Ян расказаў, як назвалі дачку і чаму вырашылі пераехаць з Украіны.

Ян Рудзік у Польшчы. Фота з архіва героя
Ян Рудзік, экс-рэдактар Nexta і былы добраахвотнік Палка Каліноўскага, стаў бацькам. Ён расказвае, што дачка нарадзілася ва Украіне.
Ёй далі імя Рэната. «Абіралі доўга, каб яно было і славянскае, і татарскае, і не занадта складанае», — тлумачыць. Яго жонка Эльвіра нарадзілася ў Азербайджане, але па крыві яна напалову татарка, напалову ўкраінка.
А неўзабаве пасля нараджэння дачкі сям'я пачала рыхтавацца да пераезду з Украіны ў Польшчу:
«Справа ў тым, што мы з'ехалі, каб зрабіць усім дакументы праз мой польскі сталы побыт. Праз тое, што мы з Эльвірай замежнікі, ва Украіне апроч пасведчання аб нараджэнні дачка не магла атрымаць ніякага дакумента.

Ян гуляе з дачкой. Фота з архіва героя
Але за ўсё, што было, я ўдзячны Украіне: я ехаў адзін, а вярнуўся з сям'ёй!
Досведу жыццёвага набраўся, пабачыў вайну. Было гонарам бараніць Украіну, і я дзякую ўкраінскаму боку за магчымасць і давер».
Цяпер сям'я абжываецца ў Варшаве.


| # | Наименование новости | Тональность | Информативность | Дата публикации |
|---|---|---|---|---|
| 1 | Экс-претендент на пост президента Белоруссии Цепкало покинул страну | 0 | 0 | 24-07-2020 |
| 2 | Руферы из России сменили адвоката по делу в Нью-Йорке | 0 | 5 | 21-07-2026 |
| 3 | Айцішнік пераехаў у Варшаву і ўладкаваўся ў тамтэйшы Samsung | 0 | 10 | 12-08-2026 |
| 4 | Große Veränderung bei Tanja Makarić: "Hab meine Wohnung gekündigt" | 0 | 7.66 | 17-08-2026 |
| 5 | NYT: Руперт Мёрдок разводится с Джерри Холл | 0 | 0 | 22-06-2022 |
| 6 | Белоруссия направила в Польшу документы на экстрадицию создателей Telegram-канала NEXTA | 0 | 0 | 07-02-2021 |
| 7 | Бывшая японская принцесса Мако покинула родину | 0 | 0 | 14-11-2021 |
| 8 | Матыцин не видит поводов для российских легкоатлетов менять гражданство | 0 | 0 | 30-07-2020 |
| 9 | What happened to the Coldplay kisscam CEO? | -2 | 6 | 19-12-2025 |
| 10 | Джонни Вейр объявил о расставании с мужем Виктором Вороновым | 0 | 10 | 20-03-2014 |