Вход на сайт

Просмотр новости

Найдите то, что Вас интересует

Што такое лахардзікі, якія так любяць на ўсходзе Беларусі

Дата публикации: 13-02-2026 05:00:00



Основное содержимое страницы с новостью.

Што такое лахардзікі, якія так любяць на ўсходзе Беларусі

У сацсетках жыхары Магілёўшчыны прыгадалі слоўцы, якія не разумеюць у астатняй Беларусі. «Наша Ніва» разабралася, які след пакінула мова мясцовых яўрэяў і чаму звычайная бабруйская сметніца — гэта сапраўдная лінгвістычная загадка.

Зефір у шакаладзе, які вырабляюць на бабруйскай фабрыцы «Чырвоны харчавік», — цудоўны лахардзік да чаю ў доме любога жыхара Магілёўшчыны. Фота: bgp.by

Відэаролік у інстаграм-акаўнце zatestilmogilev, у якім прыгадалі некалькі адметных мясцовых бытавых слоўцаў, выклікаў актыўнае абмеркаванне ў каментарах.

Блогер Дзяніс Блішч назваў гэтую лексіку «суперлакальнымі вясковымі словамі», аднак сотні каментатараў пад відэа пацвердзілі, што гэтая лексіка ім добра знаёмая і застаецца ў жывым гарадскім маўленні.

Салодкая таямніца магілёўскіх лахардзікаў

Самым пазнавальным магілёўскім слоўцам стала слова лахардзікі, хоць у каментарах спрачаліся пра тое, дзе ўсё ж правільна ставіць націск. У слоўніках яно прыведзена з націскам на другі склад — лаха́рдзік.

Лахардзікі літаральна азначаюць любыя ласункі, напрыклад, прысмакі да чаю.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы называе гэтае слова германізмам, пашыраным, відаць, праз мову ідыш. Параўнайце яго з нямецкімі lecker ’апетытны, смачны’ і Leckerhaftigkeit ’цяга да пачастункаў’.

Магілёў да Другой сусветнай вайны быў адным з найважнейшых асяродкаў яўрэйства на Беларусі, у пэўнай ступені захоўвае гэты статус нароўні з Бабруйскам дагэтуль. Таму такія запазычанні з яўрэйскай мовы ў беларускую выглядаюць цалкам лагічнымі. 

Зрэшты, спрэчка пра націск з'явілася не на пустым месцы, бо ў суседнім з абласным цэнтрам Бялыніцкім раёне слова, якое азначае ’пачастунак’, мае форму ла́хырдзік.

Ад яго ўтворана цэлае гняздо слоў з тым жа коранем і націцкам: ла́хырдзіцца ’ласавацца’, ла́хырдна ’прыемна, смачна’, ла́хырднік ’ласун’, ла́хырдніца ’ласуха’, ла́хырдны ’смачны’.

Цяпер гэтае слова стала маркерам для жыхароў Магілёўшчыны, які дазваляе пазнаць сваіх, бо астатнія беларусы часта нават не здагадваюцца, пра што ідзе гаворка.

Бабруйская балазка

У Бабруйску такую сметніцу пад ракавінай назвалі б балазкай.

Калі лахардзікі яднаюць рэгіён вакол Магілёва, то балазка застаецца абсалютна эксклюзіўным маркерам Бабруйска. Адначасова гэтае слова — лінгвістычная загадка. У Бабруйску балазкай называюць сметніцу або вядро для памыяў, і нідзе больш у Беларусі гэтае слова не зразумеюць.

У акадэмічных слоўніках гэтага слова няма, а яго этымалогія выглядае парадаксальна. Стараслявянскае благъ узыходзіла да праславянскага bolgъ, якое мела значэнні 'добры'.

Такое значэнне перадалася беларускаму слову балазе́, якое генетычна ўзыходзіць да праславянскай асновы і па значэнні адпавядае словазлучэнням «добра што», «добра якраз» і «добра, што хоць»: «Балазе, на асноўнай працы жанчына працуе тры дні праз тры, такі графік яе цалкам задавальняе».

