Яны павінны выйсці ў першай палове верасня.

Навінкі будуць найперш прадавацца ў варшаўскай афлайн кнігарні Kamunikat.shop у Цэнтры беларускай салідарнасці на вуліцы Алеандраў 6/2 (ul. Oleandrów 6/2), піша bellit.info.
Адна з навінак — кніга вершаў Змітра Дзядзенкі «#Каб не ср@лі галубы», якая складаецца з дзвюх частак. Першая, аднайменная, ёсць своеасаблівым сацыяльна-палітычным летапісам. Гэта вершаваныя водгукі на самыя разнастайныя падзеі ў краіне і па-за межамі яе: «Чарговая дэвальвацыя, падзенне корпуса рэактара, арышт дырэктара «Уралкалію» — навіны даюць безліч матываў для натхнення», — тлумачыць аўтар для «Еўрарадыё».
У другую частку, «Слаўны рыцар», увайшлі іранічныя і сатырычныя вершы, не прывязаныя да канкрэтных падзей.
Запланавана таксама перавыданне кнігі Анэты Прымака-Онішк «Бежанства 1915. Забытыя ўцекачы».
Трэцяя навінка ад выдавецтва — другое дапоўненае выданне манаграфіі Віктара Шадурскага «Нараджэнне беларускага левіяфана» пра сацыяльныя і палітычныя змены ў Беларусі ў перыяд з 1991 да 1996 года.

| # | Наименование новости | Тональность | Информативность | Дата публикации |
|---|---|---|---|---|
| 1 | Фонд «Камунікат» перавыдае «Доўгую дарогу дадому» Быкава | 0 | 10 | 20-08-2026 |
| 2 | Выдавецтва «Янушкевіч» анансавала выхад кнігі Джаан Роўлінг | 0 | 10 | 11-08-2026 |
| 3 | ЦБ разработал задачник по финансовой грамотности для школьников | 0 | 0 | 21-06-2019 |
| 4 | В библиотеки СИЗО Москвы и Московской области передали 2,4 тыс. книг | 0 | 0 | 29-03-2021 |
| 5 | В Москве презентовали книги о национальной идентичности и истории кадетства в России | 0 | 0 | 06-06-2019 |
| 6 | В КЧР выпустят более 2 тыс. экземпляров второго тома книги сказок народов республики | 0 | 0 | 11-11-2021 |
| 7 | В Пскове издали книгу о выживших красноармейцах времен Великой Отечественной войны | 0 | 0 | 23-12-2022 |
| 8 | Экс-глава Роспечати передал редкие издания в Российскую государственную библиотеку | 0 | 0 | 13-07-2021 |
| 9 | "Просвещение" выпустило более 100 изданий для детей с нарушениями зрения | 0 | 0 | 09-09-2025 |
| 10 | Фонд Бажова планирует переиздать для свердловских детдомов старые книги со сказами | 0 | 0 | 31-01-2019 |