Вход на сайт

Просмотр новости

Найдите то, что Вас интересует

«На тобе й кош і рыба». 81‑гадовая Вера запісала ўспаміны пра Давыд-Гарадок 1950‑х і зрабіла аўдыязапісы дарагой яе душы гаворкі

Дата публикации: 05-07-2026 06:00:00



Основное содержимое страницы с новостью.

Вера Бацюкова, у дзявоцтве Жук — нарадзілася ў Давыд-Гарадку Столінскага раёна ў 45‑м годзе. Адвучылася ў ін’язе, а пасля жыла ў Магілёве. Але яна ніколі не забывала роднай гаворкі — такой каларытнай і любімай. Яе ўспаміны апублікаваў у сябе ў фэйсбуку яе сын — былы дырэктар Магілёўскага музея Аляксей Бацюкоў. А ў інстаграме ён выклаў і гучанне давыд-гарадоцкай гаворкі. Пераказваем тут галоўнае. І просім наперад: запісвайце людзей старэйшага веку і публікуйце расказанае імі.

Вера Бацюкова (у дзявоцтве — Жук) нарадзілася ў Давыд-Гарадку ў 1945 годзе. Фота з фэйсбука Аляксея Бацюкова

У мой час у маім Давыд-Гарадку было тры школы: беларуская, руская і вячэрняя. Абодва мае браты вучыліся ў беларускай школе. Я трапіла ў рускую школу, дзе мы вывучалі мноства новых слоў і паняццяў без слоўнікаў і перакладчыкаў. Усё, што нас атачала, стала называцца па-новаму. У нашых дамах мы хадзілі па «подлозі» (а ў школе казалі: «пол») і глядзелі ў «столю» (а ў школе — «потолок»). Часалі «патыліцу» (у школе: затылок), калі вырашалі цяжкую задачку. А каля печы стаяла «чыплея» (у школе — ухват). Кнігі ў школу мы насілі ў «тэчцы» (тыпу шопера, замест заплечніка). Усё гэта трэба было вывучыць па-руску. А ў нас жа тады не было электрычнага святла, радыё і тэлевізара.

Мы шмат чыталі ўслых па-руску, вымаўляючы кожнае слова так, як яно было напісана. Мы чыталі «Здравствуйте», старанна выгаворваючы кожную зычную. Вітанне «Здрасте!» здавалася нам грубым.

Я была стараннай і паслухмянай вучаніцай, да рускай ставілася адказна і была рада, калі ў маім лексіконе з'яўлялася новае слова. Калі я была ў пачатковай школе, мой сусед Максім Казляк, брат маёй сяброўкі, неяк узяў у рукі гармонік, каб штосьці зайграць. Гарманісты ў нас былі суцэль самавукі, але на вулічных танцавальных пятачках цудоўна запальвалі падлеткавую публіку.

— Ты фальшывіш, — сказала я Максіму.

Ён сам гэта ведаў. Максім быў на шэсць гадоў старэйшы, і мая заўвага яго проста раз’ятрыла.

— Сказала б як-нібудзь по-простому, а то «фальшы-ы-ыві-і-і-ш», — басам абурыўся Максім.

Я маўчала, але была ўтайне гордая сабой. А Максім, на жаль, больш гармонікам не займаўся.

Ужо будучы студэнткай, я спытала неяк у чалавека на вуліцы: «Скажеце, сколько сайчас часоў?».

Яго пакарабаціла маё няведанне рускай мовы.

— Девушка, нужно спрашивать не сколько часов, а сколько времени.

А чаму, думала я сабе. Калі ёсць адна гадзіна, то можа быць і некалькі гадзін. Мне патлумачылі, што «часы» ў нас азначаюць яшчэ і прыладу для вымярэння часу.

