Анонс іпатэкі пад 1% нарабіў ажыятажу. Наколькі гэта выгадная прапанова і як яна можа паўплываць на рынак нерухомасці ў Беларусі?

Ілюстрацыйны здымак. Фота: «Наша Ніва»
Шэраг забудоўшчыкаў анансаваў крэдытныя праграмы пад 1% на 24 месяцы. Пасля гэтага перыяду стаўка вырастае да 15,4%. Максімальны тэрмін выдачы крэдыту — 20 гадоў, а сума крэдытавання можа дасягаць 90% ад кошту жытла.
Натуральна, што з'яўленне падобнай праграмы выклікала вялікую цікавасць.
Наколькі гэта выгадна?Забудоўшчыкі, якія ўдзельнічаюць у праграме, расказваюць пра небывалы рост попыту. Праўда, некаторыя патэнцыйныя пакупнікі, як адзначылі ў «Гранд Крыстал», пабачыўшы прыгожую лічбу ў 1%, нават да канца не разумеюць, што па завяршэнні грэйс-перыяду трэба будзе плаціць 15,4%.
Безумоўна, любое змяншэнне працэнтных ставак — гэта добра. Але ў выпадку, калі яна меншае толькі на два гады, трэба ўважліва падлічваць выніковы працэнт і выніковую пераплату.
Двухгадовы 1%-ны перыяд у першую чаргу выгадны тым, што цягам 24 месяцаў будзе магчымасць рабіць невялікія ўнёскі, паколькі плацёж па працэнтах меншы, чым сума пагашэння доўгу. Гэта, напрыклад, можа дазволіць адкладваць грошы на будучы рамонт і куплю мэблі.
Калі пералічыць увесь фінансавы паток на 20 гадоў, то акцыйны перыяд зніжае рэальную працэнтную нагрузку з 15,4% да 12,6% гадавых.

Ілюстрацыйны здымак. Фота: «lookby.mediа»
Іншымі словамі — пераплаты за ўвесь час будуць роўна такія самыя, як калі б вам адразу выдалі крэдыт пад 12,6%.
Пры гэтым скарыстацца грэйс-перыядам можна і куды больш выгадна, чым проста мець маленькі плацёж. Калі фінансы дазваляюць плаціць з самага пачатку 1470 рублёў, якія трэба плаціць з 25‑га месяца (на прыкладзе крэдыту ў 100 000 беларускіх рублёў), то практычна ўсе грошы пойдуць на змяншэнне цела крэдыту.
У выніку рэальная працэнтная нагрузка падае з 12,6% да каля 9% гадавых, што ўжо больш адчувальна.
Аднак калі ёсць магчымасць закрыць крэдыт максімальна хутка, то ў такім выпадку фактычна атрымаецца, што банк даў вам грошы на два гады ўсяго пад 1%.
Праўда, калі параўноўваць з працэнтамі па іпатэчных крэдытах у той жа Польшчы ці Літве, дзе можна будавацца пад 6%, то 9% і тым больш 12,6% — гэта ўсё адно вялікія стаўкі.
Попыт на новабудоўлі пойдзе ўгору?Што да ўплыву на рынак, то падобная праграма можа даволі адчувальна змяніць баланс сіл — зменшыцца попыт на другаснае жытло.
Нават калі праз узрослы попыт забудоўшчыкі падымуць цэны, а жытло на другасным рынку застанецца на ранейшым узроўні ці нават стане крыху таннейшым, фактар «халяўнага» крэдыту пад 1% будзе схіляць частку да куплі новабуду.

Ілюстрацыйны здымак. Фота: «Наша Ніва»
У дзяржаўных маштабах гэта можа даць дадатковы штуршок для будаўнічага сектара, што будзе пазітыўна адбівацца на тым жа ВУП.
Праўда, будаўніцтва жытла — гэта не той сектар, які можа доўга прыносіць стабільны рост эканоміцы. Урэшце рэшт ва ўмовах скарачэння насельніцтва вялікія аб'ёмы будаўніцтва могуць прывесці да таго, што яго будзе зашмат. Тым больш, што і цяпер хапае кватэр, якія проста стаяць з голымі сценамі гадамі і нават дзесяцігоддзямі.

| # | Наименование новости | Тональность | Информативность | Дата публикации |
|---|---|---|---|---|
| 1 | Колькі давядзецца плаціць па рэзанансным крэдыце пад 1%? | 0 | 22.5 | 10-08-2026 |
| 2 | Колькі разоў за жыццё мы перажываем палкае каханне? | 0 | 7.66 | 02-03-2026 |
| 3 | У якіх жылых комплексах можна будзе купіць кватэру ў іпатэку пад 1%? | 0 | 18.33 | 06-08-2026 |
| 4 | Баліць спіна? Прычына можа быць у тым, як вы сядзіце | 0 | 8.1 | 31-05-2026 |
| 5 | Урад значна скараціў пералік тавараў, на якія рэгулююцца цэны | 0 | 10 | 10-07-2026 |
| 6 | Апакаліпсісу не будзе? Навукоўцы перагледзелі самы змрочны сцэнар пацяплення клімату | 0 | 10 | 03-06-2026 |
| 7 | А вось і не ў 20. Калі мужчыны насамрэч дасягаюць піку сэксуальнага жадання? | 0 | 17.69 | 18-02-2026 |
| 8 | Гэта так проста — а падтрымаеце сваіх. Пералічыце 1,5% падаходнага на беларускую справу | 0 | 18.33 | 17-02-2026 |
| 9 | Ці дапаможа суперкрэдыт на новабудоўлі і другаснаму рынку? Пяць пытанняў пра іпатэку пад адзін працэнт | 0 | 10 | 17-08-2026 |
| 10 | Гэта так проста — а мы зможам больш. Пералічыце 1,5% падаходнага на беларускую справу | 0 | 15.62 | 20-01-2026 |