Увесь гэты час яна праляжала на мытным складзе.

Bild
Эстамп «Акрабат са скрыпкай» 1924 года быў знойдзены ўладамі французскага рэгіёна Франш-Кантэ, размешчанага каля мяжы са Швейцарыяй. Мытнікі канфіскавалі працу ў 2006 годзе: у перавозчыкаў не было дазволу на вываз твора мастацтва. Яны заплацілі буйны штраф і перадалі «Акрабата» дзяржаве, піша Bild.
На працягу дваццаці гадоў пра працу Марка Шагала ніхто не ўспамінаў — пакуль у 2024 годзе на пасаду не заступіла новая кіраўніца мытні Эстэль Раклен.
Яна захацела зноў зрабіць даступнымі для публікі творы, канфіскаваныя мытнікамі. Ведамства вырашыла перадаць працу ў дар, а не выстаўляць яе на аўкцыён.
Зараз твор Шагала экспануецца ў Музеі выяўленчых мастацтваў у Безансоне, хоць і не на пастаяннай аснове, бо папера вельмі адчувальная да святла.
Эксперты ацэньваюць кошт працы адносна невысока — у некалькі тысяч еўра. Гэтая сума блякне ў параўнанні з коштам жывапісных палотнаў майстра. Самай дарагой працай Шагала, прададзенай на аўкцыёне, стала карціна «Закаханыя» 1928 года: у 2017 годзе на таргах Sotheby’s яе прадалі за рэкордныя 28,5 мільёна даляраў.

| # | Наименование новости | Тональность | Информативность | Дата публикации |
|---|---|---|---|---|
| 1 | Пушкинский музей представит выставку работ Шагала | 0 | 0 | 07-11-2025 |
| 2 | Более 60 работ Марка Шагала показали на выставке в Екатеринбурге | 0 | 0 | 07-12-2018 |
| 3 | Высота памяти. В Москве открылась выставка о «Саур-Могиле» | 0 | 5 | 13-07-2026 |
| 4 | Калининградский музей представил в Париже выставку, посвященную православию в регионе | 0 | 0 | 28-09-2018 |
| 5 | В Якутске открыли выставку о трудовом подвиге жителей | 0 | 0 | 09-05-2025 |
| 6 | В Шэньяне открылась фотовыставка "В окопах Сталинграда. Памяти маршала Чуйкова" | 0 | 0 | 13-12-2022 |
| 7 | «Мастак расійскага паходжання з маленькай вёскі Віцебск». У Рэймскім саборы пра Марка Шагала пішуць нісянеціцу | 0 | 10 | 17-07-2026 |
| 8 | Выставка ко Дню памяти Лермонтова открылась в Михайловском округе | 0 | 10 | 28-07-2026 |
| 9 | В Словении открылась выставка российского художника Марка Смирнова | 0 | 0 | 14-07-2023 |
| 10 | В Мелитополе открыли мультимедийную выставку "Без права на забвение" | 0 | 0 | 06-05-2025 |