У нас была цудоўная настаўніца беларускай і рускай моў Еўфрасіння Фёдараўна. У адказ на фразу тыпу «У мое бабу е новая ківенька» (У маёй бабулі ёсць новая кавенька) яна неяк мімаходзь заўважыла, што ў некаторых рэгіёнах БССР замест слова «е» ўжываюць слова «ё».

Вучні майго класа ведалі толькі гарадзецкую мову і проста не падазравалі, што хтосьці далёкі, аж за 50 км ад іх, можа гаварыць так незвычайна. Клас так і пакаціўся са смеху: «Ё»! Гэта да немагчымасці смешна, што недзе тут пад нашым бокам нейкія дзіўныя людзі так калечаць нашу гаворку недарэчным словам «Ё». Еўфрасіння Фёдараўна такой рэакцыі не чакала і сціпла маўчала. Магчыма, яна сама родам з такой «ёкаючай» мясцовасці і адчувала сваю неправату.

Ужо ў сталым узросце, калі руская мова стала для мяне працоўным інструментам, я дапусціла грубую памылку ў рускай мове, на якую звярнулі ўвагу мае рускія па паходжанні калегі.

— На тебе книга, — сказала я камусьці з тых, хто сядзеў побач.

— Трэба казаць «на тебе книгу», — паправілі мяне.

— А ў маім Давыд-Гарадку існуе прымаўка «На тобе й кош і рыба», — парыравала я. Я гавару як гарадчучка. (На табе і кош і рыба азначае «на табе ўсё; здаюся, толькі адчапіся. Кош— плецены кошык выцягнутай ці канічнай формы лавіць ці захоўваць у вадзе вылаўленую рыбу— НН.)

@nashaniva Жанчына з Давыд-Гарадка запісала, як там гавораць #Столин #давидгородок #Пинск #Брест #беларускаямова ♬ оригинальный звук - Наша Ніва. Навіны

Рускую даводзілася шліфаваць, каб давесці да патрэбнага ўзроўню. Кожны раз, калі я прыязджала дадому на канікулы, мае далёкія сваякі (з нейкай доляй зайздрасці) падкрэслівалі, што я гавару па-руску ўсё лепш і лепш. Іх зайздрасць цалкам зразумелая: кожную вясну яны прадавалі сваё насенне ва ўсім Савецкім Саюзе (вырошчванне гародніны і кветак на насенне быў і застаецца традыцыйным бізнэсам гарадчукоў), і веданне рускай мовы ім было б добрай падмогай, таму што па мове вызначаюць «свой-чужы», а «сваім» людзі больш давяраюць.

Адзіным чалавекам, каму мая руская прыносіла пакуты, была мая мама.

— Шчо гэто за слово «почему»? — пыталася яна, падкрэсліваючы гук «ч». — Трэба казаць чому, навошчо, колі.

Я вельмі любіла сваю маму і не ведала, як апраўдвацца. Тата разумеў мяне больш, ён выдатна валодаў польскай.

Выйшла, што пасля гарадзецкай гаворкі я адразу перайшла на рускую, а беларуская мова стала другараднай.

На жаль, цяпер засталося не так многа людзей, якія гавораць па-беларуску не толькі дома, але і на працы. І калі я пачула чыстую, прыгожую беларускую мову ў Мінску ў 2015 годзе ў паліклініцы, я была вельмі прыемна здзіўлена.

Вы размаўляеце па-беларуску! — з захапленнем усклікнула я

Я ж беларусачка! — усміхнулася немаладая медсястра.

Але ў беларускай мовы ёсць натуральныя праціўнікі, тыя, каму яна незразумелая. Яны хочуць усё спрасціць і таму гатовы здзекавацца з нашай вялікай спадчыны.

Памятна, як у Падмаскоўі я аднойчы каталася на ровары ў суправаджэнні кавалера.

— Спой что-нибудь по-белорусски, — папрасіў ён.

Седзячы на ровары, я пачала зычна спяваць як у дзяцінстве:

… Помніш, калі я спаткаўся з табою, зорка Венера ўзышла…

Что за слово «спаткаўся»? Споткнулся, что ли? А «зорка»? — удивился кавалер.

