Вход на сайт

Просмотр новости

Найдите то, что Вас интересует

У ВКЛ «ненавідзелі рускіх больш, чым крымцаў». У Расіі чарговы раз адкарэктавалі падручнікі па гісторыі

Дата публикации: 09-07-2026 18:17:03



Основное содержимое страницы с новостью.

У ВКЛ «ненавідзелі рускіх больш, чым крымцаў». У Расіі чарговы раз адкарэктавалі падручнікі па гісторыі

Змены закранулі апісанне пачатку Лівонскай вайны, Пераяслаўскай рады, становішча халопаў (згадку пра іх прыбралі) і царавання Івана Жахлівага. У новай рэдакцыі дадалі нянавісць да рускіх з боку заходніх суседзяў і падкрэслілі далучэнне «Маларосіі». Што яшчэ змянілася?

Ілюстрацыя створана з дапамогай штучнага інтэлекту

У 2025 годзе ў Расіі выйшлі новыя падручнікі па гісторыі для 7‑х і 8‑х класаў, аўтарамі якіх сталі памочнік прэзідэнта Расіі, старшыня Расійскага ваенна-гістарычнага таварыства Уладзімір Мядзінскі і рэктар МДІМА (МГИМО) Анатоль Таркуноў. Яны павінны былі адпавядаць новым ідэалагічным устаноўкам Крамля. Аднак ужо праз год улады палічылі неабходным унесці ў іх новыя змены.

Дзве рэдакцыі падручнікаў параўналі журналісты расійскага выдання РБК. Пакуль новыя версіі даступныя толькі аўтарызаваным карыстальнікам электроннай платформы «Мая школа».

Падручнік для 7‑га класа ахоплівае гісторыю Расіі XVI—XVII стагоддзяў. У ім расказваецца пра кіраванне Івана Жахлівага, Смутны час і першых цароў з дынастыі Раманавых.

Зніклі халопы, а вера ў цара ўзрасла

Адно з выпраўленняў тычыцца параграфа, прысвечанага пачатку праўлення Івана IV Жахлівага. Аўтары змянілі фармулёўку пра стаўленне народа да манарха. Калі ў першай рэдакцыі сцвярджалася, што «вера ў гаспадара як апекуна і абаронцу ўмацавалася», то цяпер напісана, што «вера ў цара як абаронцу сваёй зямлі і праваслаўя ўзрасла».

Знікла і яшчэ адна фармулёўка, якая прысутнічала ў параграфе «Рускае грамадства ў ХІ ст.». Раней у падручніку гаварылася, што «ўсе свецкія саслоўі Расійскага царства на мове XVI ст. лічыліся дзяржаўнымі халопамі». У новай рэдакцыі замест гэтага адзначаецца, што ўсе свецкія саслоўі падзяляліся на «служылых людзей і цяглых людзей».

Змены ўнесеныя таксама ў пункт «Падвядзём вынікі» параграфа, прысвечанага крызісу ўлады і грамадства на мяжы XVI—XVII стагоддзяў. У папярэдняй версіі сцвярджалася, што духоўныя і маральныя асновы, падарваныя падчас праўлення Івана Жахлівага, не здолелі стрымаць саслоўяў ад міжусобнай вайны.

Цяпер гэтае тлумачэнне прыбралі. Замест яго з'явіўся іншы варыянт:

«Спробы ўлады вырашыць сацыяльна-эканамічныя і палітычныя супярэчнасці на пачатку XVII стагоддзя не мелі поспеху. Нарастанне незадаволенасці саслоўяў прывяло да расколу грамадства. Краіна апынулася на парозе грамадзянскай вайны».

Больш шматнацыянальнасці

Змянілася і ацэнка палітыкі маскоўскіх князёў у Паволжы. У падсумаванні параграфа «Спадчыннікі Залатой Арды ў сярэдзіне XVI стагоддзя» ў выданні 2025 года гаварылася, што «рускія вялікія князі імкнуліся авалодаць багатым Паволжам». У новай рэдакцыі замест гэтага сцвярджаецца, што «рускія кіраўнікі імкнуліся ўмацаваць свой уплыў у багатым Паволжы».