Але, з іншага боку, ёсць і беларускае слова благі́, якім абазначаюць усё дрэннае, худое, беднае і слабое — то-бок антанімічныя значэнні. І яно таксама ўзыходзіць да таго ж стараславянскага благъ, але тут, як тлумачаць мовазнаўцы, адмоўнае значэнне развілося як вынік табуістычнага словаўжывання.

Ці магло ад слова благі ўтварыцца бабруйскае слоўца балазка, або яго карані, як і магілёўскіх лахардзікаў, варта шукаць недзе ў ідышы, навука пакуль не дае адказу, увогуле не заўважаючы гэтага слова.

Магілёўскі батнік

На Магілёўшчыне байкі называюць батнікамі. Фота: LSTR Adzieńnie

Яшчэ адно магілёўскае слоўца, якое не трапіла ні ў якія беларускія слоўнікі, — гэта ба́тнік. Згодна з Вялікім тлумачальным слоўнікам рускай мовы, слова ўтваралася ад англійскага button 'гузік, кнопка' і ім называюць прыталеную кашулю ці кофту з адкладным каўняром і зашпількай на планцы (звычайна на кнопках).

Але ў Магілёве так называюць кофту, якая ў астатняй Беларусі вядомая як байка, а за яе межамі — як худзі ці талстоўка. Статыстыка продажаў на беларускіх інтэрнэт-пляцоўках пацвярджае гэтую анамалію: абсалютная большасць аб’яў з такой назвай паходзіць менавіта з Магілёўскай вобласці.

Слова шырока вядомае ў Расіі і Украіне, але там яно можа азначаць нават лёгкае пола.

Тое ж, што і на Смаленшчыне

Многія магілёўскія слоўцы, напрыклад палёгаць, якое ў відэа тлумачаць як спробу ўзважыць штосьці рукой, аднолькава добра знаёмыя і магілёўцам, і смаленчукам. Мяжа паміж двума рэгіёнамі з'явілася штучна, адрэзаўшы беларускія гаворкі ад асноўнага масіву і ператварыўшы іх у «дыялект рускай мовы» — пра мясцовы слоўнік беларускай лексікі, якая з'яўляецца прамым працягам беларускіх гаворак на Віцебшчыне і Магілёўшчыне, мы пісалі ў нядаўнім артыкуле.

Іншыя моўныя цікавосткі

Сярод незвычайных рэгіяналізмаў можна адзначыць імя Халімон як іранічны зварот да неразумнага або няўклюднага чалавека: «Ну ты і Халімон!» — кажуць на Магілёўшчыне.

«Халімонам» называецца беларускі народны танец-гульня, які быў папулярны на Мсціслаўшчыне яшчэ стагоддзе таму. Гэта была калядная забава, дзе саліст у цэнтры круга ілюстраваў песняю розныя камічныя сітуацыі.

Вобраз Халімона — трохі недарэчнага, але часам удачлівага персанажа — застаўся і ў прымаўках кшталту «і Халімон танцуе, калі яму шанцуе».

Па-свойму гуляюць і ў вядомую гульню «Камень, нажніцы, папера»: пакуль сталіца і іншыя рэгіёны карыстаюцца «у-е-фа», для жыхара Магілёўшчыны звыклым варыянтам з'яўляецца «чы-гу-ны».

Усе гэтыя рэгіянальныя слоўцы, як падузорнік — карункавая паласа, якую прышывалі да прасціны, каб закрыць жалезную аснову ложка збоку, або цяперсі, якое азначае зусім не ’цяпер’, а наадварот — ’даўно’, захоўваюць культурную разнастайнасць Беларусі, але і яна знікае пад націскам русіфікацыі.

