
| 7 | Популярность Windows упала до минимума | 0 | 10 | 04-08-2026 |
| 8 | В Брянской области упал украинский самолет | 0 | 0 | 05-04-2023 |
| 9 | Индекс РТС снижается более чем на 5% | 0 | 0 | 21-02-2022 |
| 10 | В Белоруссии разбился военный самолет | 0 | 0 | 19-05-2021 |