Акрамя таго, змянілася фармулёўка пра шматнацыянальны характар Русі. Калі раней той жа параграф пачынаўся са сцвярджэння, што «Русь заўсёды была шматнацыянальнай краінай», то ў новай рэдакцыі падручніка аўтары напісалі інакш: «Русь ад самага пачатку будавалася як шматнацыянальная краіна».

У параграф «Выратавальнікі Айчыны», у пункт, прысвечаны Кузьме Мініну і Дзмітрыю Пажарскаму, таксама дадалі новы фрагмент, які падкрэслівае шматнацыянальны склад народнага апалчэння. Паводле новай версіі падручніка, «другое апалчэнне было шматнацыянальным, як і ўся Расія»:

«У яго для вызвалення сталіцы сваёй дзяржавы ўвайшлі татары, башкіры, мардва, прадстаўнікі народаў Паволжа ды іншыя». У першай рэдакцыі гэтых звестак не было.

Больш нянавісці да рускіх з боку заходніх суседзяў

Змены закранулі і параграфы, прысвечаныя далучэнню Паволжа і пачатку Лівонскай вайны. У падпункце «Расія і Крым» па-новаму растлумачылі, чаму Расіі не ўдалося зрабіць сваімі саюзнікамі Вялікае Княства Літоўскае і Польшчу.

Версія 2025 года

Калі ў выданні 2025 года сцвярджалася, што «Літва баялася ўзмацнення Расіі больш, чым набегаў Крымскага ханства. Хоць расійскі бок падчас перамоў не вылучаў традыцыйных патрабаванняў «вярнуць нашы вотчыны Кіеў і Полацк», то цяпер аўтары пішуць, што

кіраўнікі Літвы і Польшчы «ненавідзелі рускіх больш, чым крымцаў. Хоць расійскі бок не вылучаў законных патрабаванняў «вярнуць нашы вотчыны Кіеў і Полацк».

Яшчэ адна праўка тычыцца апісання падзей Смутнага часу. Калі ў папярэдняй рэдакцыі гаварылася, што «заходнія дзяржавы і папскі пасад» арганізавалі супраць Расіі «вайсковую і духоўную агрэсію», то ў новай версіі гэта ўжо названа «інтэрвенцыяй».

Версія 2025 года

Акцэнт на добраахвотнасці «ўз'яднання з Расіяй»

Змянілася і апісанне Пераяслаўскай рады ў параграфах, прысвечаных замежнай палітыцы Расіі ў ХVII стагоддзі. У новай рэдакцыі падручніка сцвярджаецца, што «на Пераяслаўскай радзе вырашалася пытанне аб добраахвотным уз'яднанні зямель Маларосіі і Войска Запарожскага з Расіяй». У выданні 2025 года гаварылася толькі пра «ўз'яднанне зямель Войска Запарожскага з Расіяй».

Акрамя таго, знікла апісанне самой працэдуры прыняцця рашэння. У папярэдняй рэдакцыі падручніка адзначалася, што ў абмеркаванні «ўдзельнічалі ўсе ахвотныя»: «На пытанне гетмана Хмяльніцкага, ці хочуць казакі перайсці пад уладу рускага цара, прысутныя дружна адказалі згодай. Палкоўнікі доўга хадзілі сярод людзей і пыталіся ледзь не ў кожнага, ці няма нязгодных». Гэтага фрагмента ў новай версіі ўжо няма.

Версія 2025 года

Больш еўрапейскага кантэксту

Змены ўнеслі і ў падручнік па гісторыі Расіі для 8‑га класа. Частка правак тычыцца метадычных матэрыялаў і вучэбных заданняў. Аднак адной з галоўных асаблівасцяў другога выдання стала пашырэнне міжнароднага гістарычнага кантэксту.

Гэта найбольш прыкметна ў тэмах, прысвечаных Палтаўскай бітве, праўленню Кацярыны II і Паўла I. У новай рэдакцыі з'явіліся згадкі пра Дэні Дзідро, Жана-Жака Русо, а таксама пра рэформы іспанскага караля Карла III у калоніях.