Цяпер чытаюць
Пра што маўчыць Аляксей Францкевіч, якому Польшча закрыла ўезд на 10 гадоў6767

Дзевяць чалавек памерлі ў Брэсце і Мінску — усім ім уводзілі адныя і тыя ж лекі. У прэпараце знайшлі бактэрыі1919

Пра што маўчыць Аляксей Францкевіч, якому Польшча закрыла ўезд на 10 гадоў67

Пра што маўчыць Аляксей Францкевіч, якому Польшча закрыла ўезд на 10 гадоў
У Інданезіі некалькі чалавек публічна адлупцавалі за сэкс па-за шлюбам44

Мужчына сам сабе прыгатаваў кактэйль. Гэта каштавала яму жыцця

Дзяўчына моцна апяклася падчас адпачынку, але хуткая да яе не паехала. Чаму?55

На аўташоу ў Лідзе ледзь не загінуў адзін з самых знакамітых каскадзёраў Беларусі — яго відэа сабралі амаль паўмільярда праглядаў. Што з ім цяпер?88

Пасля беларускай вёскі Шнайдэраў больш не бянтэжыць пытанне ЛГБТ. Сям'я з Германіі, якая стала героямі прапаганды, вяртаецца ў ЕС3737

Пасля беларускай вёскі Шнайдэраў больш не бянтэжыць пытанне ЛГБТ. Сям'я з Германіі, якая стала героямі прапаганды, вяртаецца ў ЕС37
«13 000 BYN за 40 дзён». Беларускі камбайнёр расказаў пра свой заробак2525

«13 000 BYN за 40 дзён». Беларускі камбайнёр расказаў пра свой заробак25
Forbes уключыў двух беларусаў у топ самых багатых імігрантаў у ЗША22

Forbes уключыў двух беларусаў у топ самых багатых імігрантаў у ЗША2
У Мінску са зброяй абрабавалі ювелірную краму88

У Мінску са зброяй абрабавалі ювелірную краму8
З‘явілася інфармацыя пра смерць акцёра Паўла Канька, але сваякі кажуць, што ён у рэанімацыі

З‘явілася інфармацыя пра смерць акцёра Паўла Канька, але сваякі кажуць, што ён у рэанімацыі
У Францыі знік 41‑гадовы беларус Сяргей Сярмяжка. Шукаюць ужо два тыдні22

У Францыі знік 41‑гадовы беларус Сяргей Сярмяжка. Шукаюць ужо два тыдні2
Навумчык паразважаў, як разгортвалася б гісторыя, калі б Кебіч перамог у 1994‑м3030

Навумчык паразважаў, як разгортвалася б гісторыя, калі б Кебіч перамог у 1994‑м30
Хуткаснае чыгуначнае злучэнне дазволіць даехаць з Мінска да аэрапорта за 30 хвілін22

Хуткаснае чыгуначнае злучэнне дазволіць даехаць з Мінска да аэрапорта за 30 хвілін2
Памёр найстарэйшы зняволены ў ЗША. Ён правёў у турме 75 гадоў

Памёр найстарэйшы зняволены ў ЗША. Ён правёў у турме 75 гадоў
Наўроцкі за год пры ўладзе выдаў беларусам у 83 разы менш польскіх пашпартоў, чым Дуда4242

Наўроцкі за год пры ўладзе выдаў беларусам у 83 разы менш польскіх пашпартоў, чым Дуда42
Што вядома пра страты Расіі ва Украіне на канец жніўня?88

Што вядома пра страты Расіі ва Украіне на канец жніўня?8
Беларусбанк перагледзеў умовы суперкрэдыту на новабудоўлі, што выдаецца пад 1%44

Беларусбанк перагледзеў умовы суперкрэдыту на новабудоўлі, што выдаецца пад 1%4
Ці здымае Беларусь вяршкі з паліўнага крызісу ў Расіі? Ёсць нюансы11

Ці здымае Беларусь вяршкі з паліўнага крызісу ў Расіі? Ёсць нюансы1
У Гродне збіраюцца аднавіць палац князёў Масальскіх, не разбураючы гістарычную камяніцу, якая была пабудаваная на тым месцы пазней55

У Гродне збіраюцца аднавіць палац князёў Масальскіх, не разбураючы гістарычную камяніцу, якая была пабудаваная на тым месцы пазней5
Рэкорднае абмяленне Дуная агаліла падмуркі моста імператара Канстанціна Вялікага — найдаўжэйшага моста антычнасці11