Мяне гэта вельмі абразіла тады. Я ж беларусачка! За кожны праменьчык гэтай зоркі я гатова была біцца кулакамі!

Я радая, што зараз мова маёй Радзімы адраджаецца як нейкая цяга да свабоды і волі.

А мая гарадецкая гаворка прысутнічае ў маей памяці як самая базавая і надзейная інфармацыя (на клетачным узроўнi). Калі мне не хапае слоў на рускай мове, я іх успамінаю по-гарадзецку.

У нас было мноства прымавак і прыслоўяў. Вось некалькі прыкладаў:

Поманяў быка на індыка (так у Давыд-Гарадку вымаўлялі «памяняў»).

Ні до пары — з’ядзяць цабэ татары (быў старадаўні звычай дарыць, даваць усяго па два, чатыры, шэсць і г.д. Лічылася, што гэта прыносіць шчасце, беражэ).

Дурэнь і мяло поломіць. (Дурань і таўкач паломіць.).

Була ў собакі хата. (Іранічна кажуць пра поўнае збядненне, калі не засталося ні кала ні двара.)

Шчо голова, то й розум (эквівалент расейскага «сколько голов, столько и умов»).

А цяпер вершык, які я памятаю з маленства:

Дожджык, дожджык, перэстань
Му поедом у Ёрдань
Богу моліцца
Хрысту поклоніцца.

Шчэ хочу сказаць усім і собе тожэ:

Баражэцэ свою говорку, навэт колі гэто нікому ні знакомуй діалект.

Вось вам яшчэ некалькі прыкладаў з маёй роднай гарадецкай мовы.

Нішчэшко муліць ёй у пантопэльцы. (Нештачка муляе ёй у чаравічку.)

Цапэр папо поплуў по віш. (Сёння тата паплыў па траву асаку.)

Ходзем, купім тобе сведор.

У мое зовіцы хорошые панчоxi. (У сястры маёй жонкі прыгожыя панчохі.)

На прыпачку набоковаты глечык. (На загнеце скасабочаны глечык.)

Мы называем свой дыялект гарадзецкай мовай, таму што у кожнай з навакольных вёсак былі свае асаблівасці і ў гаворцы, і ў адзенні, і ў абрадах. Паслухае гарадчук чалавека і адразу пачуе: гэты з Церабліч, а той з Ольпеня. Кожнае паселішча мела інакшыя карані, сваю мову, сваю культуру.

У гарадзецкай мове, прыкладам, прысутнічаюць дыфтонгі «іе» і «ўо» (нейкае племя, у мове якога былі гэтыя дыфтонгі рассяліся тонкай смугой ад Століншчыны праз наваколлі Бярозы і Пружан аж да Бельска на Падляшшы; тыя самыя дыфтонгі захаваліся ў літоўскай мове — НН). Вымаўлялі «віера», «дзіело», «дзіед», «вуол», «куонь», «туок» і г.д.

Дзякуючы веданню гарадоцкай гаворкі мне было лягчэй чытаць Біблію на царкоўнаславянскай мове, якую я набыла ў аднаго святара ў Казахстане, калі пачалі адкрывацца цэрквы і можна было набыць хрысціянскую літаратуру. Я шукала нейкую таемную інфармацыю, патайную ісціну, зашыфраваную ў магічных літарах і знаках Бібліі. Чытаць Біблію, дарэчы, мяне навучыла мая мама. Каб зразумець тое, што напісана ў гэтай вялікай кнізе, трэба шмат думаць. «Шчаслівыя тыя, хто маюць голад і смагу справядлівасці, бо яны насыцяцца».

