Яна прадае яе ўдвая даражэй, чым купіла.

Паліна Лур’е прадае тую самую кватэру ў Хамоўніках, за якую амаль год судзілася з Долінай. Кошт самага медыйнага лота на рынку маскоўскай нерухомасці пачынаецца ад 200 мільёнаў расійскіх рублёў (каля 2,5 млн даляраў), піша Mash.
Паводле звестак Mash, пасля перамогі ў Вярхоўным судзе Лур’е так і не пераехала ў пяціпакаёвую кватэру плошчай 236 м². Для яе ўжо замовілі дызайн-праект і планавалі да лета пачаць рамонт, але работы так і не распачаліся. Цяпер уладальніца вырашыла прадаць жыллё — без лішняй агалоскі, бо баіцца сутыкнуцца з хваляй хейту.

Пры гэтым унутры па-ранейшаму захавалася абстаноўка Долінай: мэбля, інтэр’ер, антыкварыят, увесь рамонт, які артыстка рабіла для сябе, і нават паркет з ініцыяламі спявачкі.
Патэнцыйнага пакупніка Лур’е папрасіла правяраць праз юрыстаў. Цяпер абмяркоўваецца здзелка з маскоўскім мільянерам за 200 млн рублёў.
За кватэру Лур’е заплаціла 112 млн расійскіх рублёў. Пасля здзелкі Ларыса Аляксандраўна заявіла, што стала ахвярай махляроў. Пачалася доўгая судовая эпапея, якая завяршылася тым, што ў снежні 2025 года Вярхоўны суд вярнуў кватэру Лур’е.



| # | Наименование новости | Тональность | Информативность | Дата публикации |
|---|---|---|---|---|
| 1 | Mash: Лурье продает бывшую квартиру Долиной в Хамовниках за 200 миллионов рублей | 0 | 5 | 20-07-2026 |
| 2 | Лурье не продает бывшую квартиру Долиной, заявила адвокат | 0 | 5 | 20-07-2026 |
| 3 | «Только закрытая продажа»: сколько может заработать Лурье на скандальной квартире Долиной | 0 | 5 | 20-07-2026 |
| 4 | Адвокат Лурье отреагировала на новость о продаже квартиры Долиной | 0 | 1 | 20-07-2026 |
| 5 | Літоўскі мэблевы канцэрн прадаў сваю кампанію ў Магілёве за 1 еўра | 0 | 19.09 | 23-07-2026 |
| 6 | Адвокат Лурье раскрыла, что реально творится в бывшей квартире Долиной | 0 | 5 | 21-07-2026 |
| 7 | Территорию у подмосковного поместья Пугачевой продали за бесценок | 0 | 10 | 19-08-2026 |
| 8 | Адвокат Лурье опровергла новость о продаже экс-квартиры Долиной | 0 | 5 | 20-07-2026 |
| 9 | Лурье не намерена разрешать Долиной жить в своей квартире после ее выселения | 0 | 0 | 25-12-2025 |
| 10 | Айцішнік і былы палітвязень Віктар Куўшынаў прадае за 850 тысяч еўра дом у Партугаліі, які пабудаваў паўтара года таму ФОТЫ | 0 | 15 | 11-07-2026 |