На Канскім кінафестывалі 14 мая адбылася прэм’ера фільма «Бацькаўшчына» (Fatherland) польскага рэжысёра Паўла Паўлікоўскага — уладальніка «Оскара» за фільм «Іда» 2015 года.

У галоўнай ролі знялася Сандра Хюлер, кадр з фільма
«Бацькаўшчына» — чорна-белы нямецкамоўны польска-нямецка-італьянска-французскі біяграфічны фільм, які расказвае пра вяртанне славутага антыфашыста, уладальніка Нобеля па літаратуры Томаса Мана і ягонай дачкі журналісткі Эрыкі ў зруйнаваную Германію пасля Другой сусветнай вайны, піша «Белсат».
Як гэта — паглядзець у вочы айчыне, якая стала монстрам і атрымала паразу?
Крытыкі ў захапленні ад фільму. Паводле агрэгатару Rotten Tomatoes, фільм мае 95% рэйтынгу «свежасці» — гэта вельмі высокі паказнік, які значыць, што фільм спадабаўся амаль усім крытыкам. Сярэдняя ацэнка, паводле Metacritic, 9 з 10.
У цэнтры сюжэту падарожжа праз Нямеччыну лаўрэата Нобэлеўскай прэміі ў літаратуры Томаса Мана і ягонай дачкі Эрыкі пасля 16 гадоў у выгнанні. Іх ролі выканалі Ганс Цышлер (Ганс са спілбергаўскага «Мюнхена») і Сандра Хюлер (Эва з нядаўняга «Праекту Авэ Марыя», а таксама галоўная гераіня ў «Анатоміі падзення» і «Зоне камфорту»).
У эпізадычнай ролі ў фільме знялася галоўная рэдактарка «Белсату» Аліна Коўшык. Яна расказвае, што пабачыла абвестку аб кастынгу: шукалі людзей пэўнага выгляду, якія ўмеюць танчыць. Выслала заяўку — і атрымала SMS: «Спадар рэжысёр Паўлікоўскі адабраў Вас на гэтую ролю, запрашаем на здымкі».
Здымкі эпізоду трывалі тры дні, адбываліся ў варшаўскім Палацы культуры і навукі.
Аліна Коўшык расказвае: «Мая галоўная матывацыя была ў тым, каб паглядзець, як ствараецца вялікае кіно выбітнымі рэжысёрамі. Гэта вельмі шматпавярховы, добра зарганізаваны працэс. Рэжысёр вельмі патрабавальны да кожнага кадру, які пераздымаецца некалькі разоў з заангажаваннем вялікай колькасці людзей».

Аліна Коўшык (трэцяя справа) на здымачнай пляцоўцы фільму «Бацькаўшчына». Варшава, Польшча. Фота: з асабістага архіву Аліны Коўшык
На здымачнай пляцоўцы яна пазнаёмілася з амерыканскім акторам, з якім грала ў эпізодзе, і бачыла на пляцоўцы некаторых беларусаў.
Цэлага фільму Аліна Коўшык яшчэ не бачыла: пакуль была толькі прэм’ера ў Канах. Але спадзяецца паглядзець неўзабаве.
«Я лічу, што Павел Паўлікоўскі — адзін з найвыбітнейшых польскіх і сусветных рэжысёраў гэтага часу, — кажа Аліна Коўшык. — Я люблю ягоныя ранейшыя фільмы — гэта і «Халодная вайна», і «Іда». Так што была радая стаць часткаю гэтага працэсу! І цікава, што шмат людзей, якія гралі ў масоўцы, прыходзілі туды менавіта з любові да кіно».
Канскі кінафестываль пачаўся 14 мая.
У польскіх кінатэатрах «Бацькаўшчына» выйдзе 19 чэрвеня. Пракату ў Беларусі не анансавалі.

| # | Наименование новости | Тональность | Информативность | Дата публикации |
|---|---|---|---|---|
| 1 | Беларуская рэжысёрка перамагла з кароткаметражкай на Кракаўскім кінафестывалі | 0 | 10 | 11-06-2026 |
| 2 | Фільм беларускага рэжысёра пакажуць на фестывалі ў Германіі | 0 | 10 | 03-05-2026 |
| 3 | В Ульяновской области на кинофестивале "От всей души" пройдут Дни белорусского кино | 0 | 0 | 19-07-2023 |
| 4 | Фильм "Белфаст" победил на кинофестивале в Торонто | 0 | 0 | 19-09-2021 |
| 5 | В Вологде на феcтивале Voices состоятся премьеры фильмов-участников Каннского фестиваля | 0 | 0 | 08-06-2023 |
| 6 | В Сербии открылся Белградский международный кинофестиваль Fest | 0 | 0 | 25-02-2022 |
| 7 | Презентации 10 компаний из РФ пройдут в Российском павильоне на Каннском кинорынке | 0 | 0 | 01-07-2021 |
| 8 | В Москве пройдет кинофестиваль Beat Film Festival | 0 | 0 | 04-05-2023 |
| 9 | В Москве пройдет фестиваль документального кино о новой культуре Beat Film Festival | 0 | 0 | 18-06-2022 |
| 10 | Фильм "Дэвид Боуи: путь к славе" открыл фестиваль Beat Film Festival | 0 | 0 | 30-05-2019 |