Студыя проста на даху шматпавярховіка!

Фота: grodno.urielt.by
Кватэра месціцца ў прамым сэнсе на даху 11‑павярховага дома. Гэта адзін з трох дамоў, пабудаваных напрыканцы 1990-х, якія ў народзе называюць «дамамі пад сінімі дахамі». У свае часы яны лічыліся ледзь не элітнымі.
«Пад сінімі дахамі» гэтыя дамы называюць праз тое, што ў іх ёсць сінія кавалачкі даху і адмысловыя шпакоўні.

Так выглядаюць дамы «пад сінімі дахамі» звонку. Скрыншот: Яндэкс Панарамы
У адной з трох гэтых «шпакоўняў» і прадаюць кватэру.
«З тэрасы бачны ўвесь горад, а ў пагодлівы дзень відаць польскую і літоўскую мяжу», — сказана ў апісанні да аб'екта.

Фота: grodno.urielt.by
Раней там была майстэрня мастака, але пазней памяшканне перавялі ў жылы фонд, таму пражыванне і, адпаведна, прапіска там цалкам законныя.
Агульная плошча кватэры-студыі — амаль 30 квадратаў. Асноўнае памяшканне мае плошчу 25,8 метра і падзелена на два ўзроўні.

Фота: grodno.urielt.by
На ніжэйшым узроўні месціцца кухонная зона, а на некалькі прыступак вышэй — спальня-гасцёўная.

Фота: grodno.urielt.by
Таксама ў кватэры ёсць невялікі санвузел з душавой кабінай і рукамыйнікам.

Фота: grodno.urielt.by
Апроч гэтага, ёсць зашклёная тэраса, дзе месціцца лесвіца, што вядзе непасрэдна ў кватэру.

Фота: grodno.urielt.by
Каб дабрацца ў гэтую кватэру, апроч лесвіцы, што на тэрасе, давядзецца падняцца яшчэ на пару пралётаў пасля таго, як вы ўжо выйдзеце з ліфта на апошнім паверсе.
Вышыня столяў у кватэры ад 2,41 да 3,21 метра. З акна тэрасы ёсць выхад наўпрост на дах дома.

Фота: grodno.urielt.by
Просяць за такую ўнікальную кватэру 200 800 рублёў, што каля $69 тысяч, або $2300 за метр пры сярэдняй цане квадрата па Гродна $1182.

Фота: grodno.urielt.by
Падобныя памяшканні ёсць на кожным з трох дамоў. На адным з суседніх будынкаў у «шпакоўні» здавалі памяшканне пад офіс.


| # | Наименование новости | Тональность | Информативность | Дата публикации |
|---|---|---|---|---|
| 1 | Пад Мінскам прадаюць закінуты санаторый, які так і не дабудавалі | 0 | 10 | 08-07-2026 |
| 2 | Кватэру двойчы Героя Савецкага Саюза Леаніда Бяды прадаюць у Мінску. Колькі просяць? | 0 | 10 | 18-08-2026 |
| 3 | У цэнтры Мінска прадаюць заводскі корпус за велізарныя грошы | 0 | 10 | 11-08-2026 |
| 4 | На Вячы па цане катэджа прадаецца вядомая база адпачынку | 0 | 10 | 31-07-2026 |
| 5 | На плошчы Якуба Коласа ў Мінску прадаецца кватэра з прасторным адкрытым балконам і відам на горад | 0 | 8.79 | 14-07-2026 |
| 6 | Вось якое хараство за 40 мільёнаў даляраў прадае сябар-трэнер Лукашэнкі | 0 | 30 | 31-07-2026 |
| 7 | Рыэлтар у Гомелі ўратаваў пенсіянерку ад продажу кватэры махлярам | 0 | 10 | 17-08-2026 |
| 8 | У Пінску прадаюць гастрабар на цеплаходзе. Колькі просяць? | 0 | 10 | 19-06-2026 |
| 9 | Карточку Овечкина продали за миллионы рублей | 0 | 10 | 24-07-2026 |
| 10 | Микроскоп Чарльза Дарвина выставили на торги в Лондоне | 0 | 0 | 13-12-2021 |