Цяпер чытаюць
Пра што маўчыць Аляксей Францкевіч, якому Польшча закрыла ўезд на 10 гадоў6767

Дзевяць чалавек памерлі ў Брэсце і Мінску — усім ім уводзілі адныя і тыя ж лекі. У прэпараце знайшлі бактэрыі1919

Пра што маўчыць Аляксей Францкевіч, якому Польшча закрыла ўезд на 10 гадоў67

Пра што маўчыць Аляксей Францкевіч, якому Польшча закрыла ўезд на 10 гадоў
У Інданезіі некалькі чалавек публічна адлупцавалі за сэкс па-за шлюбам44

Мужчына сам сабе прыгатаваў кактэйль. Гэта каштавала яму жыцця

Дзяўчына моцна апяклася падчас адпачынку, але хуткая да яе не паехала. Чаму?55

На аўташоу ў Лідзе ледзь не загінуў адзін з самых знакамітых каскадзёраў Беларусі — яго відэа сабралі амаль паўмільярда праглядаў. Што з ім цяпер?88

Пасля беларускай вёскі Шнайдэраў больш не бянтэжыць пытанне ЛГБТ. Сям'я з Германіі, якая стала героямі прапаганды, вяртаецца ў ЕС3737

Пасля беларускай вёскі Шнайдэраў больш не бянтэжыць пытанне ЛГБТ. Сям'я з Германіі, якая стала героямі прапаганды, вяртаецца ў ЕС37
«13 000 BYN за 40 дзён». Беларускі камбайнёр расказаў пра свой заробак2525

«13 000 BYN за 40 дзён». Беларускі камбайнёр расказаў пра свой заробак25
Forbes уключыў двух беларусаў у топ самых багатых імігрантаў у ЗША22

Forbes уключыў двух беларусаў у топ самых багатых імігрантаў у ЗША2
У Мінску са зброяй абрабавалі ювелірную краму88

У Мінску са зброяй абрабавалі ювелірную краму8
З‘явілася інфармацыя пра смерць акцёра Паўла Канька, але сваякі кажуць, што ён у рэанімацыі

З‘явілася інфармацыя пра смерць акцёра Паўла Канька, але сваякі кажуць, што ён у рэанімацыі
У Францыі знік 41‑гадовы беларус Сяргей Сярмяжка. Шукаюць ужо два тыдні22

У Францыі знік 41‑гадовы беларус Сяргей Сярмяжка. Шукаюць ужо два тыдні2
Навумчык паразважаў, як разгортвалася б гісторыя, калі б Кебіч перамог у 1994‑м3030

Навумчык паразважаў, як разгортвалася б гісторыя, калі б Кебіч перамог у 1994‑м30
Хуткаснае чыгуначнае злучэнне дазволіць даехаць з Мінска да аэрапорта за 30 хвілін22

Хуткаснае чыгуначнае злучэнне дазволіць даехаць з Мінска да аэрапорта за 30 хвілін2
Памёр найстарэйшы зняволены ў ЗША. Ён правёў у турме 75 гадоў

Памёр найстарэйшы зняволены ў ЗША. Ён правёў у турме 75 гадоў
Наўроцкі за год пры ўладзе выдаў беларусам у 83 разы менш польскіх пашпартоў, чым Дуда4242

Наўроцкі за год пры ўладзе выдаў беларусам у 83 разы менш польскіх пашпартоў, чым Дуда42
Што вядома пра страты Расіі ва Украіне на канец жніўня?88

Што вядома пра страты Расіі ва Украіне на канец жніўня?8
Беларусбанк перагледзеў умовы суперкрэдыту на новабудоўлі, што выдаецца пад 1%44

Беларусбанк перагледзеў умовы суперкрэдыту на новабудоўлі, што выдаецца пад 1%4
Ці здымае Беларусь вяршкі з паліўнага крызісу ў Расіі? Ёсць нюансы11

Ці здымае Беларусь вяршкі з паліўнага крызісу ў Расіі? Ёсць нюансы1
У Гродне збіраюцца аднавіць палац князёў Масальскіх, не разбураючы гістарычную камяніцу, якая была пабудаваная на тым месцы пазней55

