Першы намеснік старшыні Беларускай федэрацыі футболу Андрэй Васілевіч распавёў, што хатнія матчы Лігі нацый зборная Беларусі будзе праводзіць у Венгрыі, піша football.by.

Фота: football.by
«Гуляць будзем у Будапешце, але дакладна не на арэне імя Ферэнца Пушкаша. Выбар Венгрыі ў якасці месца правядзення матчаў мае комплексны характар. Федэрацыя футбола гэтай краіны ідзе нам насустрач і заўсёды дапамагае, за што ёй вялікая падзяка. Так, разглядалі і іншыя варыянты, але тут і візавае пытанне вырашаецца, і лагістычна зручней, таму і спыніліся на Венгрыі», — сказаў ён.
Нагадаем, зборная Беларусі выступіць у групе C1, дзе яе супернікамі будуць нацыянальныя каманды Албаніі, Фінляндыі і Сан-Марына.
Прычым сёлета турнір Лігі нацый будзе крыху мадыфікаваны. Адразу зборныя згуляюць па чатыры паядынкі.
Зборная Беларусі пачне турнір гасцявым матчам супраць Албаніі 26 верасня, потым 29 верасня будзе гульня ў Турку супраць Фінляндыі. Адпаведна, 3 і 6 кастрычніка ўмоўна хатнія гульні супраць Сан-Марына і Фінляндыі ў Венгрыі.
У лістападзе пройдуць пазасталыя дзве гульні: 12 лістапада супраць Сан-Марына ў гасцях, 15 лістапада з Албаніяй у Венгрыі.
Пасля пачатку вайны ва Украіне ў выніку касметычных санкцый беларускія зборныя і клубы гуляюць хатнія паядынкі ў нейтральных краінах без гледачоў. Апроч Венгрыі, зборныя і клубы гулялі ў Сербіі, Балгарыі і Азербайджане.


| # | Наименование новости | Тональность | Информативность | Дата публикации |
|---|---|---|---|---|
| 1 | «Беларусь-5» пакажа матч у адказ «Дынама» Мінск — «Брага» | 0 | 10 | 12-08-2026 |
| 2 | Беларускія клубы з мінімальным лікам прайгралі ў еўракубках | 0 | 10 | 06-08-2026 |
| 3 | Вызначыліcя магчымыя супернікі беларускіх клубаў у плэй-оф Лігі канферэнцый | 0 | 21.11 | 03-08-2026 |
| 4 | Акрэслілася кола магчымых супернікаў, якія могуць трапіцца беларускім клубам у плэй-оф Лігі канферэнцый | 0 | 17.69 | 03-08-2026 |
| 5 | Стала вядома, колькі будуць каштаваць квіткі на матчы хакейнага «Дынама» на «Мінск-Арэне» | 0 | 8.4 | 18-08-2026 |
| 6 | Беларускі футбаліст будзе гуляць у чэмпіянаце Чэхіі | 0 | 10 | 20-08-2026 |
| 7 | Сборная Белоруссии по футзалу проведет матчи чемпионата Европы в Словении | 0 | 0 | 27-06-2025 |
| 8 | БАТЭ разгромна прайграў швейцарцам і пакідае Лігу канферэнцый | 0 | 10 | 30-07-2026 |
| 9 | На товарищеском матче сборных России и Белоруссии ожидается более 20 тыс. зрителей | 0 | 0 | 09-06-2025 |
| 10 | Встреча легкоатлетов Союзного государства | 0 | 11.34 | 22-07-2026 |