«Яны ж у нас рыначнікамі сталі ў момант, самымі багатымі людзьмі. І забываюць, што ў саракаградусную спёку ў камбайне сядзіць звычайны чалавек, селянін».

Павел Тапузідзіс. Фота тут і далей: БелТА
Аляксандр Лукашэнка на нарадзе ў Вілейскім раёне прайшоўся па асартыменце ў гандлёвых сетках. На нарадзе быў і ўладальнік гандлёвай сеткі «Карона» Павел Тапузідзіс.
«Я разумею, што непапулярны цяпер у Тапузідзіса і яго калег з сетак. Яны ж у нас рыначнікамі сталі ў момант, самымі багатымі людзьмі. І забываюць, што ў саракаградусную спёку ў камбайне сядзіць звычайны чалавек, селянін.
Людзі, пра якіх мы кажам, не патрабуюць ад нас імпартнага. Яны не патрабуюць іспанскі хамон. Патрабуюць звычайнае мяса завезці [у крамы на вёсцы], малочныя прадукты. Але каб свежыя, нармальныя. Трэба нармальны хлеб завезці», — цытуе Лукашэнку БелТА.
«Беларускае — тое, што мы вырабляем, — павінна быць. І кропка!» — запатрабаваў ён.

Міністр антыманапольнага рэгулявання і гандлю Артур Карповіч паведаміў, што за год з гандлёвымі сеткамі, вытворцамі заключана каля тысячы пагадненняў па прасоўванні айчынных тавараў.
Аднак у Камітэце дзяржкантролю лічаць, што да гэтых пагадненняў гандлёвыя сеткі падышлі фармальна і прадаюць шмат імпартных тавараў.
Лукашэнка даручыў кіраўніцтву Адміністрацыі і КДК правесці праверку.
«Гэта павінна быць апошняя размова. Папярэджваю вас усіх і кіраўнікоў сетак».


| # | Наименование новости | Тональность | Информативность | Дата публикации |
|---|---|---|---|---|
| 1 | Мядзведзь напаў на намётавы гарадок з турыстамі на Алтаі і разарваў дзяўчыну | 0 | 8.4 | 19-08-2026 |
| 2 | У Горках матацыкл сутыкнуўся з трактарам | 0 | 10 | 17-08-2026 |
| 3 | У Падмаскоўі беларус забіў іншага беларуса. А пасля ад крыўды раздзеў яго дагала | 0 | 10 | 15-08-2026 |
| 4 | У Лідзе пад сценамі завода раскапалі крыпты з саркафагамі | 0 | 10 | 18-07-2026 |
| 5 | Перапахаваем Івана Луцкевіча? Ці прынамсі дакладна вызначым месца яго пахавання? | 0 | 10 | 09-06-2026 |
| 6 | У Барысаўскім раёне падлеткі скралі два веласіпеды, каб купіць матацыкл | 0 | 10 | 20-08-2026 |
| 7 | У Пецярбургу беларус папрасіў тэлефон. А пасля адмовіўся аддаваць і збіў гаспадара за тое, што не сказаў пароль | 0 | 10 | 16-08-2026 |
| 8 | «Які ты рускі?!» Беларус у Крыме збіў армяніна за тое, што ў таго доўгія валасы. І таму што падобны да гомасэксуала | 0 | 8.19 | 21-08-2026 |
| 9 | Хто напаў на Герасіменю? Узбэкі рады ехаць у Беларусь. Купальле для Лукашэнкі. Навіны 13 ліпеня | 1 | 12.28 | 13-07-2026 |