У Гродне збіраюцца аднавіць палац князёў Масальскіх, не разбураючы гістарычную камяніцу, якая была пабудаваная на тым месцы пазней5
Рэкорднае абмяленне Дуная агаліла падмуркі моста імператара Канстанціна Вялікага — найдаўжэйшага моста антычнасці11

Рэкорднае абмяленне Дуная агаліла падмуркі моста імператара Канстанціна Вялікага — найдаўжэйшага моста антычнасці1
Стала вядома, чые парэшткі знайшлі беларускія турысты ў гарах Казахстана11

Стала вядома, чые парэшткі знайшлі беларускія турысты ў гарах Казахстана1
Кіеў рыхтаваў другое «Павуцінне» супраць аэрапортаў Масквы, але план спынілі99

Кіеў рыхтаваў другое «Павуцінне» супраць аэрапортаў Масквы, але план спынілі9
Украінцы, якія ваявалі за Расію і былі ўзятыя ў палон, расказалі, чаму працягваюць яе любіць1111

Украінцы, якія ваявалі за Расію і былі ўзятыя ў палон, расказалі, чаму працягваюць яе любіць11
Дзевяць чалавек памерлі ў Брэсце і Мінску — усім ім уводзілі адныя і тыя ж лекі. У прэпараце знайшлі бактэрыі1919

Дзевяць чалавек памерлі ў Брэсце і Мінску — усім ім уводзілі адныя і тыя ж лекі. У прэпараце знайшлі бактэрыі19
Лукашэнка сустрэўся з прэзідэнтам М'янмы ў сябе дома1111

Лукашэнка сустрэўся з прэзідэнтам М'янмы ў сябе дома11

Усе навіны →

Двух французаў ашукалі з дапамогай «беларускіх рублёў»: ахвярам аддавалі старыя беларускія грошы ў абмен на еўра1

Кватэры з абсталяваннем для махлярскіх кол-цэнтраў выявілі ў трох абласных цэнтрах1

«Страхавалі кватэру, каб быць спакойнымі, а ў выніку…» Аднапакаёўку мінчан сур’ёзна затапіла

Жыхара Гомеля пазбавілі выплат за сына, які загінуў на фронце

Украіна папрасіла Ілана Маска дазволіць выкарыстанне Starlink для нанясення ўдараў па тэрыторыі Расіі на глыбіню да 200 кіламетраў3

Ці здымае Беларусь вяршкі з паліўнага крызісу ў Расіі? Ёсць нюансы1

На барахолках перапрадаюць папулярныя чыпсы Lay’s. Нацэнка ў два разы1

Украінскія беспілотнікі атакавалі Перм. Гарыць НПЗ

Панама названа найлепшай краінай для жыцця і працы для экспатаў5

Схожие новости

#Наименование новостиТональностьИнформативностьДата публикации
1Особый день013.0420-03-2026
2У дакументальным фільме з удзелам Ціханоўскай заблюрылі Вераніку Цапкала01021-05-2026
3Габрэіца: выявілася, па-беларуску пісалі і чацвёртым алфавітам, і ім карысталіся чарнакніжнікі016.5325-05-2026
4Ветеран из Петербурга Вера Сафронова отметила 105-й день рождения0030-09-2021
5Собчак прокомментировала приговор Лерчек01031-07-2026
6Уерла актриса Екатерина Градова, известная по роли радистки Кэт0022-02-2021
758-летняя певица Валерия раскрыла правду о пластике0515-07-2026
8Гарифуллина рассказала о новой интерпретации "Травиаты"0527-06-2026
9Про СССР «Она была суровой, совсем не ласковой с виду. ...5705-07-2026
10Мария Захарова к 80-летию Победы: факты и память на нашей стороне0009-05-2025

Классификация: . Схожих патентов: 0. Схожих новостей: 10. Тональность: 0. Информативность: 13.78. Источник: nashaniva.com.