Адбыўся афіцыйны анонс новага шутара Guns of Eschaton, над візуальным стылем якога працаваў мастак культавых гульняў Half-Life 2 і Dishonored. Адной з галоўных адметнасцей рэлізу стане поўная беларуская лакалізацыя, якую за ўласныя сродкі ініцыявалі і аплацілі два беларусы, каб падтрымаць родную мову ў сусветнай індустрыі.

Кадр геймплэя Guns of Eschaton. Фота: Eschatology Entertainment
Як расказаў на сваёй старонцы ў LinkedIn дырэктар па прадукце студыі Eschatology Entertainment Аляксей Герасімовіч, ідэя дадаць беларускую мову і яе фінансаванне належаць яму асабіста, а таксама заснавальніку студыі перакладаў Riotloc Уладзіміру Канапліцкаму. Каб пераклад не быў зроблены для птушачкі, да працы прыцягнулі прафесіяналаў, якія забяспечылі высокую літаратурную якасць тэксту. У выніку з першага дня рэлізу ўвесь інтэрфейс і ўсе дыялогі будуць даступныя па-беларуску.
Па словах Герасімовіча, з камерцыйнага пункта гледжання дадаваць беларускую мову ў гульні не заўсёды мэтазгодна, бо аўдыторыя адносна невялікая. Аднак менавіта таму вельмі важна, каб яна з'яўлялася ў новых праектах.

Кадр геймплэя Guns of Eschaton. Фота: Eschatology Entertainment
Ён адзначыў, што апошнім часам студыі з беларускімі каранямі ўсё часцей дадаюць родную мову ў свае рэлізы, прывёўшы ў прыклад гульні Hollywood Animal і Replaced.
Распрацоўкай Guns of Eschaton займаецца кіпрская студыя Eschatology Entertainment пры падтрымцы выдаўца 4Divinity. Сам праект уяўляе сабой шутар ад першай асобы з элементамі жанру soulslike.
Сюжэт пераносіць гульцоў у альтэрнатыўную версію Дзікага Захаду, які паглынуў містычны апакаліпсіс. Галоўны герой — звычайны стралок, які спрабуе выжыць і вярнуцца дадому з дапамогай кольта і ўласных інстынктаў.

Кадр геймплэя Guns of Eschaton. Фота: Eschatology Entertainment
Стваральнікі абяцаюць складаны геймплэй: гульцам давядзецца вывучаць паводзіны ворагаў, падбіраць для іх пэўныя тыпы куль і старанна эканоміць боепрыпасы. У арсенале будзе больш за 20 відаў зброі на аснове рэальных прататыпаў XIX стагоддзя. Гульню можна будзе прайсці як у адзіночку, так і ў кааператыўным рэжыме, таксама заяўлены фармат PvP-бітваў.

Кадр геймплэя Guns of Eschaton. Фота: Eschatology Entertainment
Варта асобна адзначыць, што студыя Eschatology Entertainment была заснаваная пры ўдзеле легендарнага арт-дырэктара Віктара Антонава, які нядаўна пайшоў з жыцця. Ён удзельнічаў у стварэнні Guns of Eschaton з самых ранніх этапаў і сфарміраваў унікальны візуальны стыль праекта.
Рэліз гульні запланаваны на PC (Steam), PlayStation 5 і Xbox Series X/S, аднак дакладная дата выхаду пакуль не называецца.


| # | Наименование новости | Тональность | Информативность | Дата публикации |
|---|---|---|---|---|
| 1 | Там, дзе стагоддзе таму гучала беларуская мова, сёння пануе польская. Што засталося ад беларускіх гаворак у Літве | 0 | 10 | 28-03-2026 |
| 2 | Беларусы з Польшчы пабылі рускімі ў фільме, які ўзяў прыз у Канах. Стужцы прарочаць намінацыю на «Оскар» | 0 | 10 | 20-06-2026 |
| 3 | Што пагражае беларусам, калі дзіця застанецца адно ў машыне ў спякоту | 0 | 8.26 | 28-06-2026 |
| 4 | Нейрасеткі ўсё яшчэ спатыкаюцца на беларускім маўленні. Беларусы хочуць падарыць штучнаму інтэлекту ідэальны голас | 0 | 10 | 19-04-2026 |
| 5 | У Мінску на беларускай мове вучыцца 1,6% школьнікаў — жахлівая статыстыка русіфікацыі | 0 | 19.09 | 03-07-2026 |
| 6 | Рэспубліканскі тэатр беларускай драматургіі паставіць не беларускую драматургію і не на беларускай мове | 0 | 7.16 | 20-08-2026 |
| 7 | У Беларусі зноў растуць цэны на паліва | 0 | 10 | 07-07-2026 |
| 8 | «Вызнова — чалавек, якога не чакалі, а ён ізноў прыйшоў». Так з беларускімі словамі яшчэ ніхто не гуляў | 0 | 8.86 | 24-03-2026 |
| 9 | Белорусы шуткуют | 0 | 0 | 30-06-2026 |