«То-бок вы касарка?» — жартуюць у каментарах, праводзячы аналогію з талерачніцамі.

Наста Пілавец. Фота з яе сацсетак
Мінчанка Наста Пілавец апублікавала ў трэдсах абвестку пра пошук мужчыны: «Пазнаёмлюся з мужчынам да восені, які ўмее касіць! Улетку жыву ў вёсцы, пяку хлеб ды саджаю кабачкі. На траву сіл ужо няма. Пішы, родны».
Публіка ідэю ацаніла: «Гэта нешта новенькае. Ёсць муж на гадзіну, трэба ўводзіць новую паслугу — муж на сезон». Жанчыны пішуць, што таксама шукаюць такога мужчыну.

У каментарах жартуюць: трэба было ўвесну пачынаць пошукі, бо добрых касцоў хутка разбіраюць. І кажуць, што варта ўжо шукаць таго, хто снег добра чысціць.
Нехта дзеліцца вясковымі лайфхакамі: «Была ў нас суседка цётка Ганна на пенсіі ўжо. Кожную вясну ў яе з’яўляўся новы муж і ўсё лета араў, касіў, калоў дровы, рамантаваў хлеў і фарбаваў плот. Восенню яна яго праганяла. А зімавала яна адна. Прыгаворвала: «А чаго яго дарма карміць?!», «Наш суседскі дзед, закаханы ў маю бабулю, прапалоў ёй агарод, адрамантаваў увесь ейны дом, а сёння падарыў ёй пярсцёнак і электрычны плед. А яна яму сказала: «Коля, ты добры сусед!» І раптоўна знікла. Такая вось фрэндзона».
З’явіліся прапановы ад патэнцыяльных кандыдатаў: «Пазнаёмімся соткамі? У мяне 35. Самаходная касілка і трымер», «Ну што, знайшла? Бо касіць ужо час, трава квітнее», «Не ваш ідэал, але ўмею касіць пад тое, што ўмею касіць», «Давайце знаёміцца. Рукі з патрэбнага месца растуць, апетыт умераны».
Дарэчы, адгукнуліся і жанчыны: «Наста, я не мужчына, але за хатні хлеб і некалькі кабачкоў пакашу з задавальненнем. Тры розныя трымеры ёсць. А ўвечары навучу гатаваць ачмурэнную закуску па рэцэпце маёй бабулі з Херсонскай вобласці».
Зацікаўленыя таксама пытаюцца, як жанчына плануе разлічвацца — на варыянт кабачкамі ахвотныя ёсць.
Ёсць і скептыкі. Маўляў, таго, хто ўмее касіць, лепш шукаць у вёсцы, бо ў сацсетках сядзець тыя, хто толькі каментары пісаць могуць. Сустракаюцца такія парады: «Наста, наймі лепш. А то гэтаму гатаваць трэба будзе, ныццё слухаць і не факт, што ў пакос спіна не забаліць. Пасля яшчэ грошай пазычыць і знікне».

| # | Наименование новости | Тональность | Информативность | Дата публикации |
|---|---|---|---|---|
| 1 | Ищу хорошего, взрослого мужчину. Конечно понимаю, что мужчин свободных мало ... | 0 | 1 | 03-07-2026 |
| 2 | Ищу самца который не взбесит меня фактом своего существования в ... | -9 | 2 | 14-07-2026 |
| 3 | Бабушка из Минусинска 40 лет искала внука-омича и теперь надеется на помощь | 0 | 17.14 | 31-07-2026 |
| 4 | Наталья, 31. Хочу встретить надёжного мужчину, с которым будет спокойно ... | 0 | 8.72 | 28-07-2026 |
| 5 | Мне 30. Добрая, с чувством юмора. Ищу мужчину, с которым ... | 0 | 2 | 17-07-2026 |
| 6 | В разводе живу за городом. Ищу мужчину с возможностью переезда ... | 0 | 2 | 29-06-2026 |
| 7 | «Дзяўчаты, гэта рэальна працуе!» Нявеста Пратасевіча расказала, як прываражыла будучага мужа чырвонымі трусамі | 0 | 10 | 04-04-2026 |
| 8 | Диана, 32. Взрослая и честная. Без «может быть» — только ... | 2 | 1 | 20-07-2026 |
| 9 | Диана, 32. Взрослая и честная. Без «может быть» — только ... | 0 | 2 | 08-07-2026 |
| 10 | Пратэстант з-пад Пінска — Crazy Startuper: калі мара цяжэйшая за чалавека, які яе нясе | 0 | 17.69 | 20-04-2026 |