Вайна паміж ЗША, Ізраілем і Іранам, якая прывяла да рэзкага росту цэнаў на нафту, дала Расіі дадатковы час і адклала эканамічныя праблемы. Пра гэта заявіў высокапастаўлены прадстаўнік еўрапейскай разведкі ў размове з тэлеканалам Fox News, піша The Moscow Times.

Уладзімір Пуцін. Фота: Alexander Kazakov, Sputnik, Kremlin Pool Photo via AP
Паводле ацэнкі прадстаўніка разведкі, дзякуючы дадатковым нафтагазавым даходам расійскія ўлады змогуць фінансаваць вайну супраць Украіны як мінімум да наступнай вясны — а магчыма, яшчэ цэлы сезон.
Кошт расійскай нафты Urals, які ў пачатку года апускаўся да $40 за бараль і ніжэй, у другім квартале вырас прыкладна да $82. У красавіку—чэрвені Расія, паводле звестак Цэнтрабанка, атрымала каля $30 мільярдаў дадатковых экспартных даходаў. У ліпені нафтагазавыя паступленні ў расійскі бюджэт дасягнулі 934 мільярдаў рублёў (каля 11 мільярдаў даляраў) — на 18% больш, чым годам раней, і ў 2,5 раза больш за паказчык зімовых месяцаў.
Высокія цэны нафты дазволілі Крамлю часткова пакрыць бюджэтны дэфіцыт і адкласці момант, калі эканамічныя цяжкасці могуць прымусіць Пуціна рабіць больш складаны выбар адносна працягу вайны. Пры гэтым фундаментальныя праблемы расійскай эканомікі нікуды не зніклі.
За студзень—ліпень дэфіцыт федэральнага бюджэту Расіі дасягнуў 6,5 трыльёнаў рублёў (76,5 мільярда даляраў) — гэта ўжо на 70% больш за першапачаткова запланаваны дэфіцыт на ўвесь 2026 год. Паводле розных ацэнак, да канца года ён можа вырасці да 7—8 трыльёнаў рублёў (ад 82,4 да 94,2 мільярда даляраў) і нават больш.
Адначасова расійская эканоміка амаль перастала расці. Калі ў 2023—2024 гадах ВУП павялічваўся больш чым на 4% штогод, то ў 2025‑м рост склаў каля 1%, а ў першым паўгоддзі 2026 года — толькі 0,6%. Прамысловасць за межамі вайскова-прамысловага комплексу фактычна знаходзіцца ў рэцэсіі: аб'ёмы вытворчасці амаль на 5% ніжэйшыя за ўзровень 2024 года.
Аднак самі па сабе эканамічныя праблемы наўрад ці прымусяць Пуціна спыніць вайну. Паводле ацэнкі даследчыцы Peterson Institute for International Economics Эліны Рыбаковай, сітуацыя павінна значна пагоршыцца. Напрыклад, неабходны быў бы працяглы перыяд цэнаў на нафту на ўзроўні $35—40 за бараль. У цяперашніх умовах такі сцэнар выглядае малаверагодным.
Амерыканскія чыноўнікі таксама мяркуюць, што рэальнае акно для перамоваў па Украіне можа адкрыцца не раней за восень 2027 года. Паводле звестак The New York Times, у Вашынгтоне чакаюць працягу баявых дзеянняў, новага расійскага наступлення зімой і ўзмацнення ўдараў па ўкраінскай інфраструктуры.
Не выключаецца таксама новая мабілізацыя ў Расіі або далейшая эскалацыя супрацьстаяння з НАТА.

| # | Наименование новости | Тональность | Информативность | Дата публикации |
|---|---|---|---|---|
| 1 | У Мексіцы выратавалі рыбака, які 15 дзён правёў у падводнай пячоры без ежы | 0 | 15.62 | 17-08-2026 |
| 2 | Алаяқтық жасады деген күдікке ілінген ер адам Ресейден экстрадицияланды | 0 | 20.53 | 18-08-2026 |
| 3 | Навукоўцы разгадалі адзін з галоўных сакрэтаў Вялікай піраміды — як яна здолела выстаяць падчас землятрусаў | 0 | 10 | 23-05-2026 |
| 4 | У эвалюцыі чалавека знайшлі нечаканы скачок росту | 0 | 10 | 29-06-2026 |
| 5 | Продолжается запись на летнюю смену экспедиции «За други своя» | 0 | 10 | 10-08-2026 |
| 6 | Пловец из Бурятии Юваль Суранов установил рекорд России, который держался 10 лет | 7 | 8 | 18-07-2026 |
| 7 | Russian athletes’ problems with entry visas to last for no more than one year — minister | 0 | 11.67 | 19-08-2026 |
| 8 | Оверчук: освоение промзоны РФ у Суэцкого канала может занять два-три года | 0 | 0 | 14-09-2025 |
| 9 | Пока лед не растаял. Как российский ученый исследует ледниковые пещеры на краю мира | 0 | 0 | 15-05-2025 |
| 10 | "Анам естіп қойды": көз жұмған әйелдің әпкесі мен енесі оқиғаны әртүрлі баяндады | 0 | 16.64 | 20-08-2026 |