Кампанія Lego не пакідае спроба адарваць дзяцей ад экранаў гаджэтаў, прапаноўваючы новы гібрыдны фармат гульні. Мы выпрабавалі інавацыйную сістэму Smart Play на прыкладзе двух флагманскіх набораў па сусвеце «Зорных войнаў» — знішчальнік Дарта Вэйдэра і камплект X-Wing Люка Скайуокера. Расказваем, як працуюць «разумныя кубікі», ці рэалістычныя касмічныя баі на стале і чаму да ідэалу тут пакуль далёка.

Усё, што ёсць у гэтых наборах. Фон заменены нейрасеткай. Фота: «Наша Ніва»
Пад капотам новай лінейкі ляжыць так званы «разумны кубік» (Smart Brick), які ўбудоўваецца ўнутр кожнага карабля. Іронія лёсу ў тым, што цалкам пазбавіцца ад смартфонаў усё адно не атрымаецца: сістэме патрабуецца падключэнне праз Bluetooth да адмысловай праграмы Lego Smart Assistant.
Менавіта туды сцягваюцца ўсе даныя для абнаўлення прашыўкі і там жа рэгулюецца гучнасць эфектаў.

Інтэрфейс праграмы з прывязаным кубікам
Пры гэтым самі наборы моцна адрозніваюцца напаўненнем:
У Польшчы яны троху патаннелі і каштуюць 218 злотых (51 еўра) супраць 290 злотых (68 еўра) на старце за карабель Дарта Вэйдэра і 290 злотых (68 еўра) супраць 399 злотых (92 еўра) за X-Wing.
У Беларусі коштны на іх касмічныя. Набор X-Wing Люка (75423) каштуе 489,9 рубля (прыкладна 152 еўра), а знішчальнік TIE Дарта Вейдэра (75421) — 389,9 рубля (каля 121 еўра).

Змесціва набору са знішчальнікам Дарта Вэйдэра. Фоны даробленыя нейрасеткай. Фота: «Наша Ніва»

Змесціва набору з камплектам X-Wing Люка Скайуокера. Фоны даробленыя нейрасеткай. Фота: «Наша Ніва»
Сама сістэма баёў паміж зоркалётамі пабудаваная на акустычных і сэнсарных эфектах. Пры націсканні на кнопку стральбы карабель выдае фірмовы гук лазера, а калі побач знаходзіцца праціўнік, яму залічваецца траплянне. Пасля серыі ўдараў уключаецца сірэна трывогі, якая заканчваецца гукам выбуху — гэта азначае, што карабель «знішчаны».
Відэа бою карабля і пушкі. Відэа: «Наша Ніва»
Галоўны мінус тэставання: заяўленая вытворцам функцыя «прыцэльных стрэлаў» на адлегласці да 80 сантыметраў пакуль правальваецца. Нашы тэсты паказалі, што сістэма рэагуе на любое націсканне кнопкі ў пэўным радыусе незалежна ад таго, куды накіраваная руля карабля.
Дэманстрацыя страляніны — незразумела, ці будуць гэта выпраўляць
Механікі рамонту і дазапраўкі: гульня на выжываннеКаб паглыбіць геймплэй, распрацоўнікі дадалі механікі пачынкі і дазапраўкі, якія сімулююць кіраванне касмічнымі рэсурсамі.
Дазапраўка і рамонт. Відэа: «Наша Ніва»
ВердыктПраўда, толку на практыцы ад гэтага няшмат: як паказалі практычныя тэсты, лічыльнік пашкоджанняў караблёў абнуляецца адразу пасля віртуальнага выбуху непасрэдна на узроўні кубіка, то-бок можна пачакаць пару секундаў пасля «выбуху» і гуляць далей.
У выніку Lego стварыла цікавую, але пакуль сырую цацку.
Для дзяцей гэта выдатны шанец пабегаць з пластыкавымі караблямі ў руках замест таго, каб глядзець у экран. Тыдзень-другі дзіцяці дакладна будзе цікава. Застаецца толькі спадзявацца, што праблемы з дакладнасцю стрэлаў выправяць у найбліжэйшых абнаўленнях прашыўкі, а таксама дададуць новыя функцыі.

Гармата з набору карабля Дарта Вэйдэра. Фота: «Наша Ніва»
А вось для дарослых калекцыянераў гэта супярэчлівы прадукт: праз памеры «разумнага кубіка» класічныя прапорцыі X-Wing і TIE-Fighter прыйшлося крыху змяніць у бок павелічэння фюзеляжа. Да таго ж яны каштуюць столькі ж, колькі іншыя больш дэталізаваныя і троху большыя мадэлі, але без разумных кубікаў.

| # | Наименование новости | Тональность | Информативность | Дата публикации |
|---|---|---|---|---|
| 1 | Lego і Crocs выпусцілі незвычайную пару абутку. Каштуе яна 150 еўра | 0 | 19.09 | 15-02-2026 |
| 2 | Электроніка без батарэек? Навукоўцы зрабілі крок да прылад, якія будуць атрымліваць энергію з паветра | 0 | 10 | 15-06-2026 |
| 3 | Баліць спіна? Прычына можа быць у тым, як вы сядзіце | 0 | 8.1 | 31-05-2026 |
| 4 | ИНТЕРЕСНЫЙ ФАКТ! 👍🎨 На данный момент существует более 60 различных ... | 0 | 12.29 | 04-08-2026 |
| 5 | Лукашенко рассказал о «баловстве гаджетами» | 0 | 10 | 30-07-2026 |
| 6 | Пользователей призвали отказаться от покупки смартфонов | 0 | 10 | 04-08-2026 |
| 7 | Россиянам назвали простые способы избежать покупки краденого смартфона | 0 | 5 | 02-07-2026 |
| 8 | Gailu teknologikoak opari nagusi? | 0 | 5 | 08-01-2018 |
| 9 | Xiaomi похоронила популярный в России смартфон | -2 | 3 | 16-07-2026 |
| 10 | В России новый парадокс. У россиян нет денег на нормальные смартфоны, но нашлись на дорогущие планшеты | -2 | 5 | 09-07-2026 |