Рэкорднае абмяленне Дуная агаліла падмуркі моста імператара Канстанціна Вялікага — найдаўжэйшага моста антычнасці1
Стала вядома, чые парэшткі знайшлі беларускія турысты ў гарах Казахстана11

Стала вядома, чые парэшткі знайшлі беларускія турысты ў гарах Казахстана1
Кіеў рыхтаваў другое «Павуцінне» супраць аэрапортаў Масквы, але план спынілі99

Кіеў рыхтаваў другое «Павуцінне» супраць аэрапортаў Масквы, але план спынілі9
Украінцы, якія ваявалі за Расію і былі ўзятыя ў палон, расказалі, чаму працягваюць яе любіць1111

Украінцы, якія ваявалі за Расію і былі ўзятыя ў палон, расказалі, чаму працягваюць яе любіць11
Дзевяць чалавек памерлі ў Брэсце і Мінску — усім ім уводзілі адныя і тыя ж лекі. У прэпараце знайшлі бактэрыі1919

Дзевяць чалавек памерлі ў Брэсце і Мінску — усім ім уводзілі адныя і тыя ж лекі. У прэпараце знайшлі бактэрыі19
Лукашэнка сустрэўся з прэзідэнтам М'янмы ў сябе дома1111

Лукашэнка сустрэўся з прэзідэнтам М'янмы ў сябе дома11

Усе навіны →

Двух французаў ашукалі з дапамогай «беларускіх рублёў»: ахвярам аддавалі старыя беларускія грошы ў абмен на еўра1

Кватэры з абсталяваннем для махлярскіх кол-цэнтраў выявілі ў трох абласных цэнтрах1

«Страхавалі кватэру, каб быць спакойнымі, а ў выніку…» Аднапакаёўку мінчан сур’ёзна затапіла

Жыхара Гомеля пазбавілі выплат за сына, які загінуў на фронце

Украіна папрасіла Ілана Маска дазволіць выкарыстанне Starlink для нанясення ўдараў па тэрыторыі Расіі на глыбіню да 200 кіламетраў3

Ці здымае Беларусь вяршкі з паліўнага крызісу ў Расіі? Ёсць нюансы1

На барахолках перапрадаюць папулярныя чыпсы Lay’s. Нацэнка ў два разы1

Украінскія беспілотнікі атакавалі Перм. Гарыць НПЗ

Панама названа найлепшай краінай для жыцця і працы для экспатаў5

Схожие новости

#Наименование новостиТональностьИнформативностьДата публикации
1«Узяць лахі пад пахі». А што такое лахі?07.6621-02-2026
2Нейрасеткі ўсё яшчэ спатыкаюцца на беларускім маўленні. Беларусы хочуць падарыць штучнаму інтэлекту ідэальны голас01019-04-2026
3Ездзілі летам да бабулі ў вёску? Конкурс «Вікі любіць вёскі» збірае любыя здымкі 23 тысяч мястэчак, вёсак і хутароў Беларусі01519-08-2026
4Зорка і бык Луіс Альберта: беларусы згадваюць мянушкі кароў у сваіх вёсках01023-07-2026
5Доктар расказаў, хто ў Беларусі хварэе на адзёр01023-06-2026
6Белорусы шуткуют0030-06-2026
7У Беларусі зноў растуць цэны на паліва01007-07-2026
8У Расіі назвалі цэны на новыя «Волгі». Ці варта чакаць іх у Беларусі і што гэта наогул за аўто?08.9830-05-2026
9У беларускім каршэрынгу ездзяць аўто на расійскіх нумарах. Гэта ўвогуле нармальна?01006-06-2026
10Беларусы спрачаюцца, як правільна пісаць: «крындж» ці «крынж»01015-02-2026

Классификация: . Схожих патентов: 0. Схожих новостей: 10. Тональность: 0. Информативность: 10. Источник: nashaniva.com.