Дзякуючы гэтым дапаўненням аўтары імкнуцца паказаць, што Расійская імперыя XVIII стагоддзя нібыта развівалася ў тым жа рэчышчы, што і іншыя вялікія еўрапейскія імперыі. Палітыка Кацярыны II прадстаўляецца як частка агульнаеўрапейскай эпохі асвечанага абсалютызму, а Расія — як адна з вядучых імперый Еўропы нароўні з іншымі каланіяльнымі дзяржавамі.

Адказны сакратар лінейкі падручнікаў Уладзіслаў Конанаў паведаміў РБК, што новыя праўкі былі падрыхтаваныя разам з настаўнікамі і рэцэнзентамі. Паводле яго слоў, многія ўдакладненні самі аўтары планавалі яшчэ падчас падрыхтоўкі першага выдання.

Пра што маўчыць Аляксей Францкевіч, якому Польшча закрыла ўезд на 10 гадоў67

Пра што маўчыць Аляксей Францкевіч, якому Польшча закрыла ўезд на 10 гадоў
У Інданезіі некалькі чалавек публічна адлупцавалі за сэкс па-за шлюбам44

Мужчына сам сабе прыгатаваў кактэйль. Гэта каштавала яму жыцця

Дзяўчына моцна апяклася падчас адпачынку, але хуткая да яе не паехала. Чаму?55

На аўташоу ў Лідзе ледзь не загінуў адзін з самых знакамітых каскадзёраў Беларусі — яго відэа сабралі амаль паўмільярда праглядаў. Што з ім цяпер?88

«13 000 BYN за 40 дзён». Беларускі камбайнёр расказаў пра свой заробак2525

«13 000 BYN за 40 дзён». Беларускі камбайнёр расказаў пра свой заробак25
Forbes уключыў двух беларусаў у топ самых багатых імігрантаў у ЗША22

Forbes уключыў двух беларусаў у топ самых багатых імігрантаў у ЗША2
У Мінску са зброяй абрабавалі ювелірную краму88

У Мінску са зброяй абрабавалі ювелірную краму8
З‘явілася інфармацыя пра смерць акцёра Паўла Канька, але сваякі кажуць, што ён у рэанімацыі

З‘явілася інфармацыя пра смерць акцёра Паўла Канька, але сваякі кажуць, што ён у рэанімацыі
У Францыі знік 41‑гадовы беларус Сяргей Сярмяжка. Шукаюць ужо два тыдні22

У Францыі знік 41‑гадовы беларус Сяргей Сярмяжка. Шукаюць ужо два тыдні2
Навумчык паразважаў, як разгортвалася б гісторыя, калі б Кебіч перамог у 1994‑м3030

Навумчык паразважаў, як разгортвалася б гісторыя, калі б Кебіч перамог у 1994‑м30
Хуткаснае чыгуначнае злучэнне дазволіць даехаць з Мінска да аэрапорта за 30 хвілін22

Хуткаснае чыгуначнае злучэнне дазволіць даехаць з Мінска да аэрапорта за 30 хвілін2
Памёр найстарэйшы зняволены ў ЗША. Ён правёў у турме 75 гадоў

Памёр найстарэйшы зняволены ў ЗША. Ён правёў у турме 75 гадоў
Наўроцкі за год пры ўладзе выдаў беларусам у 83 разы менш польскіх пашпартоў, чым Дуда4242

Наўроцкі за год пры ўладзе выдаў беларусам у 83 разы менш польскіх пашпартоў, чым Дуда42
Што вядома пра страты Расіі ва Украіне на канец жніўня?88

Што вядома пра страты Расіі ва Украіне на канец жніўня?8
Беларусбанк перагледзеў умовы суперкрэдыту на новабудоўлі, што выдаецца пад 1%44

Беларусбанк перагледзеў умовы суперкрэдыту на новабудоўлі, што выдаецца пад 1%4
Ці здымае Беларусь вяршкі з паліўнага крызісу ў Расіі? Ёсць нюансы11

Ці здымае Беларусь вяршкі з паліўнага крызісу ў Расіі? Ёсць нюансы1
У Гродне збіраюцца аднавіць палац князёў Масальскіх, не разбураючы гістарычную камяніцу, якая была пабудаваная на тым месцы пазней55

