31‑гадовы бізнэсмен А. напісаў, што шукае будучую жонку. За два дні атрымаў 150 прапаноў ад дзяўчат з усяго свету. І вось: ён ужо зрабіў прапанову сваёй нявесце.

Сваю гісторыю ён расказваў у сацсетках.
А. ператварыў сваю любоў да вандровак у працу. Сам ён наведаў 55 краін (толькі ў Ісландыі быў каля 20 разоў), цяпер займаецца арганізацыяй небанальных тураў для іншых.
Да таго, як сустрэць будучую жонку, А. быў у не вельмі ўдалых працяглых адносінах на дыстанцыі. Хлопец, які шмат вандруе, пераважна жыве ў Беларусі, а дзяўчына, з якой ён тады сустракаўся, асела ў Нідэрландах.
Дзяўчына была падпісаная на інстаграм дасведчанага вандроўніка — праз падобныя цікавасці і пачалі перапісвацца. Але ж пачаць жыць разам у іх так і не выйшла. Перасякаліся закаханыя толькі падчас вандровак.
Некалькі разоў сыходзіліся і разыходзіліся. Канчаткова вырашыць лёс адносін пара сабралася даволі цікавым чынам. Летась яны разам прайшлі 790 кіламетраў па паломніцкім маршруце да сабору ў Санцьяга-дэ-Кампастэла ў Іспаніі.
І А., і яго абранніца раней паасобку праходзілі адзін з маршрутаў, таму добра ведалі, як трэба рыхтавацца да пешай вандроўкі цягам месяца. Але пры канцы складанага шляху зразумелі, што ўсё ж не бачаць будучыні разам, і канчаткова развіталіся.
Малады мужчына праз некалькі месяцаў (гэта было ў 2025-м) пачаў шукаць жонку праз сацыяльныя сеткі — інстаграм, фэйсбук і Threads. Пісаў, што не хоча блукаць па ціндары і ладзіць марафон спатканняў.
Пра сябе паведаміў: паспеў пажыць у Еўропе, папрацаваць у Кітаі і Расіі, магістр псіхалогіі, па першай адукацыі — эканаміст. Дадаў, што цалкам самастойны ў побытавых пытаннях, любіць яхтынг, ранішнія прабежкі, сабак і людзей з сэнсам — з кім ёсць, аб чым пагаварыць і памаўчаць.
Раскрыў і пытанне фінансаў: жыве за горадам, робіць рамонт у еўра-двухпакаёўцы ў «Мінск Свеце» (крэдыт на 15 гадоў), ездзіць на «электрычцы» BMW. Зарабляе ў сярэднім дзве тысячы еўра штомесяц.
Да нявесты патрабаванняў было не вельмі шмат. А. напісаў, што шукае «не прынцэсу і не ўтрыманку». «Цэласную, энергічную, дапытлівую, вясёлую і спартыўную дзяўчыну ад 21 да 29 гадоў. Рускамоўную — у прыярытэце з Беларусі, Расіі або Украіны. Без дзяцей, не замужам, з жаданнем стварыць сям’ю ў будучыні. З вышэйшай адукацыяй, асабістым даходам і, пажадана, веданнем англійскай мовы».
Пасля ў каментарах тлумачыў, што самае галоўнае — супольны ментальны бэкраўнд і каб родная мова абранніцы была руская.
У хуткім часе А. даў справаздачу: за два дні яго допіс у розных сацсетках агулам пабачыла больш за дзвесце тысяч чалавек, ён атрымаў паведамленні больш чым ад 150 дзяўчат з розных краін свету — ад Партугаліі да Карэі.
Сярод тых, хто адгукнуўся, была і расіянка І., якая жыла ў Маскве, але якраз у той момант знаходзілася ў Мінску.
У хуткім часе маладыя людзі сустрэліся, а праз некалькі спатканняў дзяўчына сабрала ў Маскве рэчы і разам з сабакам пераехала да каханага ў Беларусь.
Пра сябе ў інстаграме І. распавядае, што вучыцца псіхалогіі, дзеліцца рэцэптамі як шэф-кандытарка (яна цяпер робіць торты ў Мінску) і спрабуе стварыць «ціндар для сабачнікаў» — каб людзі маглі знаходзіць кампанію для прагулак з сабакамі.
Яна таксама любіць вандраваць — у 2024 годзе, напрыклад, публікавала фотаздымкі з акупаванага Крыма.
І. паведаміла, што сёлета А. зрабіў ёй прапанову рукі і сэрца — і яна пагадзілася. У сакавіку пара ездзіла ў Расію да сям’і дзяўчыны сватацца.
Дзяўчына піша, што даехалі яны з прыгодамі, пра якія яшчэ ўнукам распавядаць будуць. Але ж каханы на пытанне, ці добры гэта знак, адказаў: «Будзе весела!».

| # | Наименование новости | Тональность | Информативность | Дата публикации |
|---|---|---|---|---|
| 1 | У Расіі беларус знайшоў чужы пашпарт. Тады спаліў свой беларускі і вырашыў прарывацца ў Нарвегію | 0 | 8.71 | 18-08-2026 |
| 2 | Хто той хлопец, які чакаў дзяўчыну пад дажджом у Мінску? Вы дакладна бачылі тое рамантычнае відэа | 0 | 8.79 | 28-05-2026 |
| 3 | У Расіі сцвярджаюць, што знайшлі мошчы Дзмітрыя Данскога | 0 | 10 | 18-08-2026 |
| 4 | Затрыманая ў Расіі беларуска патлумачыла, што знаходзіцца па-за юрысдыкцыяй Расіі і зямных законаў | 0 | 15.62 | 18-08-2026 |
| 5 | Пропавшую школьницу нашли в российском регионе | 0 | 5 | 07-07-2026 |
| 6 | Пропавшую в Вологодской области двухлетнюю девочку нашли живой | 0 | 0 | 06-09-2019 |
| 7 | Дзевяць чалавек памерлі ў Брэсце і Мінску — усім ім уводзілі адныя і тыя ж лекі. У прэпараце знайшлі бактэрыі | 0 | 8.98 | 20-08-2026 |
| 8 | Затолкавших молодую россиянку в машину нашли | 0 | 10 | 27-07-2026 |
| 9 | В квартире на северо-востоке Москвы обнаружили тела двух детей | 0 | 0 | 17-11-2020 |
| 10 | На Ставрополье нашли пропавшую трехлетнюю девочку | 0 | 0 | 04-09-2020 |