У Шатландыі археолагі знайшлі чалавечы шкілет, наўмысна змешчаны на дно старажытнага калодзежа. Даследчыкі мяркуюць, што пахаванне магло быць часткай нейкага рытуалу жалезнага веку, піша выданне Independent.

Сам калодзеж мае прыкладна 3 метры ў даўжыню і каля метра ў глыбіню. Яго сцены і дно былі выкладзеныя каменнымі плітамі, а паміж імі выкарыстоўваўся гліністы раствор. Канструкцыя мела каменную падлогу, вялікія валуны і спецыяльныя прыступкі для ўваходу.
Па словах археолагаў, першапачаткова збудаванне, верагодна, выкарыстоўвалася для захоўвання вады. Пра гэта сведчыць, у прыватнасці, гліністы раствор на ніжніх узроўнях, які мог забяспечваць воданепранікальнасць.
Пазней студня была закінутая і магла атрымаць іншае, рытуальнае прызначэнне. Пра гэта сведчыць і тое, што ўваход у яе быў перакрыты, а ўнутры разам з чалавечымі парэшткамі знайшлі вялікую колькасць костак жывёл.
Шкілет чалавека быў накрыты матэрыялам з вялікім утрыманнем драўнянага вугалю. Даследчыкі лічаць, што гэта таксама можа быць звязана з момантам, калі збудаванне перастала выкарыстоўвацца як крыніца вады.
Побач са студняй археолагі знайшлі фрагмент сланцавага бранзалета і разбітую стэатытавую чашу. Гэтыя знаходкі адносяць да жалезнага веку і яны дапамагаюць датаваць збудаванне.
Пахаванні людзей у такіх аб'ектах на поўначы Шатландыі сустракаюцца вельмі рэдка. Таму даследчыкі мяркуюць, што чалавека маглі змясціць у калодзеж не выпадкова, а ў рамках пэўнага старажытнага абраду, ужо пасля таго, як ён перастаў выкарыстоўвацца для захоўвання вады.
Пакуль невядома, кім быў пахаваны чалавек, — яго пол і ўзрост павінны дапамагчы вызначыць далейшыя даследаванні. Археолагі таксама плануюць дадаткова вывучыць чалавечыя косткі, артэфакты, глебу і рэшткі жывёл і раслін.
Ёсць і яшчэ адна цікавая дэталь: паводле папярэдніх даследаванняў, старажытнае збудаванне магло знаходзіцца сярод круглых канструкцый, звязаных з жылымі дамамі. Гэта можа даць дадатковую інфармацыю пра людзей, якія жылі тут каля 2000 гадоў таму, і пра іх рытуальныя традыцыі.

| # | Наименование новости | Тональность | Информативность | Дата публикации |
|---|---|---|---|---|
| 1 | Беларускія турысты знайшлі ў гарах Казахстана чалавечыя парэшткі | 0 | 10 | 19-08-2026 |
| 2 | Падводныя археолагі знайшлі ў Сенненскім раёне артэфакты III тысячагоддзя да нашай эры | 0 | 10 | 21-07-2026 |
| 3 | В Калмыкии нашли останки человека, относящиеся ко II веку до нашей эры | 0 | 0 | 28-05-2023 |
| 4 | Самое ценное древних сохранил тайник в Приамурье - находке 10 000 лет | 0 | 14.35 | 10-08-2026 |
| 5 | Самое ценное древних сохранил тайник в Приамурье - находке 10 000 лет | 0 | 14.35 | 10-08-2026 |
| 6 | Под завалами жилого дома в Ростовской области обнаружены два человека | 0 | 0 | 14-01-2019 |
| 7 | Ученые обнаружили на Полярном Урале две ранее неизвестные древние стоянки человека | 0 | 0 | 30-08-2018 |
| 8 | На берегу Таганрогского залива нашли следы пребывания человека палеолита | 0 | 0 | 21-10-2025 |
| 9 | В Самарской области нашли захоронения возрастом около 3,5 тыс. лет | 0 | 0 | 10-10-2025 |
| 10 | В Подмосковье найден скелет умершего год назад человека | 0 | 0 | 07-05-2020 |