Мост праз раку Свіслач на праспекце Незалежнасці чакае рэканструкцыя. З 6 ліпеня абмяжуюць праезд па гэтым участку, а на іншых зменяць схему арганізацыі дарожнага руху, паведамляюць «Мінск-Навіны».

Ужо з панядзелка на гэтым праспекце ад вуліцы Я. Купалы да плошчы Перамогі ўводзяць абмежаванні для руху ўсіх відаў транспарту, акрамя грамадскага.
Плануецца, што мост закрыюць да 30 жніўня.
Аб’ехаць участак прапанавана па першым і другім транспартных кольцах, а таксама па вуліцах цэнтральнай часткі горада, прылеглых да праспекта Незалежнасці.
У шэрагу месцаў арганізуюць левы паварот:
з пр. Машэрава на вул. Куйбышава (пры руху з боку пр. Незалежнасці);
з пр. Машэрава на вул. М. Багдановіча (пры руху з боку пр. Незалежнасці);
з пр. Незалежнасці на вул. Казлова (калі ехаць з боку пл. Я. Коласа);
з вул. Я. Купалы на пр. Незалежнасці (пры руху з боку вул. Першамайскай).

Дзяржаўтаінспекцыя просіць улічваць гэтую інфармацыю пры выбары маршруту.

| # | Наименование новости | Тональность | Информативность | Дата публикации |
|---|---|---|---|---|
| 1 | Мост цераз Свіслач каля плошчы Перамогі закрылі на рэканструкцыю | 0 | 10 | 06-07-2026 |
| 2 | Мост праз Свіслач каля плошчы Перамогі адкрыюць пасля рамонту да канца жніўня | 0 | 10 | 20-08-2026 |
| 3 | Есть вопрос: когда починят мостик в парке около Даугавпилсского Олимпийского центра? | 0 | 5 | 27-06-2026 |
| 4 | Чаму не варта перастройвацца з паласы ў паласу, калі вы захраслі ў заторы? Тлумачаць матэматыкі | 0 | 7.51 | 16-07-2026 |
| 5 | Участок улицы Советской закрыли для проезда до конца сентября | 0 | 18.33 | 12-08-2026 |
| 6 | В Пятигорске к июлю отремонтируют мост через Подкумок на трассе "Кавказ" | 0 | 0 | 01-02-2022 |
| 7 | На трассе Астрахань - Махачкала на подъезде к Грозному отремонтируют мост | 0 | 0 | 15-03-2023 |
| 8 | Власти Грузии временно закроют дорогу к границе с Россией | 0 | 0 | 06-08-2019 |
| 9 | Два съезда перекроют на развязке КАД с Выборгским шоссе | 0 | 5 | 01-07-2026 |
| 10 | По Крымскому мосту временно перекрыли движение автомобилей | 0 | 10 | 29-07-2026 |