Рашэнне пра закрыццё часопіса прынялі ў Доме друку. Апошні нумар «На экранах» выйшаў яшчэ ў снежні 2025 года, але рэдакцыя пакуль працягвае апрацоўваць зробленае за гады існавання, каб перадаць усё ў Беларускі дзяржаўны архіў кінафотафонадакументаў.
Калектыў засмучаны такім развіццём падзей, але зрабіць нічога не можа. Апошнія гады тыраж «На экранах» складаў мізерныя 500 асобнікаў. У часопісе было ўсяго 16 старонак.

Генадзь Давыдзька з адным з нумароў «На экранах» з сабой на вокладцы
Да свайго закрыцця часопіс па праве лічыўся ветэранам беларускай прэсы — яго заснавалі ў 1957 годзе. Сярод іншага, калектыў выдання стаяў ля вытокаў стварэння кінафестывалю «Лiстапад». Таксама часопіс быў галоўным інфапартнёрам нацыянальнай кінастудыі «Беларусьфільм».

Кінакаляндар-2019 з кадрамі фільма «Янка Купала»
Пасаду галоўнай рэдактаркі «На экранах» займала выкладчыца факультэта журналістыкі БДУ Людміла Перагудава. Агулам жа на старонках часопіса ў розны час друкаваліся вядомыя кіназнаўцы і крытыкі, кандыдаты і дактары навук — Таццяна Арлова, Нэлі Крывашэева, Людміла Саянкова і іншыя.

Адна з вокладак часопіса з былым міністрам культуры Русланам Чарнецкім на вокладцы

| # | Наименование новости | Тональность | Информативность | Дата публикации |
|---|---|---|---|---|
| 1 | У расійскай франшызе пра халопаў выйшаў новы фільм — яго глядзяць і ў Беларусі | 0 | 10 | 21-06-2026 |
| 2 | «Беларусьфільм» выбраў чатыры праекты для будучых экранізацый | 0 | 10 | 18-08-2026 |
| 3 | «Беларусьфільм» выклаў на ютубе дзве свае ідэалагічныя стужкі | 0 | 10 | 10-05-2026 |
| 4 | У Гродне кола агляду вечарам ператвараецца ў прыгожы святлівы экран ВІДЭА | 0 | 10 | 21-08-2026 |
| 5 | Беларуская рэжысёрка перамагла з кароткаметражкай на Кракаўскім кінафестывалі | 0 | 10 | 11-06-2026 |
| 6 | Восем анлайн-сэрвісаў для вывучэння беларускай мовы на прасунутым узроўні | 0 | 21.11 | 07-04-2026 |
| 7 | На «Беларусьфільме» пачалі здымаць моладзевы дэтэктыў па творы Андрэя Федарэнкі | 0 | 10 | 25-07-2026 |
| 8 | Спілберг выпускае «Дзень выкрыцця» — новы фільм пра іншапланетнікаў | 0 | 10 | 26-06-2026 |
| 9 | Кінастудыі ўсё часцей здымаюць трохгадзінныя фільмы. Чаму? | 0 | 10 | 08-07-2026 |
| 10 | Дзеці да двух гадоў увогуле не павінны сядзець перад экранам — вынікі новага даследавання | 0 | 10 | 03-07-2026 |