У Гродне збіраюцца аднавіць палац князёў Масальскіх, не разбураючы гістарычную камяніцу, якая была пабудаваная на тым месцы пазней5
Рэкорднае абмяленне Дуная агаліла падмуркі моста імператара Канстанціна Вялікага — найдаўжэйшага моста антычнасці11

Рэкорднае абмяленне Дуная агаліла падмуркі моста імператара Канстанціна Вялікага — найдаўжэйшага моста антычнасці1
Стала вядома, чые парэшткі знайшлі беларускія турысты ў гарах Казахстана11

Стала вядома, чые парэшткі знайшлі беларускія турысты ў гарах Казахстана1
Кіеў рыхтаваў другое «Павуцінне» супраць аэрапортаў Масквы, але план спынілі99

Кіеў рыхтаваў другое «Павуцінне» супраць аэрапортаў Масквы, але план спынілі9
Украінцы, якія ваявалі за Расію і былі ўзятыя ў палон, расказалі, чаму працягваюць яе любіць1111

Украінцы, якія ваявалі за Расію і былі ўзятыя ў палон, расказалі, чаму працягваюць яе любіць11
Дзевяць чалавек памерлі ў Брэсце і Мінску — усім ім уводзілі адныя і тыя ж лекі. У прэпараце знайшлі бактэрыі1919

Дзевяць чалавек памерлі ў Брэсце і Мінску — усім ім уводзілі адныя і тыя ж лекі. У прэпараце знайшлі бактэрыі19
Лукашэнка сустрэўся з прэзідэнтам М'янмы ў сябе дома1111

Лукашэнка сустрэўся з прэзідэнтам М'янмы ў сябе дома11
У гомельскім парку кот упаляваў вавёрку ВІДЭА1414

У гомельскім парку кот упаляваў вавёрку ВІДЭА14

Усе навіны →

Кватэры з абсталяваннем для махлярскіх кол-цэнтраў выявілі ў трох абласных цэнтрах1

«Страхавалі кватэру, каб быць спакойнымі, а ў выніку…» Аднапакаёўку мінчан сур’ёзна затапіла

Жыхара Гомеля пазбавілі выплат за сына, які загінуў на фронце

Украіна папрасіла Ілана Маска дазволіць выкарыстанне Starlink для нанясення ўдараў па тэрыторыі Расіі на глыбіню да 200 кіламетраў3

Ці здымае Беларусь вяршкі з паліўнага крызісу ў Расіі? Ёсць нюансы1

На барахолках перапрадаюць папулярныя чыпсы Lay’s. Нацэнка ў два разы1

Украінскія беспілотнікі атакавалі Перм. Гарыць НПЗ

Панама названа найлепшай краінай для жыцця і працы для экспатаў5

У Гродне збіраюцца аднавіць палац князёў Масальскіх, не разбураючы гістарычную камяніцу, якая была пабудаваная на тым месцы пазней5

Схожие новости

#Наименование новостиТональностьИнформативностьДата публикации
1Найбуйнейшая крыптабіржа перадала Расіі даныя пра айцішніка, які ахвяраваў на падтрымку ўкраінскіх вайскоўцаў01017-08-2026
2Путин: русских и русскоязычных на Украине выдавливают с их исторических территорий0023-12-2021
3«Які ты рускі?!» Беларус у Крыме збіў армяніна за тое, што ў таго доўгія валасы. І таму што падобны да гомасэксуала08.1921-08-2026
4"Выгнали гадость в Великую Отечественную, они опять лезут". Ветеран Знаменский о врагах РФ08.5213-08-2026
5В России высказались о контактах по Украине0511-07-2026
6Песков заявил, что на Украине слишком много русских, чтобы их можно было ненавидеть0001-07-2021
7По старой памяти. ВС РФ бьют в черном море по судам наследников нацистов09.0709-08-2026
8Путин назвал противников России недоумками, руководствующимися неоколониальными идеями0019-05-2023
9Двум поколениям украинцев навязали ненависть к русским, заявил Михалков-8304-07-2026

Классификация: . Схожих патентов: 0. Схожих новостей: 9. Тональность: 0. Информативность: 8.71. Источник: nashaniva.com.