Спакойны, інтэлігентны палітычны стыль Мілінкевіча кантраставаў з папулізмам, уласцівым шматлікім постсавецкім палітыкам. У спадчыну ад Мілінкевіча застаецца і жыццяздольная палітычная канцэпцыя. Ён імкнуўся пасеяць грыбніцу, з якой, здавалася яму, пры спрыяльным клімаце самі сабой вырастуць грыбы.

Перадвыбарчы плакат Аляксандра Мілінкевіча, 2006 год. З калекцыі Музея Вольнай Беларусі
Палітыка — гэта мастацтва магчымага. Мілінкевічу-палітыку выпаў нялёгкі перыяд. Ісці на выбары 2006 года патрэбная была ўжо не проста смеласць, а мужнасць. Гэта было пасля эміграцыі Пазняка, пасля ўстанаўлення дыктатуры і пасля забойства апазіцыйных палітыкаў. І, галоўнае, пасля таго як у Расіі да ўлады прыйшла група Пуціна і Масква ўзяла курс на адбудову імперыі.
Перамога Майдану ў 2004 годзе дала людзям надзею, але і паказала прыхватызатарам Беларусі, што можа здарыцца, калі даць нацыі волю.
У 2006 годзе Мілінкевіч бачыў сваю задачу ў тым, каб абудзіць грамадства, натхніць моладзь на дзейнасць і пры гэтым пазбегнуць праліцця крыві, не справакаваць рэпрэсій.
Ён быў прыхільнікам паступовасці — у духу Антона Луцкевіча ў гэтым сэнсе.
Ён быў не схільны да карцінных заяў. Спакойны, інтэлігентны палітычны стыль Мілінкевіча кантраставаў з папулізмам, уласцівым шматлікім постсавецкім палітыкам. Пры гэтым яму ўдалося стварыць прывабную персанальную альтэрнатыву аўтакрату.
«Выбары 2006 года былі адзінымі, на якіх я сімвалічна галасаваў не проста за альтэрнатыву Лукашэнку, а за чалавека, які цалкам адпавядаў ідэальнаму для мяне вобразу кіраўніка Беларусі. І хацелася, каб гэты кіраўнік быў менавіта такі», — напісаў гісторык Аляксандр Пашкевіч.
Мілінкевіч гадамі матаўся па краіне на сваім, помніцца, старэнькім двухсотым «Мерседэсе», выбудоўваючы сетку грамадскіх і культурных асяродкаў — сеючы грыбніцу, з якой, здавалася яму, пры спрыяльным клімаце самі сабой вырастуць грыбы. Не такія, як там камусьці трэба ці хацелася б, а такія, якія дазволіць клімат і прыродныя ўмовы. З грыбніцай цяжка змагацца — нават калі валяць лес, яна застаецца.
Карані Мілінкевіча — з Берштаў, якія ён бязмерна любіў і дзе б хацеў дажываць, але ў выніку быў пазбаўлены гэтага. Ён быў палітык кансерватыўны, закаханы ў сваю зямлю, мову, незалежнік, які бачыў сваю мэту ў тым, каб вывесці свой народ з расійскай няволі. Але паступова.
«Лінія Мілінкевіча» — асцярожнасць у тактыцы пры цвёрдай арыентацыі на Захад і веры ў самаарганізацыю грамадства — застаецца жыццяздольнаю і актуальнаю.

| # | Наименование новости | Тональность | Информативность | Дата публикации |
|---|---|---|---|---|
| 1 | Хутка кожны зможа мець шапку, якая чытае думкі | 0 | 10 | 07-05-2026 |
| 2 | Мишустин выразил соболезнования в связи с гибелью Зиничева | 0 | 0 | 08-09-2021 |
| 3 | На арбіце Зямлі сапраўдны сметнік: амаль кожны другі аб’ект у космасе ўжо ператварыўся ў смецце | 0 | 10 | 20-05-2026 |
| 4 | В Москве простились с Михаилом Борисовым | 0 | 0 | 23-09-2020 |
| 5 | Главный советский интеллигент Андрей Мягков: послесловие | 5 | 7 | 08-07-2026 |
| 6 | В Загребе прошли похороны мэра Милана Бандича | 0 | 0 | 03-03-2021 |
| 7 | Памёр славуты трэнер Мікалай Казека | 0 | 10 | 11-08-2026 |
| 8 | Вахтанга Микеладзе похоронят на Головинском кладбище | 0 | 0 | 12-03-2025 |
| 9 | Korwin-Mikke OSTRO o liderach Konfederacji: Bosak jest pisowcem, Mentzen spuścił do rynsztoka wszystko to, o co ja walczyłem całe życie | -5 | 6 | 11-06-2026 |